Пётар Блум
Пётар Блум (па-ангельску: Peter Blume; 27 кастрычніка 1906, Смаргонь — 30 лістапада 1992) — амэрыканскі мастак і скульптар. Яго працы ўвабралі элемэнты народнага мастацтва, прэцызіянізму, парыскага пурызму, кубізму і сюррэалізму.[6]
Пётар Блум | |
Дата нараджэньня | 27 кастрычніка 1906[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Смаргонь, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 30 лістапада 1992[2][3][4][…] (86 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс |
Навуковая сфэра | малярства |
Плынь | народнае мастацтва, прэцызіянізм, парыскі пурызм, кубізм, сюррэалізм |
Узнагароды |
Біяграфія
Блум нарадзіўся ў Смаргоні ў габрэйскай сям’і[7], зь якой у 1912 годзе эміграваў у Нью-Ёрк, ЗША. Сям’я асела ў Брукліне.[6] Ён навучаўся ў «Адукацыйным зьвязе» (анг. The Educational Alliance), Beaux-Arts Institute of Design і «Art Students League of New York» (бел. Нью-ёрская ліга вучняў мастацтва), а ў 1926 годзе стварыў уласную студыю. Ён вучыўся разам з Рафаэлем і Ісаакам Соерамі, выстаўляўся разам з Чарльзам Даніэлем, і знаходзіўся на апякунстве ў сямі’і Ракфэлераў. Блум пабраўся шлюбам з Грэйс Дуглас ў 1931, але дзяцей пара ня мела.[6]