Пульс

Пульс (ад лац. Pulsus — удар, штуршок) — ваганьні сьценак крывяносных сасудаў. У клініцы адрозьніваюць артэрыяльны і вэнозны пульс.

Вымярэньне пульсу

Артэрыяльны пульс

Артэрыяльны пульс — гэта штуршкападобныя ваганьні сьценак артэрыяў, зьвязаныя са зьмяненьнем іх напаўненьня крывёй.

Мэтады дасьледаваньня

  • Сфігмарафія.
  • Пальпацыя.
  • Пульсаксымэтрыя.
  • Агляд.

Уласьцівасьці артэрыяльнага пульсу

Частасьць

Частасьць пульсу — велічыня, якая адлюстроўвае колькасьць ваганьняў сьценак артэрыі за адзінку часу. У залежнасьці ад частасьці адрозьніваюць пульс:

  • умеранай частасьці 60-90 уд./хв.
  • рэдкі (pulsus bradis) менш за 60 уд./хв.
  • часты (pulsus tachis) больш за 90 уд./хв.

Глядзіце таксама