Прэзыдэнцкія выбары ў ЗША 2008 году

Выбары прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі — 2008 4 лістапада 2008 году. Гэта будуць 56-ыя пасьлядоўныя выбары прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта ЗША на чатырохгадовы тэрмін. Яны супадаюць з выбарамі ў сэнат, выбарамі ў палату прадстаўнікоў і з выбарамі губэрнатараў. Падлік галасоў выбарнікаў, як і на выбарах 2004 году, грунтаваўся на перапісе насельніцтва, праведзеным у 2000 годзе. Абраны прэзыдэнт і абраны віцэ-прэзыдэнт, як мяркуецца, уступяць на пасаду 20 студзеня 2009 году.

Для вылучэньня ад парлямэнцкіх партыяў неабходна мінуць праймэрыз і набраць большасьць галасоў дэлегатаў выніковага зьезду партыі: у дэмакратаў — 2025 галасоў, у рэспубліканцаў — 1191.

Кандыдаты

Кандыдаты ад дэмакратычнай партыі

Вынікі праймэрыз дэмакратаў па штатах. Бэзавым колерам паказаныя штаты, якія падтрымалі Абаму, зялёным — Клінтан.
КандыдатШтатГаласоўПерамогаў у штатахКампанія
Барак АбамаІліной207228стаў адзіным кандыдатам
Гілары КлінтанНью-Ёрк191617зьнялася 7 чэрвеня
Джон ЭдвардсПаўночная Караліна130зьняўся 30 студзеня
Майк ГрэйвэлАляска00зьняўся 3 красавіка
Біл РычардсанНью-Мэксыка00зьняўся 10 студзеня
Джо БайдэнДэлавэр00зьняўся 3 студзеня
Крыстафэр ДодКанэктыкут00зьняўся 3 студзеня
Дэніс КусінічАгаё00зьняўся 23 студзеня

Па выніках праймэрыз Абама стаў адзіным кандыдатам ад дэмакратаў на гэтых выбарах, атрымаўшы падтрымку больш 2025 неабходных дэлегатаў.

Кандыдаты ад рэспубліканскай партыі

Вынікі праймэрыз у рэспубліканцаў па штатах. Зялёным колерам паказаныя штаты, якія падтрымалі Макейна, жоўтым — Ромні, сінім — Хакабі.
КандыдатШтатГаласоўПерамогаў у штатахКампанія
Джон МакейнАрызона133124стаў адзіным кандыдатам
Міт РомніМасачусэтс25511зьняўся 7 лютага
Майк ХакабіАрканзас2678зьняўся 4 сакавіка
Рон ПолТэхас210зьняўся
Рудзі ДжуліяніНью-Ёрк00зьняўся 30 студзеня
Алан КэесМэрылэнд00зьняўся
Данкэн ГантэрКаліфорнія00зьняўся 19 студзеня
Фрэд ТомпсанТэнэсі00зьняўся 22 студзеня
Том ТанкрэдаКаларада00зьняўся 20 сьнежня 2007 году

Джон Макейн стаў кандыдатам ад рэспубліканцаў на гэтых выбарах, атрымаўшы пасьля праймэрыз 4 сакавіка 62,7% галасоў дэлегатаў зьезду. Па выніках праймэрыз Макейн заручыўся падтрымкай 1331 дэлегатаў зьезду, Майк Хакабі — 267, Рон Пол — 21. Міт Ромні на момант выхаду яго з кампаніі меў 255 галасоў. Для перамогі на зьезьдзе неабходна атрымаць падтрымку 1191 дэлегата.

Кандыдаты ад «трэціх партыяў» і самавылучэнцы

Кандыдатам ад Сацыялістычнай партыі ЗША стаў Браян Мур. 26 красавіка 2008 году Канстытуцыйная партыя ЗША на сваім зьезьдзе высунула Чака Бэлдўіна кандыдатам на пост прэзыдэнта ЗША. Кандыдатаў ад партыі «Зялёных», Лібэртарыянскай партыі ЗША і Рэфармісцкай партыі ЗША вызначаць зьезды гэтых партыяў увесну—ўлетку гэтага году.

Пакуль што вядомыя імёны 3-х незалежных кандыдатаў на пост прэзыдэнта ЗША. Гэта Ральф Нэйдэр, вядомы адвакат і ўдзельнік прэзыдэнцкіх кампаніяў 1992—2004 гадоў, Джонатан Шарклі, баксэр і рэстлер і Франк Мур, амэрыканскі артыст. На выбарах 2000 году менавіта Нэйдэр забясьпечыў перамогу рэспубліканцаў, забраўшы патрэбныя галасы дэмакратычных выбарнікаў у Флорыдзе і пазбавіўшы тым самым перамогі кандыдата ад дэмакратаў Альбэрта Гора.

Падзеі

  • 3 студзеня 2008: пачатак праймэрыз. Першыя праймэрыз мінулі ў Аёве. На іх перамаглі ў рэспубліканцаў — Джон Макейн, у дэмакратаў — Барак Абама.
  • 26 студзеня 2008: у дэмакратаў прайшлі ўжо 5 праймэрыз. На гэты момант Абама мае 63 галасы дэлегатаў зьезду, Клінтан — 48.
  • 29 студзеня 2008: мінулі чарговыя, восьмыя па ліку, праймэрыз у рэспубліканцаў. Джон Макейн на гэты момант мае 95 галасоў зьезду, Міт Ромні — 65, Майк Хакабі — 27.
  • 30 студзеня 2008: Джон Эдвардз абвясьціў аб завяршэньні сваёй кампаніі ў дэмакратаў.
  • 30 студзеня 2008: Рудзі Джуліяні абвясьціў аб завяршэньні сваёй кампаніі ў рэспубліканцаў.
  • 5 лютага 2008: супэраўторак. Праймэрыз прайшлі ў 22 штатах у дэмакратаў і ў 19 штатах у рэспубліканцаў.
  • 7 лютага 2008: Міт Ромні абвясьціў аб завяршэньні сваёй кампаніі ў рэспубліканцаў.
  • 4 сакавіка 2008: адзіным кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі стаў Джон Макейн, набраўшы неабходную колькасьць галасоў дэлегатаў зьезду. Майк Хакабі зьняў сваю кандыдатуру з выбараў.
  • 3 чэрвеня 2008: адзіным кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі стаў Барак Абама, набраўшы неабходную колькасьць галасоў дэлегатаў зьезду.
  • 7 чэрвеня 2008: Гілары Клінтан абвясьціла аб завяршэньні сваёй кампаніі ў дэмакратаў.
  • 27 жніўня 2008: стала вядома, што Джон Макейн абыйшоў Барака Абаму па колькасьці галасоў.
  • 24 верасьня 2008: па паведамленьні The Washington Post Барак Абама апярэджвае Джона Макейна на 9%.

Крыніцы