Прыекулэ

Прыекулэ (па-латыску: Priekule) — места ў Латвіі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Прыекульскага краю. Плошча 5,4 км². Насельніцтва 2167 чал. (2016).

Прыекулэ
лат. Priekule
Швэдзкая брама
Швэдзкая брама
Герб Прыекулэ
Першыя згадкі:1483
Горад з:1928
Краіна:Латвія
Рэгіён:Курляндыя
Край:Прыекульскі
Плошча:5,4 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць:2167 чал.[1]
шчыльнасьць:401,3 чал./км²
Часавы пас:UTC+2
летні час:UTC+3
Тэлефонны код:+371
Паштовы індэкс:LV-3434
Геаграфічныя каардынаты:56°26′50″ пн. ш. 21°35′36″ у. д. / 56.44722° пн. ш. 21.59333° у. д. / 56.44722; 21.59333 21°35′36″ у. д. / 56.44722° пн. ш. 21.59333° у. д. / 56.44722; 21.59333
Прыекулэ на мапе Латвіі
Прыекулэ
Прыекулэ
Прыекулэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.priekule.lv

Гісторыя

Прыекулэ ўпершыню ўзгадваецца ў 1483 годзе, калі мясцовыя землі былі аддадзеныя ва ўладаньне барона Корфа. Палац Корфаў захаваўся да нашых дзён (зараз там разьмешчана школа). Захавалася і Швэдзкая брама (1688 год), выява якой прысутнічае на гербе гораду. У 1871 годзе праз Прыекулэ прайшла чыгунка ЛіепаяВільня. Падчас Другой Сусьветнай вайны горад стаў арэнай крывавых баёў, з таго часу ў ім знаходзіцца адно з найбуйнейшых вайсковых пахаваньняў на тэрыторыі былога СССР, у якім пахавана каля 23 тысячаў байцоў Чырвонае арміі.

Славутасьці

  • Лютэранская царква
  • Швэдзкая брама
  • Палац Корфаў
  • Парадныя сходы да ракі
  • Парахавая вежа

Асобы

  • Яніс Пэтэрс — латыскі паэт, палітык, дыплямат
  • Эрыкс Эшэнвалдс — латыскі кампазытар
  • Карліс Кампэ — сьвятар, пісьменьнік
  • Элмарс Ансан — драматург (правёў дзяцінства ў Прыекулэ)

Галерэя

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі