Наданьне аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царкве

Нада́ньне аўтакефа́ліі Ўкраі́нскай правасла́ўнай царкве́ — дзеяньні дзяржаўнай і царкоўнай улады ва Ўкраіне і мацярынскай Канстантынопальскай царквы, накіраваныя на стварэньне адзінай Памеснай Праваслаўнай Царквы ва Ўкраіне і стварэньня аўтакефаліі. Адным з магчымых спосабаў наданьня аўтакефаліі будзе папярэдняе аб’яднаньне праваслаўных цэркваў Украіны, а менавіта УАПЦ(uk), УПЦ КП і часткі УПЦ МП(uk) і абраньне прадстаяцеля адзінай памеснай(uk) праваслаўнай царквы Ўкраіны[1].

14 верасьня 2018 году архіяпіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Сьвятаслаў заявіў: «Мы, вядома, падтрымліваем гэтае рашэньне» канстантынопальскага патрыярха надаць Украінскай праваслаўнай царкве аўтакефалію. Таксама архіяпіскап Сьвятаслаў удакладніў: «Наша мэта — таксама легалізавацца ў Беларусі і афіцыйна атрымаць статус аўтакефаліі. … Каноны, як вядома, вымагаюць для асобнага праваслаўнага народу асобнай царквы. Гэта 34-е апостальскае правіла. … Тое, што Беларусь, як праваслаўная дзяржава, ня мае свайго незалежнага першагерарха — гэта парушэньне канонаў»[2].

Перадача заявы аб наданьні аўтакефаліі

Уручэньне подпісаў патрыярхам Філарэтам прэзыдэнту Ўкраіны — Пятру Парашэнку.

18 красавіка 2018 г. Пятро Парашэнка сустрэўся зь мітрапалітам(ru) Макарыем(uk), мітрапалітам Ануфрыем(uk) і патрыярхам Філарэтам(uk) і афіцыйна перадаў подпісы 40 архірэяў Кіеўскага патрыярхату, 12 архірэяў аўтакефальнай царквы і каля 10 архірэяў Маскоўскага патрыярхату да Ўсяленскага Патрыярха аб наданьні томасу аб аўтакефаліі Ўкраінскай царквы[3][4].

19 красавіка 2018 г. Вярхоўная Рада Украіны прыняла за № 2410-VIII пастанову аб падтрымцы заявы Прэзыдэнта Ўкраіны да Ўсяленскага Патрыярха Варфаламея аб наданьні томасу аб аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы ва Ўкраіне. У той жа дзень гэтую пастанову падпісаў Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны[5][6][7].

20 красавіка 2018 г. намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Расьціслаў Паўленка вылецеў у Стамбул для перадачы Ўсяленскаму Патрыярху Варфаламею зварот аб наданьні томасу аб аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы ва Ўкраіне[8].

Архірэйскі сабор у Канстантынопалі

На адкрыцьці Архірэйскага сабора Канстантынопальскай Царквы 1 верасьня ва Стамбуле Патрыярх Канстантынопальскі(uk) Варфаламей(uk) прачытаў даклад, у якім адзначыў што: «Масква на працягу многіх стагоддзяў распараджалася Кіеўскай мітраполіяй, праваслаўнай царквой у Украіне, без ведама Канстантынопаля»[9]. На Архірэйскім саборы Канстантынопальскай царквы ў Стамбуле 2 верасьня біскупы прынялі што «Канстантынопальскі патрыярхат можа аказваць аўтакефалію без якіх-небудзь узгадненьняў»[10].

Сусьветная Патрыярхія апублікавала дакумэнты

У канцы верасьня 2018 г. Сусьветная Патрыярхія(uk) апублікавала дасьледаваньне гістарычных царкоўных дакумэнтаў, у якіх даказала, што Канстантынопаль ніколі не аддаваў Кіеўскую мітраполію ў кананічную тэрыторыю(uk) Расейскай праваслаўнай царквы[11].

Сынод Канстантынопальскай праваслаўнай царквы

9-11 кастрычніка адбыўся сынод Канстантынопальскай праваслаўнай царквы, на якім было вырашана:

  • 1) Пацьвердзіць ўжо прынятае рашэньне аб тым, каб Сусьветны Патрыярхат(uk) прыступіў да аказаньня аўтакефаліі Царквы Ўкраіны[12][13].
  • 2) Аднавіць на сёньняшні дзень Стаўрапігію Сусьветнага Патрыярха(uk) ў Кіеве, адну зь яго шматлікіх стаўрапігій ва Ўкраіне, якія заўсёды там існавалі[12][13].
  • 3) Прыняць і разгледзець просьбу аб апэляцыі ад Філарэта Дзенісенкі(uk), Макарыя Малетіча і іх пасьлядоўнікаў, якія апынуліся ў схізмы не з дагматычных(uk) прычын, у адпаведнасьці з кананічных прэрагатыў(uk) Канстантынопальскага патрыярха атрымліваць такія звароты ад герархаў(ru) і іншых сьвятароў з усіх аўтакефальных Цэркваў. Такім чынам, згаданыя вышэй асобы былі кананічна адноўлены ў сваім біскупскім або сьвятарскім(ru) сане(ru), таксама было адноўлена зносіны іх вернікаў з Царквою[12][13].
  • 4) Адмяніць абавязацельствы Сынадальнага ліста 1686 г., выдадзенага пры абставінах таго часу, якое аказваў ў парадку ікономіі(en) права Патрыярху Маскоўскаму высьвечваць Кіеўскага мітрапаліта, абранага саборам духавенства і вернікаў яго эпархіі, які павінен успамінаць Сусьветнага Патрыярха як свайго першагерарха па любым набажэнствам, абвяшчаючы і пацьвярджаючы сваю кананічную залежнасьць ад Маці-Царквы Канстантынопаля[12][13].
  • 5) Зьвярнуцца да ўсіх уцягнутым бакам з заклікам ўстрымлівацца ад захапленьня цэркваў, манастыроў і іншай маёмасьці, а таксама ад любых іншых гвалтоўных дзеяньняў і помсты, каб перамагалі мір і любоў Хрыста[12][13].

Наступствы для Беларускай Царквы

На думку Андрэя Іларыёнава(ru), пасьля адкліканьня Сынадальнага ліста 1686 г., якім права хіратоніі(uk) Кіеўскага мітрапаліта перадавалася Маскоўскай патрыярхіі (часова), разам з усёй былой Кіеўскай мітраполіяй пад юрысдыкцыю(uk) Канстантынопаля таксама de-jure вернутая і Беларуская праваслаўная царква, якая была часткай Кіеўскай мітраполіі. Фактычна былі вернутыя пад кіраваньне Кіеўскага патрыярха ўсе япархіі, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай мітраполіі ў той час, а менавіта Холмская, Пярэмыскія, Львоўская (Галіцкая), Луцкая, Уладзімер-Валынская, Кіеўская, Белгародзкая, Чарнігаўская, Берасьцейская, Тураўская (Турава-Пінская), Полацкая, Аршанская і Амсьціслаўска-Магілёўская (Беларуская), Смаленская, Бранская[14][15].

Сынод РПЦ у Беларусі

Гэта першы ў гісторыі надзвычайны сынод Маскоўскага патрыярхата за межамі Расеі[16]. Паседжаньне сыноду адбылося ў памяшканьні Менскай эпархіі[17]. Прэс-сакратар патрыярха Кірыла сьвятар Аляксандр Волкаў(ru) заявіў, што сынод РПЦ МП рыхтуе «адэкватны і жорсткі» адказ на рашэньне КПЦ даць томас аб аўтакефаліі[18][19]. УПЦ МП(uk) на саборы Расейскай праваслаўнай царквы ў г. Менску прадстаўляе яе старшыня мітрапаліт Ануфрый (Беразоўскі), а таксама мітрапаліт Запароскі і Мелітопальскі Лука (Коваленко)[20]. На паседжаньні сынод Расейскай праваслаўнай царквы вырашыў разарваць эўхарыстычныя зносіны са Сусьветным патрыярхатам[21][22].

У рашэньні гэтага сыноду сказана: «З гэтага часу і аж да адмовы Канстантынопальскага Патрыярхата ад прынятых ім антыкананічны рашэнняў для ўсіх сьвятароў Расейскай праваслаўнай царквы немагчыма канцэлебрацыі з духоўнымі Канстантынопальскай Царквы, а для вернікаў — удзел у сакрамэнтах, якія ажыццяўляюцца ў яе храмах»[23]. Такім чынам, РПЦ і УПЦ МП (як частка РПЦ) пайшлі на схізму[24]. Але так як РПЦ мае зносіны з Антыахійскай ПЦ, Грузінскай ПЦ і іншымі Праваслаўнымі Цэрквамі якія ў сваю чаргу маюць зносіны з так званай РПЦ з «раскольніцкаю і ерэтычнаю Канстантынопальскаю ПЦ» то і сама РПЦ становіцца раскольніцкаю і ерэтычнаю[25].

Юрысдыкцыя

Пасьля пастановы сыноду Сусьветнага патрыярхату аб адмене юрысдыкцыі Расейскай праваслаўнай царквы над украінскім эпіскапатам ўсе праваслаўныя архірэі Ўкраіны (зарэгістраваныя рэлігійныя арганізацыі(uk) ў Міністэрстве юстыцыі Украіны(uk)) лічацца слугамі Сусьветнага пасаду, незалежна ад таго, да якой праваслаўнай царквы яны належалі да таго, і з гэтай прычыны маюць чакаць распараджэньня Сусьветнага патрыярхату адносна сваіх далейшых дзеяньняў[26].

Заканадаўства

Пётр Парашэнка і патрыярх Варфаламей падпісваюць пагадненьне "Аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеяньні паміж Украінай і Сусьветным Канстантынопальскім Патрыярхатам». 3 лістапада 2018 г.

18 кастрычніка 2018 г. у Вярхоўнай Радзе 237 галасамі «за» было прынята законапраект № 9208, пададзены Прэзыдэнтам Парашэнка 17 кастрычніка пра тое, што Андрэеўская царква Нацыянальнага запаведніка «Сафія Кіеўская» перадаецца ў бязвыплатнае пастаяннае карыстаньне Сусьветнага патрыярхату для зьдзяйсьненьня набажэнстваў і абрадаў (пры гэтым Андрэеўская царква застаецца ў дзяржаўнай уласнасьці). У ёй заплянавана разьмяшчэньне стаўрапігіі Сусьветнага патрыярхату, што фактычна будзе выконваць ролю амбасады Сусьветнага Патрыярха[27].

У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны законапраекты № 5309 («адносна назвы рэлігійных арганізацый»)[28] і № 4128 («па зьмяненьні рэлігійнымі суполкамі падпарадкаванасьці»)[29], закліканыя ўпарадкаваць некаторыя арганізацыйныя пытаньні.

3 лістапада 2018 г. Прэзыдэнт Украіны і Сусьветны Патрыярх падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве[30][31].

Каноны

У працэсе вырашэньня наданьня томасу ўкраінскаму праваслаўю выявілася, што Расейскай праваслаўнай царкве сусьветны патрыярх ніколі не надаваў томасу на права абвяшчэньня аўтакефаліі і стварэньня Маскоўскай патрыярхіі[32][33].

У канцы верасьня 2018 году Сусьветная Патрыярхія абнародавала даклад «Сусьветны прастол і Украінская Царква. Кажуць дакумэнты», прысьвечаны абгрунтаваньню тэзіса, што Канстантынопальскі Патрыярхат ніколі не аддаваў Кіеўскую мітраполію ў кананічную тэрыторыю Русейскай Праваслаўнай Царквы, а толькі дазваляў Маскоўскаму патрыярху хіратонію кіеўскага мітраполіта[34].

Сусьветны Патрыярх абвясьцілі аднаўленьне сваёй кананічнай тэрыторыі без права ўмешвацца РПЦ МП ў справы Украіны[35][36][37], абвясьціў незаконным і палітызаваным акт Расейскай Праваслаўнай Царквы анафемы(uk) супраць ўкраінскага хрысьціяніна і гетмана Івана Мазэпы[38].

Цікавыя факты

На Ўсеправаслаўным саборы(uk) на в. Крыт 21 чэрвеня 2016 г. Расейская праваслаўная царква была абвінавачаная ў ерасі этнафілетызма (гл. «Сусьветны сабор»). Абвінавачваньні абвясьціў кіпрскі архіяпіскап Хрызастом II[39][40][41][42].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі