Поліўка
даўняя назва першых страваў
По́ліўка — даўняя назва любога супу, апроч некаторых, якія мелі адметныя назвы (баршчу, капусты, і г. д.).
З XVIII стагодзьдзя ў прывілеяваных пластоў грамадзтва назва пачала выцясьняцца запазычаным зь нямецкай мовы словам «суп». Поліўка зь піва называлася граматка, з гусінай ці са сьвіной крыві — чорная поліўка. У XIX—XX стагодзьдзях у сялянскім асяродзьдзі на поліўку спачатку варылі мяса з прыправамі (у посныя дні — грыбы, рыбу). Потым невялікую колькасьць мукі разводзілі вадой і залівалі ў гаршчок (часам закалочвалі сухую муку), потым далівалі хлебны квас або сыраватку, бурачны расол. У некаторых раёнах дадавалі хлебную рошчыну.
На Магілёўшчыне, у Заходнім і Цэнтральным Палесьсі поліўка — старая назва заціркі (калатушы).
Глядзіце таксама
Літаратура
- Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПудждэмонМарат МаркаўІсьляндзкі коньКатэгорыя:Вікіпэдыя:Артыкулы, якія патрабуюць перапрацоўкіСпэцыяльныя:ПошукСпэцыяльныя:Апошнія зьменыВікіпэдыя:ФорумДругая сусьветная вайнаБеларусьВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаФэлікс ДзяржынскіktatvПарнафільм у ФранцыіВікіпэдыяСтакгольмВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціМікола Апіёк%D0%92%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D1%82%D0%B0Мужчына зьверхуПарнаграфія ў БеларусіЧэмпіянат Эўропы па футболе 2024 годуВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіЛацінкаБеларуская моваВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВікіпэдыя:Абраныя артыкулыСамасейСэксВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюПошукавая аптымізацыяДапамога:ЗьместГрупавы сэксДоўгая дарога дадомуАлесь ДударРасеяВікіпэдыя:Суполка17 чэрвеняБеларускі клясычны правапіс