Поль Дырак
Поль Адрыян Мо́рыс Дыра́к (па-француску: Paul Adrien Maurice Dirac; нарадзіўся 8 жніўня 1902, Брысталь, Вялікабрытанія, памёр 20 кастрычніка 1984, Флорыда, ЗША) — брытанскі фізык-тэарэтык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1933 разам з Эрвінам Шродынгерам), за адкрыцьцё новых аспэктаў тэорыі атамаў і іх застасаваньне.
Поль Адрыян Морыс Дырак | |
Paul Adrien Maurice Dirac | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 8 жніўня 1902[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | ![]() |
Дата сьмерці | 20 кастрычніка 1984[1][2][3][…] (82 гады) |
Месца сьмерці | ![]() |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Брыстольскі ўнівэрсытэт Кэмбрыдзкі ўнівэрсытэт |
Занятак | матэматык, фізык-тэарэтык, прафэсар, фізык, навуковец, акадэмік, выхавацель, настаўнік, інжынэр |
Навуковая сфэра | тэарэтычная фізыка |
Месца працы | Кэмбрыдзкі ўнівэрсытэт (1932-1969) Унівэрсытэт штату Флорыда (ад 1971) |
Вядомы як | раўнаньне Дырака грэбень Дырака дэльта-функцыя Дырака статыстыка Фэрмі-Дырака мора Дырака гіпотэза Дырака а вялікіх ліках фэрміон Дырака альгебра Дырака дужка Дырака сіла Абрахама-Лорэнтца-Дырака інтэграл Фэрмі-Дырака адмоўная імавернасьць раўнаньне Дырака-Колумба-Брэйта |
Навуковая ступень | доктар філязофіі |
Навуковы кіраўнік | Ральф Фоўлер |
Вучні | Джон Палкінгорн |
Бацька | Charles Dirac[d][5] |
Узнагароды | Нобэлеўская прэмія (1933) |
Жыцьцё і кар’ера
Поль Дырак нарадзіўся й рос у Бішапстане, раёне Брыстоля. Яго бацька, Чарльз Дырак, быў эмігрантам з Сант-Маўріса, Швэйцарыя. Яго маці была з Корновола, нарадзілася ў сям'і марака. У Поля быў старэйшы брат Фэлікс (па-француску: Félix), які скончыў жыцьцё самагубствам у 1925 годзе, а таксама была сястра Біятрыс (па-француску: Béatrice). Яго маладыя гады ў сям'і былі ня вельмі шчасьлівыя, ягоны бацька адрозьніваўся строгасьцю й аўтарытарнай натураю. Першую адукацыю атрымаў у Бішапскае пачатковай школе (па-ангельску: Bishop Road Primary School), потым працягнуў вучобу ў (па-ангельску: Merchant Venturers' Technical College) дзе ягоны бацька працаваў настаўнікам францускае мовы. Гэтая школа была пры Брыстольскім Унівэрсытэце, у якім вельмі паважнае значэньне прыдавалі навуковым дысцыплінам. У 1930 годзе абраны сябрам Лёнданскага каралеўскага таварыства[6].
Унёсак у навуку
Адзін з творцаў квантавае мэханікі і квантавае электрадынамікі. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1933 разам з Эрвінам Шродынгерам), за вялізны ўклад у разьвіцьцё квантавае мэханікі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
- Тэорыя электронаў і пазытронаў (анг.) — нобэлеўская лекцыя Поля Дырака, 12 сьнежня 1933 году