Плятына

хімічны элемэнт

Пля́тына (па-лацінску: Platinum ад гішпанскага "platina" "срэбра") Ptхімічны элемэнт VIII групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 78. Адносіцца да сямейства плятынавых мэталаў. Плятына была адкрытая Антоніё дэ Улоа (Antonio de Ulloa) у 1735 годзе ў Паўднёвай Амэрыцы, дзе яшчэ да падарожжаў Калюмба індзейцы выкарыстоўвалі гэты мэтал. У 1822 годзе вялікія радовішчы плятыны былі выяўленыя ў алювіяльных адкладаньнях гор Урала ў Расеі.

Ірыд ← Плятына → Золата
Pd

Pt

Ds
Выгляд

крышталі чыстай плятыны
крышталі чыстай плятыны
два звышчыстых крышталя плятыны, кожны памерам каля 1 см, агульнай масай каля 1 грама
два звышчыстых крышталя плятыны, кожны памерам каля 1 см, агульнай масай каля 1 грама
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумарПлятына, Pt, 78
Катэгорыя элемэнтуПераходныя мэталы
Група, пэрыяд, блёк10, 6, d
Адносная атамная маса195,084 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў[Xe] 4f14 5d9 6s1
Электронаў у абалонцы2 8 18 32 17 1
Фізычныя ўласьцівасьці
КолерШэравата-белы
ФазаЦьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.)21,09 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня2041.4 K, 1768.3 °C, 3214.9 °F
Тэмпэратура кіпеньня4098 K, 3825 °C, 6917 °F
Удзельная цеплыня плаўленьня20 кДж·моль−1
Структура крышталічнай кратыcubic close-packed
Цеплаправоднасьць(300 K) 72 Вт·м−1·K−1
Хуткасьць гуку2680 м/с
Модуль Юнга168 ГПа
Цьвёрдасьць Моаса3,5
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня+2, +4
Электраадмоўнасьць2,28
Энэргіі іянізацыі1-я: 870 кДж·моль−1
2-я: 1791 кДж·моль−1
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS7440-06-4
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы плятыны
іза%пэрыяд паўраспадураспадэнэргія (МэВ)прадукты распаду
190Pt0,0146.5×1011 гадоўα?186Os
192Pt0,782192Pt стабільная пры 114 нэўтронах
194Pt32,967194Pt стабільная пры 116 нэўтронах
195Pt33,832195Pt стабільная пры 117 нэўтронах
196Pt25,242196Pt стабільная пры 118 нэўтронах
198Pt7,16198Pt стабільная пры 120 нэўтронах

Прыродныя крыніцы

Трапляецца ў самародным выглядзе, у выглядзе сплаваў і злучэньняў. Радовішчы ў ПАР, ЗША, Зімбабвэ, Канадзе, Калумбіі. Масавая доля плятыны ў зямной кары складае каля 5×10-3 міліграмаў на кіляграм. Сусьветная вытворчасьць плятыны складае каля 155 тон штогод. Агульныя запасы плятыны складаюць больш за 30 000 тон.

Прымяненьне

Больш за 50% плятыны ідзе на вытворчасьць ювелірных вырабаў. Яшчэ прыкладна 30% выкарыстоўваецца ў аўтамабілебудаваньні (сплаў плятыны з палядам — каталізатар дапальваньня выхлапных газаў у аўтамабілях з бэнзынавым рухавіком), электроніцы і электратэхніцы (матэрыял электрычных кантактаў і дроту), у вытворчасьці хімічнага посуду, у якасьці каталізатару хімічных рэакцый.

Вонкавыя спасылкі