Пасека (Падляскае ваяводзтва)

Пасека (па-польску: Pasieka, па-падляску: Pasieka[2]) — невялікая вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.

Пасека
польск. Pasieka
Першыя згадкі:пач. 19 ст.
Мясцовая назва:Pasieka
Краіна:Польшча
Ваяводзтва:Падляскае
Павет:Бельскі
Гміна:Боцькі
Насельніцтва:
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Геаграфічныя каардынаты:52°42′0″ пн. ш. 23°6′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.1° у. д. / 52.7; 23.1 23°6′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.1° у. д. / 52.7; 23.1
Пасека на мапе Польшчы
Пасека
Пасека
Пасека
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Насельніцтва

Жыхары Старога Сяла ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках) ды палякі-каталікі (парафія Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія ў Боцьках[3]).

Гісторыя

Месца, дзе разьмяшчаецца вёска было месцам пасяленьня бортнікаў боцькаўскай маёмасьці. Спачатку бортнікі жылі ў Старым Сяле, але пасьля заснавалі на месцы сваіх пчалнікоў асобную вёску. У палове 19 ст. Патоцкія прадалі Пасеку для Фэлікса Ліпніцкага, які заснаваў тут невялікі завод па прадукцыі цэглы. У 1875 г. Ліпніцкі прадаў тутэйшы маёнтак Натальі Мірановіч, а гэтая ў 1889 г. Краснасельскаму мужыцкаму таварыству. У 1896 г. былі тут толькі 4 хаты, у якіх пражывала 20 жыхароў[4]. У міжваенны пэрыяд Пасека прыналежала да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 10 жыхароў (4 каталікоў, 5 праваслаўных ды адзін іншаверца, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. У 1944 г. адступаючыя немцы спалілі тут 11 хатаў[4].

Крыніцы