Парнаграфія ў Расеі

Парнаграфія ў Расеі (па-старажытнагрэцку: πόρνηблуд і па-старажытнагрэцку: γράφωпішу; жарг. «клубнічка») мела шырокае распаўсюджаньне ў апошнія гады існаваньня СССР. Зараз у Расеі распаўсюджаньне парнаграфіі забароненае й караецца законам.

Расейская непрыстойная азбука. Прыблізна 1890-ыя гады.

Порна ў царскае Расеі

"Ці можа быць парадак, калі на адной старане ракі, у дзяржаўных староствах, абвяшчаюць народнае праўленьне і правы чалавека, а на іншай старане ракі, ў панскім двары, пан — гаспадар і можа нават па свайму хаценьню выслаць чалавека ў Сыбір без суду і сьледзтва, калі таму чалавеку не спадабаецца, што пан валачыцца за яго жонкаю або сястрою."

— Жандармы цара Мікалая і літаратура 1826—1855 гадоў. Па сапраўдных справах Трэцьцяга аддзелу уласнае Яго Імпэратарскае Гаспадарства канцэлярыі.[1][a]

У 19 стагодзьдзі ў Расеі здымкі голых жанчын прывозілі з-за замежжа: Нямеччына, Францыя, Аўстра-Вугоршчына і г. д. Часам прыстытуткі зь Пецярбургу зараблялі грошы на продажы выяваў сваіх голых целаў[2].

"Дзяўчыны ад 9 да 11 год бегаюць натоўпам і просяць грошы, прапануюць сабе. Жах! На рынку, дзе таўкуцца днём, а ноччу на галоўных вуліцах ад ніх няма спакою! Старажы не глядзяць на гэта, каб не навязаць сабе спраў, перапіскі і турбот. Каго караць?" — пісаў Булгарын 2 красавіка 1846 г. аб Санкт-Пецярбургу

— Жандармы цара Мікалая і літаратура 1826—1855 гадоў. Па сапраўдных справах Трэцьцяга аддзелу уласнае Яго Імпэратарскае Гаспадарства канцэлярыі.[3][b]

Порна ў РСФСР

У савецкі час пад парнаграфію маглі аднесьці любую выяву голага цела чалавека і пловыя чыны, ню[4]. Аднак у другое палоае 1980-ых гадоў было неалькі стужак, дзе відаць было голыя грудзі жанчыны: Дыямэнты шаха, Каманда 33.

Наступным у савецкім часе было распаўсюджаньне сярод савецкага народа відэамагнітафонаў і відэакасэтаў. ММабыць, самымі вядомымі сталі порнастужкі з-за замежжа «Грэцкая смакоўніца» і «Эмануэль»[5].

Расейскае порна

Пасьля распаду СССР у Расеі пачалі вытворчасьць порна. Грамадзяне Расеі мелі магчымасьць здымацца на Захадзе ў порнакіно й для порначасопісаў. Джэй Сін у 2001 годзе пачаў здымаць дзяўчын з Расеі[6] заснаваў свае прадпрыемства, якое вырабляла порнафільмы з анальнымі міжрасавымі здымкамі. За ўвесь час ён зьняў 627 жанчын з Расеі[7]. «Расейскае порна» здымаў вядомы Джокім Кэсэф, які здымаў жорсткія здымкі. Па дадзеных старонкі «Эўрабэйіндэкс», па колькасьці порнакторак расейкі першыя ў Эўропе[8], пасьля такіх краінаў як Чэхія і Вугоршчына, а ўсе астатнія краіны расейкі апярэджваюць на трэць. Першым сучасным вядомым здымшчыкамі порнастужак сталі:

  • Сяргей Пранішнікаў (Эсьпі-Компані)[9]
  • Сяргей Логінаў (кінакампанія «Клубнічка»)
  • Боб Джэк

Сярэд порнаакторак вядомасьць мела Ялена Беркава[10].

Расейскае порна пачало распаўсюджвацца праз сацыяльныя сеткі ў сеціве. Асабліва трэба выдзяліць сетку «ВКонтакте»[11].

Праўная забарона парнаграфіі

У 2016 годзе забаранілі старонкі з Канады: Порнгаб і Юпорн[12]. Па стане на 2019 год карная адказнасьць за вытворчасьць і распаўсюджаньне парнаграфіі прадугледжаная ў Расеі. Парнаграфія ў Расеі забароненая. У законе ад 29.12.2010 № 436-ФЗ «Аб аббароне дзяцей ад ведаў, якія шкодзяць іх здароўю й разьвіцьцю» маецца азначэньне парнаграфіі:

«веды, якія паказваюць праўдзівыя выявы ці апісаньне палавых органаў чалавека і (або) палавога чыну, альбо падобнага да плоцевага чыну дзеяньня плоцкага характару, у тым ліку такога дзеяньня, якое ўчыняецца з жывёлаю».

Пры тым праўдзівыя выявы ці апісаньне — «выява ці апісаньне ў любым выглядзе і з выкарыстаньнем любых сродкаў чалавека, жывёлы, асобных членаў цела чалавека і (або) жывёлы, дзеяньне (бязьдзеяньне), падзеі, зьявы, іх вынікі з засярэджваньнем увагі на дробязях, у тым ліку цялесных дробязях і (або) цялесных дзеяньнях».

Маюцца выключэньні з таго азначэньня. У арт. 242.1 Карнага закона Расеі, што пад парнаграфіяй з удзелам непаўналетніх разумеецца любая выява ці апісаньне выявы:

  • поўнасьцю ці часткова голыя палавыя органы непаўналетняга;
  • непаўналетняга, які паказвае або прыкідваецца, што паказвае плоцевы чын або іншыя пахатлівыя дзеяньні;
  • плоцевы чын ці іншыя пахатлівыя дзеяньні, якія ўчыняюцца зь непаўналетнім або зь яго ўдзелам;
  • паўналетняя асоба, якая прыкідваецца непаўналетнім, паказвае плоцевы чын або прыкідваецца, што ўчыняе плоцевы чын або іншыя пахатлівыя дзеяньні.

З тых азначэньняў маецца выключэньне, калі выява мае значную гістарычную, мастацкую або культурную каштоўнасьць. У Карным законе Расеі напісана, што

«не зьяўляюцца парнаграфічнымі выявы непаўналетніх , якія маюць выявы ці апісаньне выявы палавых органаў непаўналетняга, калі такія выявы маюць гістарычную, мастацкую ці культурную каштоўнасьць або патрэбныя для выкарыстаньня ў навуковых ці лякарскіх задачах альбо ў вучобе ў адпаведанасьці з парадкам апісаным у законе».

Крыніцы

Заўвагі