Парнаграфія ў Баўгарыі

Парнаграфія ў Баўгарыі забароненая і караецца законам[1]. Порнафільмы і перадачы ў жывую празь сеціва караюцца законам. У Баўгарыі адсутнічаюць прызнаныя законам порнавытворцы, хоць самаробнае порна існуе. Простыя насельнікі краіны могуць грузіць зь сеціва непрыстойнае дзіва і спакойна яго глядзець. Продаж і платны паказ забаронены і караецца законам.

Мінуўшчына

У камуністычнай Баўгарыі парнаграфія была даступная для невялікага кола асобаў. Порнавырабы патаемна «па-ціху» прывозілі з-за мяжы, як правіла з Заходняе Эўропы. Пасьля зьменаў ва ўладзе і падзеньня ўраду бальшавікоў порнавырабы сталі шырока прадавацца ў Баўгарыі. Порнавырабы сталі даступнымі для простага чалавека. У 1990-ыя гады ледзь усе рынкі краіны мелі месца продажаў відэа, дзе таксама можна было купіць порна. Сталі прадавацца порначасопісы замежныя і самаробныя баўгарскія.

Першае баўгарскае порна было зьнятае ў 1992 годзе[2].

Права

Кара за выраб порна і за яе распаўсюджаньне да 1 году зьняволеньня (да 2 гадоў, калі абвінавачаны карыстаўся сецівам) і навязка ад 1000 да 3000 баўгарскіх леваў. За продаж і распаўсюджаньне дзіцячае парнаграфіі прадугледжаная кара да 1 году зьняволеньня або навязка да 2000 леваў. Цікавае, дзяржава церпіць паказ начны паказ порна па тэлебачаньню і продаж порнавырабаў у закрытых для дзяцей месцах продажу[2]. Грамадзтва часта зьвяртае ўвагу га даступнасьць порнавырабаў[3][4].

Дзіцячая парнаграфія

Асноўны артыкул: Дзіцячая парнаграфія

У 2010 годзе двое галяндцаў былі злоўленыя за распаўсюджаньне порна ў жывую празь сеціва, дзе ўдзельнічала адна 19-гадовая баўгарка[5].

У 2011 годзе было злоўлена 20 мужчынаў з рознымі грамадзянствамі. Яны паказвалі ў жывую (праз Скайп) дзіцячае порна зь дзецьмі ад 2 да 11 гадоў[6].

Крыніцы