Парнаграфія ва Ўкраіне

Парнаграфія ва Ўкраіне — забароненая вытворчасьць. У 2009 годзе галава дзяржавы Віктар Юшчанка падпісаў новы закон[1]. Закон быў адобраны ўкраінскім соймам — Вярхоўнай Радай[2].

Здымак сьцяны ў Адэсе, вул. Кацярынінская, 45

Валоданьне, распаўсюджаньне, продаж і выраб парнаграфічных вырабаў забаронены законам.

Валоданьне парнаграфічнымі вырабамі караецца навязкаю, альбо трыма гадамі зьняволеньня. Парнаграфія азначаецца законам як[3]

Грубая, прамая, цынічная, непрыстойная выява плоцкага каханьня (бязь іншае задачы) для яснага паказу плоцевых членаў, неэтычных часткаў плоцкага каханьня, плоцкія адхіленьні, праўдзівыя нарысы, дзе не захоўваюцца добрыя звычаі й крыўдзяць чэсьць і павагу людзей, бо заводзяць нізкія похаці

Цікава, што для «лякарскіх мэтаў» парнаграфія дазволеная[4].

У 2016 годзе законна пачалі паказваць порнавырабы па трох тэлеканалах на кабэльным тэлебачаньні[5].

Непадалёк ад Сафіі можна ўбачыць статуі голае жанчыны, што не выклікае абурэньня[6].

Асобы

Віска — порнаакторка з Украіны. Яна мела пастаянныя ганеньні ў краіне, хоць асноўную дзейнасьць мела па-за межамі Ўкраіны. Віска спрабавала ў Чэхіі атрымаць стан бежанкі[7].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі