Ордэн князя Яраслава Мудрага

украінская дзяржаўная ўзнагарода

«Ордэн князя Яраслава Мудрага» (па-ўкраінску: Орден князя Ярослава Мудрого) — украінская дзяржаўная ўзнагарода, уведзеная ў 1995 годзе[1].

Ордэн князя Яраслава Мудрага
I ступені
II ступені
III ступені
Арыгінальная назвапа-ўкраінску: Орден князя Ярослава Мудрого
Дэвізпа-ўкраінску: «Мудрість, честь, слава»
КраінаСьцяг Украіны Украіна
ТыпОрдэн
Каму ўручаеццаграмадзянам Украіны, замежнікам ды асобам без грамадзянства
СтатусУручаецца
Статыстыка
Парамэтрысрэбра
Дата заснаваньня23 жніўня 1995
Першае ўзнагароджаньне25 кастрычніка 1995 року
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагародаОрдэн Свабоды(uk)
Малодшая ўзнагародаОрдэн «За заслугі»(uk)

Статут ордэна

Ордэн князя Яраслава Мудрага мае пяць ступеняў. Найвышэйшай ступеньню ордэна зьяўляецца I ступень. I і II ступені мае знак ордэна і ордэнскую зорку, III, IV і V ступені — толькі знак ордэна.

I ступеніII ступеніIII ступеніIV ступеніV ступені
Знакі
Зоркі

Стужкі

Поўныя кавалеры ордэна

  • Патрыярх Філярэт (Дзянісенка) (V ст.: 1999, IV ст.: 2002, III ст.: 2004, II ст.: 2006, I ст.: 2008)
  • Мітрапаліт Уладзімер (Сабадан) (V ст.: 1999, IV ст.: 2000, III ст.: 2002, II ст.: 2005, I ст.: 2008)
  • Уладзімер Гарбулін(uk) (V ст.: 1997, IV ст.: 2004, III ст.: 2009, II ст.: 2017, I ст.: 2019)
  • Валеры Смолій(uk) (V ст.: 1999, IV ст.: 2004, III ст.: 2011, II ст.: 2014, I ст.: 2019)
  • Леанід Краўчук (V ст.: 1996, IV ст.: 1999, III ст.: 2004, II ст.: 2007, I ст.: 2020)

Крыніцы