Ордэн Жалезнага рыцара

узнагарода БНР

Ордэн Жалезнага (Зялезнага) рыцара — вайсковая ўзнагарода рады БНР.

Ордэн Жалезнага рыцара
КраінаСьцяг Беларусі Беларуская Народная Рэспубліка
Тыпордэн
Каму ўручаеццавайскоўцам
Падставы ўзнагароджаньняучыненьне выдатнага ваеннага ўчынку
Статусуручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня1 верасьня 1949 году
Першае ўзнагароджаньнеда 24 лютага 1952 году
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагародаОрдэн Пагоні
Малодшая ўзнагародаМэдаль за баявыя заслугі

Мінуўшчына

Ордэн створаны 1 верасьня 1949 году дэкрэтам прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка. Ордэн Жалезнага рыцара быў прызначаны для «адзначэньня ваенных ці вайсковых заслугаў» і быў узнагародай «выдатных ваенных учынкаў». Гэтую ўзнагароду меў права надаваць галоўнакамандуючы беларускага войска, або ў мірны час — былы галоўнакамандуючы. На пачатку 1950-х гадоў галоўнакамандуючага не было, таму "капітулу ордэну «Жалезнага рыцара» часова замяняў прэзыдэнт Рады БНР. Статут ордэна быў зацьверджаны й пачаў дзейнічаць з 6 жніўня 1951 году.

У чэрвені 2023 г. статут ордэну быў абноўлены[1].

Знак Ордэну Жалезнага рыцара мае выгляд чатырохканцовага крыжу, пасярэдзіне якога дзьве скрыжаваныя шаблі. На раменьнях крыжа літары «Б.Н.Р.» Адваротны бок як пярэдні, але безь літараў і шабляў і з парадкавым нумарам. Стужка чырвонага (цёмнага) і зямельнага (бурага) колеру, зложаная трохкутнікам. На стужцы дзьве скрыжаваныя шаблі, як і на ордэне. Невядома, ці былі вырабленыя знакі ордэну або ці засталіся яны толькі праектам. У беларускай газэце «Бацькаўшчына», якая выдавалася ў Мюнхэне, у нумары за 24 лютага 1952 году быў пададзены малюнак знаку ордэна, а таксама статут. У гэтай публікацыі былі таксама й іншыя ўзнагароды БНР, а таксама сьпіс узнагароджаных.

Ступені

Паводле абноўленага статуту 2023 году, крыж мае дзьве ступені, адзначаныя адпаведнымі крыжамі[1]:

  • Камандорскі крыж
  • Кавалерскі крыж

Першапачаткова ордэн падзяляўся на пяць клясаў, азнакамі якіх былі:

  • Вялікі Крыж
  • Камандорскі Крыж
  • Кавалерыйскі Крыж
  • Залаты Крыж ордэна Зялезнага Рыцара
  • Срэбны Крыж ордэна Зялезнага Рыцара

Узнагароджаныя

Паводле газэты «Бацькаўшчына» за 24 лютага 1952 году, на той момант кавалерамі ордэну былі:

  • генэрал Міхал Вітушка — 3-я кляса
  • генэрал Усевалад Родзька — 3-я кляса
  • маёр Саха — 4-я кляса
  • маёр Іван Слуцкі — 4-я кляса
  • тры камандоўцы асобных аддзелаў і адзін афіцэр сувязі (усе на тэрыторыі Беларусі) — 4-я кляса

Пазьнейшыя ўзнагароджаньні:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі