Нэа Саляміна Фамагуста (футбольны клюб)

кіпрскі футбольны клюб

«Нэа Саляміна» (па-грэцку: Νέα Σαλαμίς Αμμοχώστου) — прафэсійны футбольны клюб, які базаваўся ў горадзе Фамагуста, Кіпр. Пасьля турэцкага ўварваньня ў Кіпр у 1974 годзе і акупацыі паўночнай часткі вострава турэцкім войскам клюб быў вымушаны зьехаць з гораду. На сёньня «Нэа Саляміна» часова базуецца ў горадзе Лярнака.

Нэа Саляміна Фамагуста
Поўная назваΝέα Σαλαμίνα Αμμοχώστου
Заснаваны1948
ГорадФамагуста, Кіпр
СтадыёнГСЭ, Лярнака
Умяшчальнасьць: 5500
ПрэзыдэнтЯнас Хрызастому[d][1]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатПершы дывізіён
 · 2023—20249 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Найбольш вядомымі дасягненьнямі «Нэа Саляміны» зьяўляюцца перамога ў Кубку і Супэркубку Кіпру ў 1990 годзе. У чэмпіянаце найбольшым дасягненьнем быў выніковы 3 радок. Першыя 5 гадоў свайго існаваньня з 1948 па 1953 гады клюб удзельнічаў у спаборніцтвах Кіпрскай аматарскай футбольнай фэдэрацыі. У 1953 годзе «Нэа Саляміна» далучылася да Кіпрскай футбольнай асацыяцыі, стала выступаючы ў спаборніцтвах гэтай арганізацыі. Клюб правёў больш за 50 сэзонаў у Першым дывізіён, займаючы 17 радок у агульнай табліцы чэмпіянату за ўсе сэзоны.

На эўрапейскіх спаборніцтвах клюб упершыню згуляў ў 1990 годзе ў рамках Кубку ўладальнікаў кубкаў. У 1995, 1997 і 2000 гадох «Нэа Саляміна» брала ўдзел у розыгрышу Кубку Інтэртота. Футбольны клюб зьяўляецца часткай спартовага клюбу «Нэа Саляміна», які быў створаны ў 1948 годзе. Акрамя футбольнай каманды клюб мае мужчынскую валейбольную каманду.

Заўзятары клюбу

Дасягненьні

  • Уладальнік Кубка Кіпру: 1990
  • Уладальнік Супэркубка Кіпру: 1990

Бібліяграфія

  •  Gavreilides, Michalis Ένας αιώνας Κυπριακό. — Нікасія: The writer, 2001. — ISBN 9963-8720-1-8
  •  Meletiou, Giorgos Κυπριακό ποδόσφαιρο 1900–1960. — Нікасія: Power Publishing, 2011. — ISBN 978-9963-688-87-6
  •  Stilianou, Pampos Νέα Σαλαμίνα, 40 χρόνια πρωτοπόρας αθλητικής. — Кіпр: Нэа Саляміна Фамагуста, 1988.
  •  Stilianou, Pampos 50 χρόνια Νέα Σαλαμίνα 1948–1998. — Кіпр: Нэа Саляміна Фамагуста, 1998. — ISBN 9963-8370-0-X
  •  Stephanidis, Giorgos 40 χρόνια κυπριακές ομάδες στην Ευρώπη. — Нікасія: Haravgi, 2003. — ISBN 9963-8841-1-3

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі