«Саюз народных рэспублік — Наварасея» — тэрарыстычная групоўка «Луганскай» (ЛНР) і «Данецкай (ДНР) народных рэспублік», якая існавала з 26 чэрвеня 2014 г. да 18 траўня 2015 г. на часова акупаваныхРасеяй тэрыторыях ўсходніх раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны.
Генэральная пракуратура Ўкраіны прызнала «ДНР» і «ЛНР» тэрарыстычнымі арганізацыямі, створанымі ў спэцыяльных лягерах ФСБ і ГВК(uk) Расеі з 2008 году.
26 чэрвеня 2014 г. Алег Цароў быў абраны «сьпікерам парлямэнта саюза народных рэспублік», у склад якога ўваходзяць толькі «ДНР» і «ЛНР». За тыдзень «сьпікер» быў абвешчаны ва ўсеўкраінскі крымінальны вышук.
Менш чым за год расейскі праект Наварасея быў замарожаны, пра што 18 траўня 2015 г. абвясьціў Алег Цароў і «міністар замежных спраў» ДНР Аляксандр Кофман, які адзначыў, што гэты расейкі праект ня меў посьпеху з-за пасіўнасьці жыхароў Адэскай, Днепрапятроўскай і Харкаўскай абласьцей Украіны.