Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона

украінская палітычная кааліцыя

Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона (па-ўкраінску: Наша Україна — Народна Самооборона) — блёк партыяў на датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны. Удзельнікамі блёку зьяўляюцца партыі Народны зьвяз — Наша Ўкраіна, Грамадзянскі рух «Народная Самаабарона», Народны Рух Украіны, Украінская Народная Партыя, Украінская Рэспубліканская партыя «Сабор», Партыя абаронцаў Айчыны, Эўрапейская партыя Ўкраіны і Хрысьціянска-дэмакратычны зьвяз.

Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона
Лідэр партыіВіктар Юшчанка
Дата заснаваньня5 ліпеня 2007 году
Распушчаная12 сьнежня 2012 году
Штаб-кватэра
Саюзьнікі і блёкіБлёк Юліі Цімашэнкі
Ідэалёгіялібэралізм
Колькасьць дэпутатаў
· Вярхоўная Рада
72 / 450
Афіцыйны сайтnuns.com.ua

Вынікі на выбарах

Блёк атрымаў 3 301 282 галасы выбарцаў, або 14,15% (трэцяе месца)[1]. У Вярхоўнай Радзе блёк мае 72 мандаты.

Дзейнасьць у Вярхоўнай Радзе

Блёк увайшоў у кааліцыю з блёкам Юліі Цімашэнкі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі