Нацыянальны банк Украіны

Нацыяна́льны банк Украі́ны (НБУ, па-ўкраінску: Національний банк України) — цэнтральны банк Украіны, асаблівы цэнтральны орган дзяржаўнага кіраваньня, юрыдычны статус, задачы, функцыі, паўнамоцтвы і прынцыпы арганізацыі якога вызначаюцца Канстытуцыяй Украіны, Законам Украіны «Пра Нацыянальны банк Украіны»[1] й іншымі законамі Ўкраіны. Зьяўляецца эмісійным цэнтрам, праводзіць адзіную дзяржаўную палітыку ў галіне грашовага абароту, крэдытаваньня, узмацненьня грашовай адзінкі Ўкраіны — грыўні[2].

Нацыянальны банк Украіны
Національний банк України
Дата ўтварэньня1991
Штаб-кватэраКіеў, вул. Інстытуцкая, 9
МесцазнаходжаньнеУкраіна
ПрэзыдэнтВалерыя Гонтарава
Сайтwww.bank.gov.ua

Мінуўшчына

Асноўны артыкул: Дзяржбанк СССР

Ідэя стварэньня нацыянальнага банку, які б выконваў функцыі галоўнай эмісійнай і цэнтральнай банкаўскай установы на тэрыторыі Ўкраіны, зьявілася яшчэ ў час існаваньня Украінскай Народнай Рэспублікі і была рэалізавана ў пару Гетманату[3].

Пасьля паразы нацыянальна-вызвольнага руху на тэрыторыі Ўкраіны, што ўвайшла ў склад СССР, пэўны час не існавала банкаўскіх установаў. Хоць напрыканцы 1921 року быў створаны Дзяржаўны банк РСФСР, пазьней перайменаваны ў Дзяржаўны банк СССР.

Нацыянальны банк Украіны са статусам цэнтральнага эмісійнага банку дзяржавы створаны на базе Ўкраінскай рэспубліканскай канторы Дзяржбанку СССР. Прававою асноваю стаў Закон «Пра банкі і банкаўскую дзейнасьць», ухвалены Вярхоўнаю Радаю Ўкраіны 20 сакавіка 1991 року[4]. Гэты дакумэнт абвяшчаў стварэньне самастойнай двухузроўневай банкаўскай сыстэмы Ўкраіны рынкавага тыпу, першы ўзровень якой склаў НБУ, другі — іншыя банкі.

Арганізацыйная структура

  • Кіраўніцтва Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Рада Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Праўленьне Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Дарадцы Старшыні
  • Пастаянны прадстаўнік Нацыянальнага банку Ўкраіны ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны
  • Цэнтральны апарат Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Структурныя падразьдзяленьні Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Структурныя адзінкі Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Спэцыялізаваныя прадпрыемствы Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Навучальныя ўстановы Нацыянальнага банку Ўкраіны

Старшыні НБУ

Кіраўнікі Нацыянальнага банку Ўкраіны
КіраўнікПэрыяд
1Уладзімер Мацьвіенка6 чэрвеня 1991 — 24 сакавіка 1992
2Вадзім Гетман24 сакавіка 1992 — 18 сьнежня 1992
18 сьнежня 1992 — 26 студзеня 1993
3Віктар Юшчанка26 студзеня 1993 — 27 студзеня 1997
в. а.Віктар Юшчанка27 студзеня 1997 — 5 лютага 1997
3Віктар Юшчанка5 лютага 1997 — 11 студзеня 2000
11 студзеня 2000 — 21 студзеня 2000
4Уладзімер Стэльмах21 студзеня 2000 — 17 сьнежня 2002
5Сяргей Цігіпка17 сьнежня 2002 — 16 сьнежня 2004
6Уладзімер Стэльмах16 сьнежня 2004 — 23 сьнежня 2010
7Сяргей Арбузаў23 сьнежня 2010 — 11 студзеня 2013
8Ігар Соркін11 студзеня 2013 — 24 лютага 2014
9Сьцяпан Кубіў24 лютага 2014 — 19 чэрвеня 2014
10Валерыя Гонтараваз 19 чэрвеня 2014 году

Будынак асноўнага корпусу

Будынак асноўнага корпусу

Для канторы Дзяржаўнага камэрцыйнага банку ў Кіеве, створанае ў 1839 року, быў набыты вялікі двухпавярховы будынак у стылі ампір на Інстытуцкай вуліцы, які належаў кіеўскаму дваранству (пазьней тут разьмясьцілася і створана ў 1860 року на базе ліквідаваных Пазыковага і Камэрцыйнага банкаў Кіеўская кантора Дзяржаўнага банку Расеі). Паступова фінансавыя апэрацыі банку ўзрасталі, таму было вырашана збудаваць новы сучасны будынак. Увосень 1902 року распачалося будаўніцтва на той жа вуліцы, побач са старым памяшканьнем банку.

1 жніўня 1905 року (паводле старога стылю) кантора перанесла свае апэрацыі ў новы будынак, а 22 лютага наступнага року памяшканьне было асьвячонае. Будынак фармуе фронт забудовы вуліцы Інстытуцкай і замыкае пэрспэктыву вуліцы Банкавай. Гэта вызначае местабудоўнае значэньне пабудовы, якая ўваходзіць у гістарычна складзены ансамбль Ліпак.

25 лютага 1934 року адбылося пашырэньне будынку паводле праекту Рыкава. Мастацкае аздабленьне памяшканьняў канторы банку было даручанае італьянскаму скульптару Элію Салі. Па ўсім пэрымэтры залі над гаўбцом разьмешчаныя картушы — ляпныя ўпрыгажэньні ў выглядзе шчытоў, на якіх выяўленыя розныя эмблемы і гербы. У цэнтры стэлы апэрацыйнае залі зусім нядаўна была адноўленая ў першапачатковым выглядзе расьпісанае фарбамі па шкле выява патрона Кіева — архістратыга Міхаіла. Сваімі высокімі мастацкімі вартасьцямі гэты будынак ёсьць адным з найпрыгажэйшых сярод пабудоваў Кіеву XX стагодзьдзя.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Нацыянальны банк Украінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў