Наталі Касьцюшка-Марызэ

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Касьцюшка.

Наталі́ Жэнэвіе́ва Мары́я Касьцю́шка-Марызэ́ (па-француску: Nathalie Geneviève Marie Kosciusko-Morizet; нарадзілася 14 траўня 1973 году, Парыж) — француская палітык, парлямэнтарыстка, былая міністарка ва ўрадзе Франсуа Фіёна (2010—2012).

Наталі Касьцюшка-Марызэ
Міністарка экалёгіі, ураўнаважанага разьвіцьця, транспарту і жыхарства Францыі
14 лістапада 2010 — 22 лютага 2012
Папярэднік:Жан-Люі Барляо
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася:14 траўня 1973 (51 год)
Парыж
Партыя:Унія за народны рух
Сужэнец:Jean-Pierre Philippe[d][1]
Бацька:Франсуа Касьцюшка-Марызэ[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Жыцьцяпіс

Паходзіць зь беларускага роду сям’і Касьцюшкаў, ейны далёкі продак быў братам Тадэвуша Касьцюшкі[2].

Па адукацыі біёляг, скончыла Політэхнічную школу ў Парыжы, навучалася таксама ў Нацыянальнай школе лясных і водных інжынэраў.

З другой паловы 90-х была блізкай супрацоўніцай Жака Шырака, належала да Аб’яднаньня ў падтрымку Рэспублікі. У 2002 атрымала дэпутацкі мандат у Нацыянальную асамблею як намесьніца пасла П’ера-Андрэ Вільцэра. У 2004 абраная ў раду рэгіёну Іль-дэ-Франс. У 2007 вылучалася як прадстаўніца Уніі за народны рух, у другім туры перамогшы прадстаўніка сацыялістаў. У партыі прадстаўляе г. зв. блакітна-зялёных, якія складаюць экалягічную фракцыю.

У чэрвені 2007 заняла пасаду дзяржаўнага сакратара дэпартамэнту экалёгіі ва ўрадзе Франсуа Фіёна, на чале якога стаяў Жан-Люі Барляо. У сакавіку 2008 перамагла ў выбарах на пасаду мэра Лянжумо. У студзені 2009 была пераведзеная на пасаду дзяржаўнага сакратара дэпартамэнту плянаваньня і разьвіцьця лічбавай гаспадаркі, непасрэдна падпарадкаваную прэм’еру. У лістападзе 2010 у трэцім кабінэце таго самага прэм’ера стала міністаркай экалёгіі, ураўнаважанага разьвіцьця, транспарту і жыхарства Францыі[3].

22 лютага 2012 пакінула пасаду ў сувязі зь пераходам у выбарчы клюб Нікаля Сарказі ў часе прэзыдэнцкае кампаніі[4]. На парлямэнцкіх выбарах была пераабраная[5].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі