Насельніцтва Эстоніі

Насе́льніцтва Эсто́ніі па стане на 1 студзеня 2012 року склала 1 318 005 чалавек[1] і пэрманэнтна скарачаецца за кошт перавышэньня сьмяротнасьці над нараджальнасьцю.

Статыстыка

Колькасьць насельніцтва

Насельніцтва Эстоніі (1970—2010). Зьвесткі Дэпартаманту статыстыкі Эстоніі[2]
Натуральны прырост насельніцтва Эстоніі (1919—2020). Зьвесткі Дэпартаманту статыстыкі Эстоніі[3]

     Колькасьць нараджэньняў

     Колькасьць сьмерцяў

     Натуральны прырост

Зьнешняя міграцыя ў Эстоніі. Зьвесткі Дэпартаманту статыстыкі Эстоніі[4]

     Колькасьць імігрантаў

     Колькасьць эмігрантаў

     Сальда

Паводле зьвестак Дэпартаманту статыстыкі Эстоніі, колькасьць насельніцтва Эстоніі зьмяншаецца. Сытуацыя пагаршаецца тым, што на тле іншых эўрапейскіх краінаў з адмоўным натуральным прыростам насельніцтва Эстонія мае недастатковы прыток імігрантаў. Станоўчы прырост насельніцтва ў Эстоніі скончыўся ў 1990 року, пасьля чаго колькасьць насельніцтва зьменшылася з 1 570 599 чалавек да 1 340 194 у 2011 (14,6%).

У апошнія гады, што праўда, хуткасьць зьмяншэньня насельніцтва паступова зьмяншалася, і ў 2010 року нават быў дасягнуты дадатны каэфіцыент прыросту[5].

Узроставая структура

Узроставая структура насельніцтва Эстоніі (1970—2010). Зьвесткі Дэпартаманту статыстыкі Эстоніі[2].

     Да 14 гадоў

     Ад 15 да 64 гадоў

     Старэй за 65 гадоў

Піраміда насельніцтва Эстоніі (2009, тыс. чал.). Зьвесткі Дэпартаманту статыстыкі Эстоніі[2]

У 1970—1990 роках узроставая структура насельніцтва была даволі стабільнай: каля 22% яго складалі асобы ва ўзросьце да 14 гадоў, 66% — ад 15 да 65 гадоў, 12% — 65 гадоў і старэйшыя[2]. З прычыны нізкай нараджальнасьці пасьля 1990 року адсотак маладога насельніцтва зьнізіўся да 15%, а дзеля жыхароў пэнсійнага ўзросту павялічылася да 17% (2009). Дзеля асобаў ва ўзроставай групе ад 15 да 64 нязначна павялічылася да 68%.

Нараджэньні і сьмерці

У 1947—1989 роках колькасьць нараджэньняў перавышала лік сьмерцяў, аднак з 1990 сытуацыя зьмянілася ў бок адмоўнага натуральнага прыросту. Толькі ў 2010 року быў дасягнуты станоўчы каэфіцыент прыросту, аднак у цэлым колькасьць насельніцтва стала зьмяншаецца.

РокНарадзілісяПамерліНараджа-
льнасьць
(каэф.,
на 1000 жых.)
Сьмярот-
насьць
(каэф.,
на 1000 жых.)
191426 86520 88222,417,4
191524 68021 84120,818,4
191621 28225 42918,422,0
191718 33327 33616,424,4
191821 65932 48819,929,9
191918 45628 80017,327,1
192019 62521 36318,420,0
192122 06717 14320,315,8
192222 25518 40120,216,7
192322 34716 63020,115,0
192421 44116 91819,215,2
192520 44516 68018,314,9
192619 97718 04717,916,2
192719 70519 35617,717,3
192820 06417 78518,015,9
192919 11020 17817,118,1
193019 47116 61017,414,9
193119 50918 07717,416,2
193219 74216 64117,614,8
193318 20816 47216,214,7
193417 30515 85315,414,1
193517 89116 86415,814,9
193618 22217 59416,115,6
193718 19016 61416,114,7
193818 45316 49616,314,6
193918 47517 10116,415,2
194018 40719 02416,817,4
194119 57423 70218,822,7
194219 24220 27618,919,9
194316 00118 12015,918,0
194415 18024 70015,324,9
194514 96820 70817,023,6
194619 40819 96920,921,5
194722 72121 49223,322,0
194821 77717 54921,217,1
194921 77016 73020,315,6
195020 27915 81718,414,4
195120 73015 35418,613,7
195221 11115 81718,714,0
195320 14614 42017,712,7
195420 90913 98118,212,2
195520 78613 63817,911,8
195619 66012 74816,810,9
195719 50913 02616,511,0
195819 59812 97116,410,9
195919 93813 13016,510,9
196020 18712 73816,610,5
196120 23013 03616,510,6
196219 95913 49516,110,9
196319 27513 25115,310,5
196419 62912 75415,410,0
196518 90913 52014,610,5
196618 62913 80014,310,6
196718 67113 69914,210,4
196819 78214 22514,910,7
196920 78115 15015,511,3
197021 55215 18615,811,2
197122 11815 03816,110,9
197221 75715 52015,611,1
197321 23915 57315,111,1
197421 46115 39315,110,9
197521 36016 57214,911,6
197621 80117 35115,112,0
197721 97717 09415,211,8
197821 84217 81215,012,2
197921 87918 06214,912,3
198022 20418 19915,012,3
198122 93718 34915,412,3
198223 12817 89315,411,9
198324 15518 19016,012,1
198424 23419 08616,012,6
198523 63019 34315,512,7
198624 10617 98615,711,7
198725 08618 27916,211,8
198825 06018 55116,011,9
198924 31818 53615,511,8
199022 30419 53114,212,4
199119 41319 71512,412,6
199218 03820 12611,813,1
199315 25321 28610,214,2
199414 17622 2129,715,2
199513 50920 8289,414,5
199613 24219 0209,413,4
199712 57718 5729,013,3
199812 16719 4458,814,0
199912 42518 4479,013,4
200013 06718 4039,513,4
200112 63218 5169,313,6
200213 00118 3559,613,5
200313 03618 1529,613,4
200413 99217 68510,413,1
200514 35017 31610,712,9
200614 81917 43511,013,0
200715 74117 54811,813,0
200816 02816 67512,012,4
200915 76316 08111,812,0
201015 82515 79011,811,8
201114 71315 22611,211,6

Плоднасьць

У 1970—1990 роках агульны каэфіцыент плоднасьці (АКП) складаў крыху болей за 2 дзіцяці ад жанчыны[6]. Пасьля здабыцьця незалежнасьці адбылося хуткае падзеньне АКП. У 1998 року быў зафіксаваны найменшы яго ўзровень: 1,28 дзіцяці ад жанчыны. Цягам наступных рокаў АКП паступова ўзрастаў і ў 2009 складаў 1,63.

Дзіцячая сьмяротнасьць

Каэфіцыент дзіцячай сьмяротнасьці ў Эстоніі ў мінулыя дзесяцігодзьдзі адчувальна зьменшыўся. У 1970 ён складаў 17,7 на 1000 нараджэньняў[7], у 1980 — 17,1, у 1990 — 12,3 і ў 2000 — 8,4. У 2009 быў зафіксаваны найніжэйшы КДС: 3,6.

Чаканая працягласьць жыцьця

Працягласьць жыцьця ў Эстоніі меншая, чым у большасьці заходнеэўрапейскіх краінаў. За савецкім часам сярэдняя працягласьць жыцьця складала 64—66 гадоў у мужчын і 73—75 гадоў у жанчын[8]. Пасьля здабыцьця незалежнасьці яна зьменшылася на некалькі гадоў. У 1994 року быў зафіксаваны яе найніжэйшы ўзровень: 60,5 гадоў у мужчын і 72,8 у жанчын. Пасьля 1994 працягласьць жыцьця паступова павялічваецца і ў 2012 року складала 68,3 і 79,2 гадоў для мужчын і жанчын адпаведна[9]. Паводле зьвестак Эўрастату, сярод краінаў ЭЗ Эстонія і Славенія маюць найвышэйшы рост працягласьці жыцьця[10].

Міграцыя

У 1991—2010 роках насельніцтва Эстоніі зьменшылася на 230 000 чалавек, зь якіх 82 000 за кошт перавышэньня сьмяротнасьці над нараджальнасьцю, а 150 000 — за кошт адмоўнага сальда міграцыі. Эмігравалі ў асноўным этнічныя расейцы, украінцы ды беларусы. Гэта асабліва бачна па выніках перапісу 2000 року (гл. ніжэй). Зьвесткі за 2000—2009 рокі таксама сьведчаць пра перавышэньне эміграцыі над іміграцыяй, хоць і ў значна меншых маштабах, чым напрыканцы XX стагодзьдзя[4].

Нацыянальны склад

Грамадзянства жыхароў Эстоніі (2010). Зьвесткі Дэпартаманту статыстыкі Эстоніі[11]

     Эстоніі: 1 148 895 чал. (84,14%)

     Расеі: 95 939 чал. (7,03%)

     Іншыя: 21 517 чал. (1,59%)

     Неграмадзяне: 99 173 чал. (7,26%)

Этнічны склад насельніцтва Эстоніі значна вагаецца ад павету да павету. Па стане на 2008 рок у трынаццаці зь пятнаццаці паветаў Эстоніі эстонцы складалі больш за 80% усяго насельніцтва. Найбольшая дзеля эстонцаў у паветах Хію (98,4%) і Саарэ (98,3%). А вось у паветах Іда-Віру і Хар’ю (які ўлучае сталіцу Эстоніі Талін) этнічныя эстонцы складаюць толькі 19,7% і 59,6% (Талін — 55%) насельніцтва адпаведна. Дзеля расейцаў у гэтых двух паветах складае адпаведна 71,2% і 32,4% (36,4% у Таліне). Агульная дзеля расейцаў у нацыянальным складзе Эстоніі складае 25,6%[12].

Гэткае становішча склалася менавіта падчас савецкай акупацыі, паколькі нацыянальныя перапісы, якія двойчы праводзіліся ў міжваенны пэрыяд у незалежнай Эстоніі (1922 і 1934 рокі), паказвалі, што эстонцы зьяўляюцца дамінуючым народам, у той час як усе астатнія нацыянальнасьці складаюць 12% насельніцтва Эстоніі.

У выніку вышэйпамянёнай савецкай палітыкі дзеля этнічных эстонцаў зьнізілася да 61,5% у 1989 у параўнаньні з 88% у 1934[13]. Аднак у першую дэкаду па аднаўленьні незалежнасьці дзякуючы шырокамаштабнай эміграцыі расейцаў, а таксама вываду з тэрыторыі Эстоніі расейскіх вайсковых базаў колькасьць эстонцаў павялічылася да ўзроўню 68,7% (2008), у той час як дзеля расейцаў зьменшылася з 30% да 25,6%, украінцаў — з 3,1% да 2,1%, беларусаў — з 1,8% да 1,2%[12][13].

Па стане на 2008 рок найбуйнейшыя народы ў Эстоніі — эстонцы (68,7%), расейцы (25,6%), украінцы (2,1%), беларусы (1,2%) і фіны (0,8%). Гэтыя пяць народаў складаюць 98,4% усяго насельніцтва[12].

Нацыянальны склад насельніцтва Эстоніі (1922—2011)
Этнічная
група
перапіс 19221перапіс 19341перапіс 1959²перапіс 1970³перапіс 19794перапіс 19895перапіс 2000перапіс 20116
Колькасьць%Колькасьць%Колькасьць%Колькасьць%Колькасьць%Колькасьць%Колькасьць%Колькасьць%
эстонцы969 97687,6992 52088,1892 65374,6925 15768,2947 81264,7963 28161,5930 21967,9889 77068,7
расейцы91 1098,292 6568,2240 22720,1334 62024,7408 77827,9474 83430,3351 17825,6321 19824,8
украінцы920,015 7691,328 0862,136 0442,548 2713,129 0122,122 3021,7
беларусы10 9300,918 7321,423 4611,627 7111,817 2411,312 4191,0
фіны4010,010880,116 6991,418 5371,417 7531,216 6221,111 8370,974230,6
татары1660,015340,122040,231950,240580,325820,219450,2
латышы19660,254350,528880,232860,239630,331350,223300,217160,1
палякі9690,116080,122560,226510,228970,230080,221930,216220,1
жыды45660,444340,454330,552820,449540,346130,321450,219270,2
летувісы4360,02530,016160,123560,223790,225680,221160,216820,1
немцы18 3191,716 3461,56700,178500,639440,334660,218700,114900,1
швэды78500,776410,74350,02540,02970,03750,0
іншыя11 4671,042660,461160,568830,590420,613 7980,917 02971,230 3672,4
агулам1 107 0591 126 4131 196 7911 356 0791 464 4761 565 6621 370 0521 294 236
1 Крыніца: [1]. ² Крыніца: [2]. ³ Крыніца: [3]. 4 Крыніца: [4]. 5 Крыніца: [5]. 6 Крыніца: [6]

7 1444 армяніна, 880 азэрбайджанцаў, 645 малдаванаў, 562 мардоўцы, 542 цыганы, 495 чувашоў, 430 грузінаў, 430 карэлаў, 358 іжорцаў, 245 марыйцаў, 241 удмурт, 204 баўгары, 172 вугорцы, 169 карэйцаў, 152 башкіры, 150 грэкаў, 138 комі, 133 амэрыканцы, 132 узбэкі, 127 казахаў, 121 лезгін, 116 асэтынаў, 1224 іншых (кожныя ня болей за 100 чал.) і 7919 невядомай нацыянальнасьці

Грамадзянства

Асноўны артыкул: Грамадзянства Эстоніі

На 1992 г. у Эстоніі пражывала каля паўмільёна неграмадзянаў (1/3 насельніцтва). 19 студзеня 1995 г. Дзяржаўны сход Эстоніі ўхваліў Закон Эстоніі аб грамадзянстве, які вызначыў парадак разгляду заяваў на атрыманьне грамадзянства Радай паліцыі і памежнай аховы. Да 2012 г. лік неграмадзянаў скараціўся да 97 тысячаў (7% насельніцтва)[14]. Найбольш шматлікімі часткамі гэтай групы былі апатрыды[15] і грамадзяне Расеі.

Мовы

Афіцыйнай мовай у Эстоніі зьяўляецца эстонская, акрамя таго, частка насельніцтва валодае таксама расейскай, украінскай, ангельскай, фінскай, нямецкай мовамі, а таксама выру і сэту.

Эстонская мова выкарыстоўвае лацінскі альфабэт. Траціна стандартнае лексыкі мовы выводзіцца даданьнем суфіксаў да карнявых словаў. Найстарэйшыя вядомыя прыклады пісьмовай эстонскай мовы сустракаюцца ў хроніках XIII стагодзьдзя.

Эстонская і фінская мова вельмі блізкія, адносяцца да фінскай групы уральскай моўнай сям’і. Тым ня меней, гэтыя мовы ня ёсьць узаемна зразумелымі, хоць адукаваныя носьбіты могуць разумець пісьмовую мову іншага народу ў больш-менш вялікай ступені.

Рэлігія

Асноўны артыкул: Рэлігія ў Эстоніі









Рэлігія ў Эстоніі (2001)

     Няверуючыя (70.8%)

     Лютаранства (13.6%)

     Праваслаўе (12.8%)

     Іншыя (2.8%)

Паводле апошняга апытаньня, праведзенага Эўрабаромэтрам у 2005 року[16], 16% эстонскіх грамадзянаў адказалі, што «вераць у існаваньне Бога», у той час як 54% «лічаць, што ёсьць нейкая вышэйшая сіла», а яшчэ 26% «ня вераць ні ў якую духоўную, боскую альбо жыцьцёвую сілу». Паводле гэтага апытаньня эстонцы выглядаюць найбольш няверуючымі ва ўсім Эўразьвязе.

Апытаньне, праведзенае ў 2006—2008 інстытутам Гэлапа, паказала, што 14% эстонцаў адказалі станоўча на пытаньне: «Ці адыгрывае рэлігія значную ролю ў вашым штодзённым жыцьці?» — што зьявілася найменшым вынікам сярод 143 краінаў, дзе ладзілася апытаньне[17].

Сярод тых, хто называе сябе вернікамі, большасьць лютаранаў, а расейскамоўная меншасьць зьяўляецца праваслаўнымі.

Паводле зьвестак перапісу 2000 року, 29,23% насельніцтва назвалі сябе зьвязанымі зь нейкай рэлігіяй:[18]

За савецкім часам улады актыўна ўмешваліся ў царкоўныя справы, дзейнасьць рэлігійных суполак была скрайне абмежаваная. Ад 1946 да 1982 рокі было строга забароненае друкаваньне і ўвоз рэлігійнае літаратуры.

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі