Надзея Саўчанка
Надзе́я Ві́ктараўна Са́ўчанка (па-ўкраінску: Надія Вікторівна Савченко; нарадзілася 11 траўня 1981 году, Кіеў) — украінскі вайсковец, штурман-апэратар верталёту Мі-24 16-й асобнай брыгады армейскай авіяцыі Сухапутных войскаў Узброеных сілаў Украіны, капітан. Герой Украіны[1][2].
Надзея Саўчанка | |
![]() | |
Дэпутат Вярхоўнай рады Ўкраіны 8-га скліканьня | |
---|---|
2014 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Пятро Парашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Арсень Яцанюк |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: | 11 траўня 1981 (43 гады) Кіеў, УССР |
Партыя: | Бацькаўшчына |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
У пачатку ліпеня 2014 году была захопленая тэрарыстамі, незаконна вывезеная ў Расею[3] і абвінавачана ў забойстве расейскіх журналістаў, хоць да гэтага была захоплена і зьняволеная прарасейскімі сэпаратыстамі. Рашэньнем ПЦ «Мэмарыял» Надзея Саўчанка афіцыйна прызнана палітычным вязьнем. Народны дэпутат Украіны 8-га скліканьня. Дэлегат у Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы[4]. Асуджаная 22 сакавіка 2016 году да 22 гадоў пазбаўленьня волі.
Выявы
- Надзея Саўчанка за расейскімі кратамі
- Акцыя падтрымкі Саўчанкі ў Эстоніі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Надзея Саўчанка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў