Міхаліс Сыфакіс
Інструмэнты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Міхаліс Сыфакіс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 верасьня 1984(1984-09-09)[1][2][3] (39 гадоў) | |
Рост | 191 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2008 2007—2008 2008—2012 2012—2013 2013—2014 2014—2015 2015—2017 2017—2018 | ОФІ Іракліён → Алімпіякос Пірэй (арэнда) Арыс Тэсалёнікі Шарлеруа Атромітас Левадыякос Кортрэйк Самсунспор | 105 (0) 2 (0) 80 (0) 10 (0) 11 (0) 25 (0) 16 (0) 6 (0) |
Зборныя | ||
2009—2012 | Грэцыя | 15 (0) |
Міхаліс Сыфакіс (па-грэцку: Μιχάλης Σηφάκης; нарадзіўся 9 верасьня 1984 году, Іракліён, Грэцыя) — былы грэцкі футбаліст, брамнік. Гулец нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Міхаліс зьяўляецца выхаванцам клюбу «Ацаленіёс». У 1999 годзе перабраўся ў ОФІ, дзе некалькі гадоў гуляў за моладзевую каманду й дубль. У 2002 годзе падпісаў прафэсійны кантракт з клюбам. У ОФІ Сыфакіс правёў 5 сэзонаў, у апошніх трох зь іх ён быў асноўным галкіпэрам.
Перад пачаткам сэзону 2007—2008 гадоў Сыфакіс падпісаў кантракт з грандам грэцкага футболу «Алімпіякосам». Міхаліс выконваў ролю дублёра Антоніёса Нікапалідыса й за сэзон згуляў толькі ў двух матчах. Разам з камандай зь Пірэяў Сыфакіс стаў чэмпіёнам Грэцыі.
Наступным клюбам Сыфакіса стаў «Арыс», дзе ён зьяўляўся асноўным брамнікам.
14 кастрычніка 2009 году Міхаліс дэбютаваў у асноўнай зборнай Грэцыі, згуляўшы ў матчы супраць зборнай Ліхтэнштайну (2:1). У 2010 годзе трэнэр зборнай Ота Рэгагель уключыў брамніка на заяўку на чэмпіянат сьвету, дзе ён выконваў ролю дублёра Аляксандраса Цорбаса.
«Алімпіякос»:
| |||||
|