Міраслаў Шатан

славацкі хакеіст

Мірасла́ў Ша́тан (па-славацку: Miroslav Šatan, [ˈmɪroslɑv ˈʃatan]; нарадзіўся 22 кастрычніка 1974 году) — славацкі хакейны правы нападнік.

Міраслаў Шатан
Рост191 см
Вага87 кг
Пазыцыяправы нападнік
Кідок/Ловылевай
Грамадзянства
Дата нараджэньня22 кастрычніка 1974 (49 гадоў)
Месца нараджэньняЯцаўцы, Чэхаславаччына
Выступаў за
Нацыянальная зборнаяСлаваччына
Драфт НХЛ111, 1993
Эдмантан Ойлерз
Гульнявая кар’ера1992—2014

Кар’ера

Прафэсійную кар’еру пачаў у клюбе «Топальчаны», дзе ў 31 матчы сэзону 1991—1992 закінуў 30 шайбаў і аддаў 22 перадачы. Пасьля гэтага ён перайшоў у каманду вышэйшага дывізіёну «Дукла Трэнчын», дзе правёў два сэзоны.

У 1993 року быў задрафтаваны клюбам «Эдмантан Ойлерз» пад 111 нумарам. Да пераходу ў НХЛ гуляў у чэмпіянаце Чэхаславаччыны, а пазьней — Славаччыны, правёў восем матчаў за зборную краіны ды закінуў 9 шайбаў на Алімпіядзе-1994[4].

У 1994—1995 гуляў у ніжэйшых амэрыканскіх лігах за чатыры розныя клюбы, у наступным сэзоне прабіўся ў асноўны склад «Эдмантану». Праз два сэзоны быў абменены ў «Бафала Сэйбрз», дзе выступаў да 2003 року. Падчас лакаўту 2004—2005 гуляў за браціслаўскі «Слован», пасьля чаго ў «Сэйбрз» ужо не вярнуўся[5]. 3 жніўня 2005 заключыў кантракт зь Нью-Ёрк Айлэндэрз[6]. У 2008 перайшоў у Пітсбург Пінгвінз[7], у складзе якіх упершыню выйграў Кубак Стэнлі—2009.

У 2010 заключыў кантракт з «Бостан Бруінз», а ў 2011 перайшоў у клюб Кантынэнтальнай хакейнай лігі «Дынама Масква». Па сканчэньні сэзону вярнуўся ў Славаччыну, дзе выступаў за «Слован Браціслава»[8], у наступным сэзоне стаў капітанам.

Узнагароды

  • Чэмпіён Славаччыны 1994 і 2012 рокаў.
  • Удзельнік матчу ўсіх зорак НХЛ 2000 і 2003 рокаў.
  • Уладальнік Кубку Стэнлі—2009 зь Пітсбург Пінгвінз.
  • Удзельнік матчу ўсіх зорак КХЛ 2014 року.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі