Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Міністэ́рства інфарма́цыі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінінфарм Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць вяшчаньне. Міністар інфармацыі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 13 чэрвеня 2024 году пасаду міністра займае Марат Маркаў[3].

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
АбрэвіятураМІ РБ
ПапярэднікДзяржаўны камітэт па друку
Дата ўтварэньня10 студзеня 1992 (32 гады таму)
Штаб-кватэраМенск, пр. Пераможцаў, д. 11
МіністарМарат Маркаў
Першы намесьнікАндрэй Кунцэвіч(be)
Намесьнікпасада вакантная
Зьвязаныя кампаніі«Белкніга», «Белсаюздрук»
Бюджэт30 735 мільёнаў рублёў [1] (2010 год; 10 267 тысячаў $[2])
Сайтmininform.gov.by

Будова

Задачы

Паводле Ўставы міністэрства мае наступныя задачы:

  • парадкаваньне вяшчаньня, кнігавыданьня, паліграфіі ды кнігараспаўсюду;
  • нагляд за выкананьнем выдавецкімі, паліграфічнымі ды кнігазбытавымі ўстановамі заканадаўства аб вяшчаньні;
  • павышэньне выніковасьці вяшчаньня, кнігавыданьня, паліграфіі ды кнігараспаўсюду
  • урадавы ўплыў на ровень свабоды выказваньня сярод грамадзянаў;
  • узгадненьне парадкаваньня з адпаведнымі ведамствамі Расеі, Садружнасьці незалежных дзяржаваў і Эўразійскай эканамічнай супольнасьці;
  • ладжаньне міжнароднай вяшчальнай супрацы;
  • стварэньне праўных абмежаваньняў вяшчальнай ды выдавецкай дзейнасьці;
  • распрацоўка захадаў па кіраваньні вяшчаньнем, кнігавыданьнем, паліграфіяй ды кнігараспаўсюдам;
  • распрацоўка і ажыцьцяўленьне ўрадавых укладаньняў у вяшчаньне, кнігавыданьне, паліграфію ды кнігараспаўсюд.

Паўнамоцтвы

Паводле Ўставы мае паўнамоцтвы на:

  • ухваленьне заяваў аб вяшчаньні, кнігавыданьні, паліграфіі ды кнігараспаўсюдзе;
  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • атрыманьне абавязковых бясплатных асобнікаў дакумэнтаў;
  • прыпыненьне выпуску СМІ;
  • стварэньне ведамасных фондаў[4].

Мінуўшчына

Паводле пастановы Вярхоўнага Савету ад 10 студзеня 1992 г. № 1389 зь Дзяржаўных камітэтаў па друку й па тэлебачаньні й радыёвяшчаньні ўтварылі Міністэрства інфармацыі. Пастановай ад 14 сакавіка 1994 г. № 145 урад далучыў Мінінфарм да Міністэрства культуры і друку. Міністэрства было адноўлена ўказам прэзыдэнта ад 24 верасьня 2001 г. № 516[5].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі