Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь

Міністэ́рства энэрге́тыкі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінэнэрга Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне энэргазабесьпячэньня. Міністар энэргетыкі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 31 жніўня 2018 году пасаду міністра займае Віктар Каранкевіч.

Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь
АбрэвіятураМінэнэрга РБ
ПапярэднікДзяржаўны камітэт па паліву і газіфікацыі
Дата ўтварэньня25 верасьня 1992 (31 год таму)
Штаб-кватэраМенск, вул. К. Маркса, д. 14
МіністарВіктар Каранкевіч
НамесьнікіМіхаіл Міхадзюк, Вадзім Закрэўскі, Вольга Пруднікава, Сяргей Рэянтовіч[1]
Зьвязаныя кампаніі«Белдзіпрагаз», «Белэнэргасеткапраект»
Бюджэт1812 млрд рублёў[2] (2009 год; 646 млн $[3])
Сайтminenergo.gov.by
Колішняя назваМіністэрства паліва і энэргетыкі (1994—2001)

Склад

  • Цэнтральны апарат;
  • Аб’яднаньні «Белпалівагаз», «Белэнэрга»;
  • Прадпрыемствы «БелНДПІэнэргапрам», «Белдзіпрагаз», «БЕЛЦЭІ», «Белэнэргасеткапраект», «Энэргетычная стратэгія», «БелНДІпалівапраект»;
  • Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі[4].

Задачы

  • парадкаваньне энэрга- й газазабесьпячэньня;
  • стварэньне ўмоваў для вытворчасьці й бясьпечнага выкарыстаньня падпарадкаванымі ўстановамі электрычнай і цеплавой энэргіі, прыроднага і звадкаванага газу, цьвёрдых відаў паліва;
  • забесьпячэньне энэргетычнай, ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі;
  • падрыхтоўка прапановаў аб парадкаваньні энэргетыкі супольна зь ведамствамі, падпарадкаванымі ўстановамі й выканаўчымі камітэтамі вобласьцяў ды Менску;
  • спрыяньне выкананьню плацежных разьлікаў за паліва ды энэргію.

Паўнамоцтвы

  • ухваленьне пастановаў аб стварэньні, пераўтварэньні ды касаваньні ўстановаў;
  • заключэньне міжведамасных міжнародных дамоваў;
  • атрыманьне зьвестак з установаў Статыстычнага камітэту;
  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • стварэньне нарадаў адмыслоўцаў[5].

Мінуўшчына

Пастановаю ад 25 верасьня 1992 г. №594 урад утварыў замест Дзяржаўнага камітэту па паліву і газіфікацыі Міністэрства энэргетыкі[6]. Паводле Пастановы ад 12 траўня 1994 году № 330 адбылося яго перайменаваньне ў Міністэрства паліва і энэргетыкі[7]. Пастановаю ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1595 урад ухваліў новую ўставу для перайменаванага назад міністэрства[8].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі