Мядзьвінавічы

вёска ў Дзятлаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Мядзьві́навічы[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Мядзьвінаўцы. Уваходзяць у склад Казлоўшчынскага сельсавету Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Мядзьвінавічы
лац. Miadźvinavičy
Краіна:Беларусь
Вобласьць:Гарадзенская
Раён:Зьдзецельскі
Сельсавет:Казлоўшчынскі
Насельніцтва:106 чал. (2010)
Часавы пас:UTC+3
Тэлефонны код:+375 1563
Паштовы індэкс:231481
СААТА:4223825076
Нумарны знак:4
Геаграфічныя каардынаты:53°23′26″ пн. ш. 25°17′41″ у. д. / 53.39056° пн. ш. 25.29472° у. д. / 53.39056; 25.29472 25°17′41″ у. д. / 53.39056° пн. ш. 25.29472° у. д. / 53.39056; 25.29472
Мядзьвінавічы на мапе Беларусі ±
Мядзьвінавічы
Мядзьвінавічы
Мядзьвінавічы
Мядзьвінавічы
Мядзьвінавічы
Мядзьвінавічы

Назва

Асноўны артыкул: Медзьвін

Медвін (Medwinus) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова мат- (мад-, мед-) (імёны ліцьвінаў Матывік, Матар, Медрык; германскія імёны Mathwig, Matter, Mederic) паходзіць ад гоцкага maþa 'добры, пачэсны'[3], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].

Гісторыя

У 1624 годзе ўпамінаюцца як Мідзьвінавічы ў складзе Вензавецкай воласьці ва ўласнасьці Сапегаў[5].

13 ліпеня 2007 году вёску перадалі зь ліквідаванага Гярбелевіцкага сельсавету ў Казлоўшчынскі пасялковы савет[6]. 26 сьнежня 2013 году Казлоўшчынскі пасялковы савет ператвораны ў сельсавет[7].

Насельніцтва

  • 1905 год — 382 чалавекі[8]
  • 1999 год — 143 чалавекі
  • 2010 год — 106 чалавек

Крыніцы