Мюнстэр (Вэстфалія)

места ў Паўночным Райне — Вэстфаліі (Нямеччына)

Мюнстэр (па-нямецку: Münster (Westfalen)) — горад на захадзе Нямеччыны, у зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Насельніцтва на 31 сьнежня 2011 году — 291 754 чалавекі. Буйны ўнівэрсытэцкі цэнтар, месцазнаходжаньне шэрагу важных судовых і адміністрацыйных установаў зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія.

Мюнстэр
ням. Münster
Мюнстэр
Герб МюнстэруСьцяг Мюнстэру


Краіна:Нямеччына
Зямля:Паўночны Райн — Вэстфалія
Обэрбургамістар:Маркус Левэ[d]
Плошча:302,96 км²
Вышыня:60 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць:291 754 чал.
шчыльнасьць:963,01 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:0251
Паштовы індэкс:48143–48167
Нумарны знак:MS
Геаграфічныя каардынаты:51°57′45″ пн. ш. 7°37′32″ у. д. / 51.9625° пн. ш. 7.62556° у. д. / 51.9625; 7.62556 7°37′32″ у. д. / 51.9625° пн. ш. 7.62556° у. д. / 51.9625; 7.62556
Мюнстэр на мапе Нямеччыны
Мюнстэр
Мюнстэр
Мюнстэр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.muenster.de

Гісторыя

У VI стагодзьдзі на месцы сучаснага Саборнага пляцу існавала саксонскае паселішча Мімігернафорд. У 793 годзе фрыскі місіянэр Людгер заснаваў тут кляштар (па-лацінску: monasterium). Узьнікшы вакол яго горад атрымаў назву Мюнстэр, а Людгер стаў у 805 годзе першым Мюнстэрскім біскупам.

У 1170 годзе Мюнстэр атрымаў гарадзкія прывілеі. У 1358—1454 гадах у складзе Ганзы і мае важнае значэньне ў Вэстфаліі, аб чым сьведчыць, між іншым, гістарычная забудова пляцу Prinzipalmarkt (даслоўна «Галоўны рынак»). У 1648 годзе ў каталіцкім Мюнстэры і ў суседнім зь ім пратэстанцкім Аснабруку быў падпісаны Вэстфальскі мір, паклаўшы канец Трыццацігадовае вайне. У 1815—1945 гадах — сталіца прускай правінцыі Вэстфалія. Значна пацярпеў ад бамбаваньня ў час Другой сусьветнай вайны.

Славутасьці

  • Пляц Прынцыпальмаркт з гістарычнай забудовай часоў Ганзы, у т. л. Ратуша
  • Сабор Сьвятога Паўла, заснаваны ў 805 годзе
  • Царква Сьвятога Лямбэрта (Lambertkirche), пабудаваная ў 1375 годзе
  • Унівэрсітэцкі палац (канец XVIII стагодзьдзя)
  • Музэй на вольным паветры Mühlenhof (даслоўна «Млынавы двор»)
  • Заапарк

Асобы

  • Марыян Гольд — сьпявак і адзін з заснавальнікаў сынты-поп гурту Alphaville

Галерэя

Вонкавыя спасылкі