Мэц (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

«Мэц» (па-француску: Metz) — францускі футбольны клюб з гораду Мэц. Двухразовы ўладальнік Кубка Францыі (1984, 1988). Клюб быў утвораны ў 1932 годзе і вялікую частку сваёй гісторыі правёў у Лізе 1, аднак пэрыяд паміж 2008 і 2014 гадамі правёў у Лізе 2. У красавіку 2014 году «Мэц» забясьпечыў сабе месца ў Лізе 1 на наступны сэзон, перамогшы «Асэр». Свае хатнія матчы каманда праводзіць на муніцыпальным стадыёне «Сэн-Сымфарыен», які месьціцца ў межах гораду.

Мэц
Поўная назваFootball Club de Metz
Заснаваны1932
ГорадМэц, Францыя
СтадыёнСэн-Сымфарыен
Умяшчальнасьць: 26 700
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатЛіга 1
 · 2022—2023Ліга 2, 2 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя

Футбольны клюб «Мэц» быў заснаваны ў 1932 годзе ў выніку аб’яднаньня двух аматарскіх спартовых клюбаў і неўзабаве пасьля гэтага набыў прафэсійны статус. Ён зьяўляецца адным з найстарэйшых прафэсійных футбольных камандаў у Францыі. Карані клюбу сыходзяць яшчэ далей, у іншы клюб «Мэц» (ням. SpVgg Metz), які быў утвораны ў 1905 годзе, калі горад уваходзіў у склад Нямецкай імпэрыі. Той «Мэц» гуляў у Вэсткрайс-Лізе да сэзону 1913—1914 гадоў, калі за пачатку Першай сусьветнай вайны ўсе матчы былі спынены. Некаторыя гульцы гэтага клюбу былі часткай клюбу «Мэсын» у 1919 годзе, які ў 1932 годзе стаў часткай аб’яднанай каманды «Мэц». «Мэсын» быў вядучым клюбам Лятаранскага дывізіёну, атрымаўшы чэмпіёнскія тытулы ў 1920, 1921, 1922, 1924, 1926, 1927, 1929 і 1931 гадах[2].

Клюб «Мэц» у 1933 годзе.

Клюб «Мэц» пачаў выступы ў францускім другім дывізіёне ў паўночнай зоне ў 1933 годзе. Стаўшы чэмпіёнам гэтай лігі ў 1935 годзе, клюб зарабіў прасоўваньне ў Лігу 1 у першы раз у гісторыі. Каманда стала клюбам сярэдзіны табліцы францускага чэмпіянату і знаходзілася ў гэтым статусе да пачатку Другой сусьветнай вайны. Падчас вайны дэпартамэнт Мозэль, у якім знаходзіцца горад Мэц, быў анэксаваны Нямеччынай. Клюб зьмяніў назоў на нямецкі варыянт FV Metz і пачаў выступы ў нямецкай Гаўлізе Вэстмарк. У трох завершаных сэзонах гэтай лігі з 1941 па 1944 гады клюб кожны год займаў выніковае другое месца[3].

Не зважаючы на тое, што горад быўшы адбіты войскам хаўрусьнікаў увосень 1944 году, клюб ня браў удзелу ў францускім чэмпіянаце сэзону 1944—1945 гадоў, але вярнуўся да ўдзелу ў Лізе 1 на сэзон 1945—1946 гадоў. Сэзон для клюбу выйшаў няўдалым, бо каманда заняла 17-ы радок з 18 клюбаў, аднак, пашырэньне лігі да 20 клюбаў дало магчымасьць застацца «Мэцу» ў найвышэйшым дывізіёне да 1950 году, калі каманда заняла апошняе месца.

Склад

Актуальны на 24 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрГіём Дытш2001
2 АбМаксім Кален1991
3 АбМат’ё Юдоль (капітан)1996
5 АбФалі Кандэ1998
6 ПАКевін Н’Дарам1996
7 НапПапа Амаду Дыяльлё2004
8 АбІсмаэль Траарэ1986
10 НапЖорж Мікаўтадзэ (ар. Аякс)2000
11 НапДыд’е Зэ (ар. Хатайспор)1996
12 ПАВарэн Чымбэмбэ1998
14 НапШэйк Сабалі1999
15 АбАбу Лё2000
16 БрАляксандар Укіджа1988
17 НапБэнджамін Тэтэ1997
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
18 ПАЛямін Камара2004
22 АбКевін Ван Дэн Керкгоф1996
25 ПААрцюр Ата2003
26 НапМалік Мбай2004
27 ПАДанлі Жан-Жак2000
29 АбКрыстоф Эрэй1992
30 БрМарк-Арэль Каяр1994
34 ПАЖазэф Н’Дзюкідзі2004
36 НапЭблі Джэлаў1998
37 НапІбу Санэ2005
38 АбСадыбу Санэ2004
39 АбКафі Куао1998
99 НапЮэль Асора1999
НапМайдын Дуан2002

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі