Медзел

Медзел — мужчынскае імя.

Mädel
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Mado + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Медзел»

Паходжаньне

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Мадзела або Медула, пазьней Мэдэль (Madelo, Medulo[1], Mädel[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова мад- (мед-, мат-) (імёны ліцьвінаў Матывік, Медвін, Матар; германскія імёны Mathwig, Medwinus, Matter) паходзіць ад гоцкага maþa 'добры, пачэсны'[4].

Германскае паходжаньне імя Медзіла сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Medelo castrum (2 чэрвеня 1325 году)[6]; слуги Молоховъского путя панъсырныи… Гридиных сыновъ пять — Иванъ, Тимошъко, Гридко, Медел, Кисель (каля 1492 году)[7].

Носьбіты

У 1523 годзе ўпаміналася пустаўская зямля Медзялеўшчына (Меделевщина) каля Эйшышкаў[8].

На 1906 год існавалі маёнткі Вялікае і Малое Мядзіліна, а таксама пагост Мядзілінскі ў Віцебскім павеце Віцебскай губэрні[9] (яшчэ ліст 1565 году ўпамінае пад Віцебскам «землю, называючую Меделено… на тыхъ земляхъ дедовской а Мяделене»[10]).

На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Медзялішкі, на гістарычнай Ашмяншчыне — места Мядзел.

Крыніцы