Махмуд II

султан Асманскай імпэрыі

Махмуд II (па-асманску: محمود ثانى) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1808 году па сваю сьмерць у 1839 годзе.

Махмуд II
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся20 ліпеня 1785(1785-07-20)[1][2],
Памёр1 ліпеня 1839(1839-07-01)[2] (53 гады),
Пахаваны
НашчадкіАбдул-Мэджыд I[d], Абдул-Азіз[d], Адыле Султан[d], Саліха Султан[d], Атые Султан[d] і Міхрымах Султан[d]
Дынастыядынастыя Асманаў[d]
СужэнецБэзмялем Валідэ Султан[d], Пэртэўніял Султан[d], Ашубіджан Кадын Эфэндзі[d], Хаш’яр Кадын Эфэндзі[d] і Hacıye Pertevpiyale Nevfidan Kadın[d]
БацькаАбдул-Хамід I
МаціНакшыдыл Султан[d]
ПодпісВыява аўтографу

Жыцьцяпіс

Панаваньне Махмуда адметнае шырокай адміністрацыйнай, вайсковай і фіскальнай рэформамі, якую ён распачаў, у выніку чаго быў прыняты Дэкрэт аб рэарганізацыі, які, потым, працягваўся ягонымі сынамі Абдул-Мэджыдам I і Абдул-Азізам. Дзякуючы рэформам і паводле аналёгіі са зьменамі, якія адбываліся ў краіне, Махмуда часьцяком клічуць Пятром I Турэччыны[3]. Ягоныя рэформы прадугледжвалі расфармаваньне кансэрватыўнага корпусу янычараў у 1826 годзе, што ліквідавала сур’ёзную перашкоду для прасоўваньня наступных рэформаў у імпэрыі, а таксама рэформаў ягоных пераемнікаў. Махмудавы рэформы характарызаваліся палітычнымі і сацыяльнымі зьменамі, якія ў канчатковым выніку прывялі да нараджэньня сучаснай Турэцкай Рэспублікі[4].

Акрамя таго, за часам кіраваньня Махмуда былі зьдзейсьнены шэраг нацыянальных паўстаньняў у Сэрбіі і Грэцыі, якія на той момант знаходзіліся пад уладай асманскага султану. Гэтыя паўстаньні прывялі да значных стратаў імпэрыі і стварэньня незалежнай Грэцыі.

Паводле агульнае характарыстыцы Асманская імпэрыя за часам Махмуда характарызавалася выяўленьнем вялікай цікавасьці да вэстэрнізацыі краіны, якая мела месца ў стварэньні падобных інстытутаў, зьмены палацавага парадку, паўсядзённага жыцьця, адзеньня, музыцы і многіх іншыя абласьцёў, якія зазначылі радыкальную рэформу[5].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Махмуд IIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў