Матыяс Баў-Гансэн
- Артыкул
- Абмеркаваньне
Інструмэнты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Матыяс Баў-Гансэн | ||
---|---|---|
Рост | 200 см[1] | |
Вага | 110 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 3 ліпеня 1993(1993-07-03)[2][3] (30 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Гэрнінг Блю Фокс | |
Выступаў за |
| |
Гульнявая кар’ера | 2010 — цяпер |
Маты́яс Баў-Га́нсэн (па-дацку: Mathias Bau Hansen; нар. 3 ліпеня 1993 году) — чэскі хакеіст, нападнік клюбу «Гэрнінг Блю Фокс».
Дэбют гульца прыпаў на матчы чэмпіянату Даніі па хакеі ў складзе клюбу «Рэдаўрэ Майці Булз». Пасьля перайшоў у швэдзкі «Мальмё Рэдгокс», але выступаў толькі за юніёрскую дружыну клюбу, а таксама клюб з трэцяга дывізіёну «Пантэрн». Пасьля трох пасьпяховых сэзонаў з «Фрэдэрыксгаўн Ўайт Гокс» Баў-Гансэн прыцягнуў увагу з Паўночнае Амэрыкі, пагадзіўшыся 20 чэрвеня 2017 году на гадавы кантракт з «Гэршы Бэарз», які зьвязаны з «Вашынгтон Кэпіталз». У сваім дэбютным паўночнаамэрыканскім сэзоне зь «мядзьведзямі» ў 2017—2018 гадоў гулец запісаў на свой рахунак 13 галоў і 23 пункты ў 58 гульнях. 9 траўня 2018 году гулец склаў аднагадовы двухбаковы кантракт з «Вашынгтон Кэпіталз»[6]. Нажаль, гулец атрымаў на чэмпіянаце сьвету 2018 году цяжкую траўму і быў вымушаны прапусьціў увесь сэзон, пасьля чаго вярнуўся ў Эўропу.