¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на 14 траўня 2024. ² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на 6 ліпеня 2018.
Марсэлу пачынаў кар’еру ў футзале, аднак у 13 гадоў ён далучыўся да акадэміі футбольнага клюбу «Флумінэнсі», у складзе якога дэбютаваў у 2005 годзе.
Марсэлу ўвайшоў у склад мадрыдзкага «Рэалу» падчас студзеньскага трансфэрнага вакна ў 2007 годзе. Па прыбыцьці прэзыдэнт каралеўскага клюбу Рамон Кальдэрон сказаў, што малады гулец вельмі важны для клюбу. Многія гледачы віталі яго як патэнцыйнага пераемніка Рабэрту Карласа на левым флянзе абароны. Дэбютаваў футбаліст 7 студзеня 2007 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Дэпартыва», дзе «сьметанковыя» трывалі паразу зь лікам 0:2[5]. 14 красавіка 2007 году трэнэр мадрыдцаў Фабіё Капэльлё ўпершыню выпусьціў гульца ў стартавым складзе ў матчы супраць «Расінгу», аднак і ў гэтым матчы «Рэал» трываў паразу зь лікам 1:2.
У сэзоне 2007—2008 гадоў Марсэлу правёў амаль усе матчы клюбу пад кіраўніцтвам Бэрнда Шустэра. Ягоныя здольнасьці, хуткасьць па полі, гульня ў нападзе і надзейная гульня ў абароне дазволіла яму стаць вельмі важным гульцом для «Рэалу». Аднак ужо 2009 год стаў для гульца няўдалым, бо новы трэнэр клюбу Хуандэ Рамас больш давяраў месца ў складзе аргентынцу Габрыелю Гайнцэ. Пасьля сыходу трэнэра, Марсэлу зноўку пачаў выходзіць у пачатковым складзе.
У 2012 годзе трапіў у сымбалічную зборную сьвету[6]