Мальпігіякветныя

парадак кветкавых расьлінаў

Мальпігіякветныя (Malpighiales) — парадак кветкавых (Angiosperms) расьлінаў, які зьмяшчае 36 сямействаў[1], і каля 16065 відаў[2]. Належыць да клады разіды (Rosids). Распаўсюджаныя пераважна ў тропіках і рэдка ва ўмераных зонах[2]. Парадак вельмі разнастайны, зьмяшчае такія розныя расьліны, як вярба і фіялка і мальпігіякветныя цяжка распазнаць, за выключэньнем малекулярных філагенэтычных дадзеных[3].

Мальпігіякветныя
Malpighia glabra — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадМальпігіякветныя
Бінамінальная намэнклятура
Malpighiales Juss. ex Bercht. & J.Presl

Крыніцы