Мальвавыя

сямейства кветкавых расьлінаў

Мальвавыя (Malvaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 244 роды і 4225 відаў[1].

Мальвавыя
Мальва лясная (Malva sylvestris) — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадМальвакветныя (Malvales)
СямействаМальвавыя
Бінамінальная намэнклятура
Malvaceae Juss.
ITIS 21608 ·

Апісаньне

Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы, хмызьнячкі, хмызьнякі або дрэвы. Лісьце чарговае, звычайна чарашковае, часам амаль сядзячае або сядзячае (Malvoideae), з прылісткамі, простае або падзеленае (Abelmoschus). Кветкі ў суквецьці, пялёсткаў 4 або 5 (адсутнічаюць у Bombacoideae і Sterculioideae, рэдка адсутнічаюць у Grewioideae)[2][3].

Арэал

Распаўсюджваньне: пераважна ў трапічным клімаце, радзей у ўмераным[2][4][3].

Крыніцы