Малодшая рыфмаваная хроніка
Малодшая рыфмаваная хроніка — вершаваны летапісны звод на ніжненямецкім дыялекце. Створаны ў канцы 40-х рокаў XIV ст. у Лівоніі. Аўтар — Барталамей Хоэнэке, сьвятар пры лівонскім ландмайстры. Хроніка ахоплівае пэрыяд ад 1315 да 1348 году.
Аўтар меў доступ да ордэнскіх архіваў. Ён апісваў унутраныя падзеі, а таксама войны лівонцаў зь Літвой і Русьсю, асабліва з Псковам. Апавядаецца пра барацьбу Ордэна з Рыгай (да яе заканчэньня ў 1330 годзе), пра паўстаньне эстаў і іншыя.
Хроніка вядомая толькі ва ўрыўках, расьсеяных па пазьнейшых хроніках, напісаных прозай. Самы вялікі кавалак зьмешчаны ў «Гісторыі Лівоніі» (па-нямецку: Livländischen Historien) Ёгана Рэнэра[1].
Крыніцы
Літаратура
- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006.— 345 с. ISBN 985-417-858-7. — С. 34.
- Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага / Рэд. Георгі Штыхаў. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — 208 с. ISBN 985-08-0249-9. — С. 19, 20.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПудждэмонМарат МаркаўІсьляндзкі коньКатэгорыя:Вікіпэдыя:Артыкулы, якія патрабуюць перапрацоўкіСпэцыяльныя:ПошукСпэцыяльныя:Апошнія зьменыВікіпэдыя:ФорумДругая сусьветная вайнаБеларусьВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаФэлікс ДзяржынскіktatvПарнафільм у ФранцыіВікіпэдыяСтакгольмВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціМікола Апіёк%D0%92%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D1%82%D0%B0Мужчына зьверхуПарнаграфія ў БеларусіЧэмпіянат Эўропы па футболе 2024 годуВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіЛацінкаБеларуская моваВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВікіпэдыя:Абраныя артыкулыСамасейСэксВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюПошукавая аптымізацыяДапамога:ЗьместГрупавы сэксДоўгая дарога дадомуАлесь ДударРасеяВікіпэдыя:Суполка17 чэрвеняБеларускі клясычны правапіс