Макабі Тэль-Авіў

ізраільскі футбольны клюб

«Макабі» — ізраільскі футбольны клюб з гораду Тэль-Авіва. Заснаваны ў 1906 годзе. 25-разовы чэмпіён Ізраілю, 24-разовы ўладальнік Кубка Ізраілю.

Макабі Тэль-Авіў
Поўная назваמועדון כדורגל מכבי תל אביב
Заснаваны1906
ГорадТэль-Авіў, Ізраіль
СтадыёнБлумфілд
Умяшчальнасьць: 29 400
КіраўнікМітчэл Голдгар[d]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатПрэм’ер-ліга
 · 2023—20241 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя

«Макабі» ў 1913 годзе.
«Макабі» ў 1921 годзе.

У пачатку 1920-х гадоў, не зважаючы на адсутнасьць якой-небудзь лігі, «Макабі» быў вядомы як наймацнейшая футбольная каманда ў рэгіёне і часта запрашаўся на шматлікія таварыскія матчы, нават супраць брытанскіх камандаў, бо брытанцы на той момант мелі Мандат у Палестыне. Афіцыйныя турніры пачалі ладзіць у 1928 годзе па стварэньні футбольнай асацыяцыі. У 1929 годзе каманда выйграла свой першы трафэй пасьля перамогі над ерусаліскім клюбамі «Макабі Гашманаі» зь лікам 4:0. Праз год «Макабі» зноў здабыў перамогу ў чэмпіянаце пасьля перамогі каманды 48-га палка брытанскага войска зь лікам 2:1. Трэці раз перамога напаткала клюб у 1933 годзе, калі пераможаны быў тэль-авіўскі «Гапаэль» зь лікам 1:0.

У 1936 годзе клюб быў запршаны ў турнэ ў ЗША. Па дарозе за акіян «Макабі» двойчы згуляў у Францыі, прагуляўшы 2:0 парыскаму «Расінгу» і «Лілю» зь лікам 3:1. У ЗША «Макабі» перамог каманду зорак Нью-Ёрку на стадыёне Янкі, калі за гульнёй назіралі 50 тысяч гледачоў[1]. «Макабі» таксама перамогла каманду Амэрыканскай футбольнай лігі ў Брукліне і Філадэлфіі, а таксама згуляў у Канадзе, дзе ўнічыю скончыўся матч супраць каманды ўсіх зорак Таронта. Працягваючы свой тур «Макабі» саступіла клюбу «Сэнт-Луіс Старз» зь лікам 3:2 і клюбу «Бостан Сэлтыкс». Вярнуўшыся з-за акіяну гульцы «Макабі» ўчынілі страйк, бо гульцы не атрымалі выплатаў. У 1937 годзе, праз год страйкоўцы скончылі свой байкот, бо футбольная асацыяцыя выканала патрабаваньні гульцоў. У гэтым жа годзе «Макабі» яшчэ раз здабыў перамогу ў лізе.

Дасягненьні

  • Чэмпіён Ізраілю: 25
    • 1936, 1937, 1939, 1942, 1947, 1950, 1952, 1954, 1956, 1958,
    • 1968, 1970, 1972, 1977, 1979, 1992, 1995, 1996, 2003, 2013,
    • 2014, 2015, 2019, 2020, 2024
  • Уладальнік Кубка Ізраілю: 24
    • 1929, 1930, 1933, 1941, 1946, 1947, 1954, 1955, 1958, 1959,
    • 1964, 1965, 1967, 1970, 1977, 1987, 1988, 1994, 1996, 2001,
    • 2002, 2005, 2015, 2021
  • Уладальнік Кубка Тота: 8
    • 1993, 1999, 2009, 2015, 2018, 2019, 2021, 2024

Склад

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
2 АбАвішай Коэн1995
3 АбРой Рэвіва2003
4 АбЭнрык Сабарыт1992
5 АбІдан Начміяс1997
7 НапЭран Загаві1987
9 НапДор Тургеман2003
10 ПАДан Бітан1995
11 НапЁнатан Коэн1996
13 АбРаз Шлямо1999
14 ПАЁрыс ван Овэрээм1994
15 НапЁнас Маледэ1999
16 ПАГабі Канічоўскі1997
17 НапФэлісію Мілсан1999
19 БрДаніел Тэнэнбаўм1995
21 ПАШэран Ейні (капітан)1986
22 БрАрлянда Маскера1994
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
23 ПАЭяль Голаса1991
25 АбДэрык Люкасэн1995
26 ПАІда Шагар2001
27 АбАфір Давідзада1991
30 АбМатан Бальтакса1995
33 БрОр Іцгак2001
42 ПАДор Пэрэц1995
55 АбНір Бітан1991
70 НапКіку Бандозу1995
72 ПАЭдэн Карцаў (ар. Башакшэхір)2000
77 НапОшэр Давіда2001
90 БрРой Машпаці1992
БрТамэр Алян2003
ПААнар Ушмандзі2003
НапГэнры Ада2003

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі