Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў

Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў — 64-ы розыгрыш трафэю з часоў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 27-ы розыгрыш пад назвай Ліга чэмпіёнаў УЭФА. Упершыню сыстэма відэаасістэнта рэфэры (VAR) выкарыстоўвалася ў спаборніцтвах з раўнду шаснаццаці. Фінал адбыўся на стадыёне «Ванда Мэтрапалітана» ў Мадрыдзе (Гішпанія) 1 чэрвеня 2019 году. У фінале «Лівэрпул» перамог «Тотэнгэм Готспур» зь лікам 2:0 і 6 раз у сваёй гісторыі стаў пераможцам турніру.

Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2018—2019 гадоў
На стадыёне Ванда Мэтрапалітана прайшоў фіналь
На стадыёне Ванда Мэтрапалітана прайшоў фіналь
Спаборніцтва Ліга чэмпіёнаў УЭФА
Сэзон 2018 — 2019
Даты Кваліфікацыя: 27 чэрвеня 201723 чэрвеня 2017
Асноўная частка: 12 верасьня 2017 – 26 траўня 2018
Колькасьць удзельнікаў Удзельнікі асноўнай часткі: 32
Усяго: 79 (зь 54 асацыяцыяў)
Пераможца Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул (з аднайменнага горада)
Фіналіст Сьцяг Ангельшчыны Тотэнгэм Готспур (Лёндан)
Паўфіналісты Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна (з аднайменнага горада),
Сьцяг Нідэрляндаў Аякс (Амстэрдам)
Чвэрцьфіналісты Сьцяг Ангельшчыны (Манчэстэр) Юнайтэд,
Сьцяг Партугаліі Порту (з аднайменнага горада),
Сьцяг Італіі Ювэнтус (Турын),
Сьцяг Ангельшчыны (Манчэстэр) Сіці
Гледачоў на стадыёнах 6,163,044 (49,304 штоматч у сярэднім)
Згуляных матчаў 125 у асноўнай частцы, 216 — з улікам кваліфікацыйнай
Забітых галоў 366 (2.928 штоматч у асноўнай частцы)
565 (2,616 штоматч з улікам кваліфікацыі)
Найлепшы бамбардзір Сьцяг Аргентыны Ліянэль Мэсі (Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна, 12 галоў)
Сайт Афіцыйны сайт Лігі чэмпіёнаў UEFA 2018-19

«Лівэрпул» стаў трэцьцяй камандай у гісторыі пасьля «Рэала» ў 1966 годзе і «Міляна» ў 2003 годзе, каму столькі разоў скаралася Ліга чэмпіёнаў. Гэты фінальны двубой стаў другім агульнаангельскім у гісторыі пасьля перамогі «Манчэстэр Юнайтэд» над «Чэлсі» ў Маскве ў 2008 годзе. Перамога ў фінале надала «Лівэрпулю» аўтаматычную кваліфікацыю ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2019—2020 і права гуляць у Супэркубку УЭФА 2019 і Клюбным чэмпіянаце сьвету па футболе 2019, у двох апошніх зь якіх яны перамаглі. Паколькі «Чэлсі» й «Арсэнал» таксама выйшлі ў фінал Лігі Эўропы УЭФА 2019, гэта быў першы сэзон, у якім было некалькі фіналаў буйных эўрапейскіх клюбных спаборніцтваў з удзелам камандаў з адной краіны.

На пачатак турніру дзейным чэмпіёнам зьяўляўся «Рэал Мадрыд», які перамог у чатырох з апошніх пяці розыгрышаў, у тым ліку ў кожным з апошніх трох, быў выбіты «Аяксам» у 1/8 фіналу. Нягледзячы на ​​тое, што «Аякс» вылецеў у паўфінале, ён згуляў больш матчаў, чым любая іншая каманда раней, бо ім трэба было згуляць шэсьць матчаў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

Зьмены фармату

9 сьнежня 2016 году УЭФА пацьвердзіў плян рэфармаваньня Лігі чэмпіёнаў УЭФА на цыкл 2018—2021 гадоў, які быў абвешчаны 26 жніўня 2016 году. Згодна з новымі правіламі, пераможцы Лігі Эўропы УЭФА папярэдняга сэзону будуць аўтаматычна кваліфікавацца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА (раней яны аўтаматычна кваліфікаваліся ў раўнд кваліфікацыйнага плэй-оф, але яны праходзілі ў групавы раўнд, калі ўладальнік тытулу Лігі чэмпіёнаў кваліфікаваўся празь лігу сваёй краіны, хоць гэтае павышэньне да групавога этапу было зроблена ва ўсіх трох сэзонах з моманту зацьверджаньня перад сэзонам 2015-16). У той жа час, чатыры лепшыя каманды зь ліг чатырох нацыянальных асацыяцый, якія займаюць лідзіруючыя месцы ў сьпісе каэфіцыентаў краін УЭФА, таксама будуць аўтаматычна кваліфікавацца ў групавы этап. Толькі шэсьць каманд выйдуць у групавы этап праз кваліфікацыйныя раўнды, у параўнаньні зь дзесяцю ў папярэднім сэзоне.

Гэта быў таксама першы год, калі быў створаны папярэдні раунд. Сьпецыяльны міні-турнір для чатырох апошніх нацыянальных асацыяцый па каэфіцыентах краін УЭФА. Адзіночныя паўфінальныя й фінальны матчы.

Разьмеркаваньне камандаў па асацыяцыях

Усяго 79 камандаў ад 54 з 55 асацыяцый чальцоў УЭФА ўдзельнічалі ў Лізе Чэмпіёнаў УЭФА 2018-19 (акрамя Ліхтэнштайна, бо той не праводзіць нацыянальнае спаборніцтва для адбору на турнір). Рэйтынг асацыяцыяў на аснове каэфіцыентаў УЭФА па выніках каманд у папярэднія 5 сэзонаў выкарыстоўваецца для вызначэньня колькасьці каманд-удзельніц для кожнай асацыяцыі:

  • Першыя 4 асацыяцыі кваліфікуюць прынамсі 4 каманды ў групавы этап Лігі Чэмпіёнаў УЭФА.
  • 5-6 асацыяцыі кваліфікуюць 3 каманды ў розыгрыш.
  • Кожная з асацыяцый 7-15 месцаў кваліфікуюць па дзьве каманды.
  • Усе асатнія асацыяцыі з 16 па 55 (акрамя Ліхтэнштайна) кваліфікуюць па адной камандзе.
  • Пераможцы Лігі Чэмпіёнаў УЭФА 2017-18 і Лігі Эўропы УЭФА 2017-18 могуць дадаткова ўступіць у розыгрыш, калі яны не адабраліся ў Лігу Чэмпіёнаў УЭФА праз свае нацыянальныя чэмпіянаты. Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2017—2018 гадоў «Рэал Мадрыд» прайшоў кваліфікацыю праз сваю ўнутраную лігу, таму дадатковае месца для ўладальнікаў тытулу Лігі чэмпіёнаў не было патрэбным[a]. Пераможцы Лігі Эўропы УЭФА 2017—2018 гадоў, «Атлетыка Мадрыд», кваліфікаваліся праз сваю ўнутраную лігу, што азначае, што дадатковае месца для ўладальнікаў тытулу Лігі Эўропы не было патрэбным[a].

Рэйтынг асацыяцыяў

  • Ліхтэнштайна ня мае ўнутранага спаборніцтва для адбору на турнір.
Рэйтынг асацыяцыяў для сэзону Лігі Чэмпіёнаў УЭФА 2018-19
МесцаАсацыяцыяКаэф.Кл.
1 Гішпанія104.9984
2 Нямеччына79.498
3 А́нґлія75.962
4 Італія73.332
5 Францыя56.6653
6 Расея50.532
7 Партугалія49.3322
8 Украіна42.633
9 Бэльгія42.400
10 Турэччына39.200
11 Чэхія33.175
12 Швайцарыя32.075
13 Нідэрлянды31.063
14 Грэцыя27.900
15 Аўстрыя25.350
16 Харватыя25.2501
17 Румынія24.350
18 Данія24.000
19 Беларусь19.875
МесцаАсацыяцыяКаэф.Кл.
20 Польшча19.7501
21 Швэцыя19.725
22 Ізраіль19.375
23 Шатляндыя18.925
24 Кіпр18.550
25 Нарвэгія18.325
26 Азэрбайджан17.750
27 Баўгарыя15.875
28 Сэрбія15.375
29 Казахстан15.250
30 Славенія13.125
31 Славаччына11.750
32 Ліхтэнштайн11.0000
33 Вугоршчына9.5001
34 Малдова9.500
35 Ісьляндыя8.375
36 Фінляндыя7.650
37 Альбанія6.625
МесцаАсацыяцыяКаэф.Кл.
38 Ірляндыя6.5751
39 Босьнія і Герцагавіна6.500
40 Грузія6.375
41 Латвія6.125
42 Паўночная Македонія5.625
43 Эстонія5.250
44 Чарнагорыя5.250
45 Армэнія5.125
46 Люксэмбург4.875
47 Паўночная Ірляндыя4.500
48 Летува4.125
49 Мальта4.000
50 Ўэйлз3.875
51 Фарэрскія астравы3.500
52 Гібральтар2.500
53 Андора1.165
54 Сан-Марына0.333
55 Косава0.000


Разьмеркаваньне

Далей прадстаўляем ліст допуску на гэты сэзон. Трымацелі тытулаў Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Эўропы — Рэал Мадрыд ды Атлетыка Мадрыд адпаведна гарантавалі сабе ўдзел у групавым этапе Лігі Чэмпіёнаў што празь перамогі ў фіналах пяпярэдніх розыгрышаў эўрапейскіх фіналаў, што праз трапляньне ў чацьвёрку найлепшых гішпанскіх камандаў, таму наступныя зьмяненьні адпаведна адбыліся й у месцах разьмеркаваньняў сярод іншых удзельнікаў «ніжэйшых» (па рэйтынгу) лігаў:

  • Чэмпіён 11 асацыяцыі (Чэхіі) ўступае ў розыгрыш з групавога этапу замест раўнду кваліфікацыі плэй-оф.
  • Чэмпіён 13 асацыяцыі (Нідэрляндаў) уступае ў розыгрыш з раўнду плэй-оф кваліфікацыі замест трэцяга кваліфікацыйнага раўнду.
  • Чэмпіён 15 асацыяцыі (Аўстрыі) ўступае ў розыгрыш з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду замест другога кваліфікацыйнага раўнду.
  • Чэмпіёны 18 ды 19 асацыяцый (Даніі й Беларусі адпаведна) ўступаюць ў розыгрыш з другога кваліфікацыйнага раўнду замест першага кваліфікацыйнага раўнду.
  • Каманда 5 асацыяцыі (Францыі), што заняла трэцяе месца, выйшла ў групавы этап замест трэцяга кваліфікацыйнага раунда.
  • Другія месцы 10 і 11 асацыяцый (Турэччыны й Чэхіі) выйшлі ў трэці кваліфікацыйны раўнд замест другога.
Ліст допуску на сэзон Лігі Чэмпіёнаў УЭФА 2018-19
Каманды ўступаючыя на гэтым этапе ў розыгрышКаманды, што трапілі сюды з папярэдняга раўнду
Папярэдні раўнд

(4 каманды)

  • 4 чэмпіёны з асацыяцый 52-55
Першы кваліфікацыйны раўнд

(32 каманды)

  • 31 чэмпіён з асацыяцый 20-51 (акрамя Ліхтэнштайну)
  • 1 пераможца папярэдняга раўнду
Другі кваліфікацыйны раўнд

(24 камандаў)

Шлях чэмпіёнаў

(20 камандаў)

  • 4 чэмпіёны з асацыяцый 16-19
  • 16 пераможцаў першага кваліфікацыйнага раўнду
Шлях прадстаўнікоў лігаў

(4 камандаў)

  • 4 срэбныя чэмпёны з асацыяцый 12-15
Трэці кваліфікацыйны раўнд

(20 камандаў)

Шлях чэмпіёнаў

(12 камандаў)

  • 2 чэмпіёны з асацыяцый 14-15
  • 10 пераможцаў другога кваліфікацыйнага раўнду (па шляху чэмпіёнаў)
Шлях прадстаўнікоў лігаў

(8 камандаў)

  • 5 срэбных чэмпіёнаў з асацыяцый 7-11
  • 1 бронзавы прызэр з асацыяцыі 6
  • 2 пераможцы другога кваліфікацыйнага раўнду (па шляху прадстаўнікоў лігаў)
Раўнд кваліфікацыі плэй-оф

(12 камандаў)

Шлях чэмпіёнаў

(8 камандаў)

  • 2 чэмпіёны з асацыяцый 12-13
  • 6 пераможцаў трэцяга кваліфікацыйнага раўнду (па шляху чэмпіёнаў)
Шлях прадстаўнікоў лігаў

(4 каманды)

  • 4 пераможцы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду (па шляху прадстаўнікоў лігаў)
Групавы этап

(32 каманды)

  • 11 чэмпіёнаў з асацыяцый 1-11
  • 6 срэбных чэмпіёнаў з асацыяцый 1-6
  • 5 бронзавых прызэраў з асацыяцый 1-5
  • 4 уладальніка чацьвёртых месцаў з асацыяцый 1-4
  • 4 пераможцы раўнду плэй-оф (па шляху чэмпіёнаў)
  • 2 пераможцы раўнду плэй-оф (па шляху прадстаўнікоў лігаў)
Плэй-оф асноўнай часткі

(16 камандаў)

  • 8 пераможцаў груповога этапу
  • 8 срэбных пераможцаў групавога этапу

Каманды-ўдзельніцы

Пазнакі ў дужках паказваюць якім чынам кожная каманда кваліфікавалася на свой пачатковы раўнд у турніры:

  • ЛЧ: Уладальнік Чэмпіёнскага тытулу Лігі Чэмпіёнаў.
  • ЛЭ: Уладальнік Чэмпіёнскага тытулу Лігі Эўропы.
  • , , , 4 месца не пазначаецца, але маецца на ўвазе: пазіцыя ва ўласнай лізе папярэдняга сезону.
  • Прп-: пазіцыі ў лігах праз прыпыненьне папярэдніх сезонаў былі вызначаныя нацыянальнымі асацыяцыямі; усе каманды падлягалі зацьвярджэньню УЭФА ў адпаведнасьці з рэкамендацыямі для ўдзелу ў эўрапейскіх спаборніцтвах.

Другі кваліфікацыйны раўнд, трэці кваліфікацыйны раўнд і раўнд плэй-оф былі падзеленыя на Чэмпіёнскі Шлях (ЧШ) ды Шлях Прадстаўнікоў Лігаў (ШПЛ).

Кваліфікацыя каманд у Лігу Чэмпіёнаў УЭФА 2018-19
Раўнд уступленьняКаманды
Групавы этап Рэал (Мадрыд) ЛЧ Атлетыка (Мадрыд) ЛЭ Барсэлёна (з горада) Валенсія (з горада)
Баварыя (Мюнхэн) Шальке-04 (Гельзэнкірхэн) Гофэнгайм (Зынсгайм) Барусія (Дортмунд)
(Манчэстэр) Сіці (Манчэстэр) Юнайтэд Тотэнгэм Готспур (Лёндан) Лівэрпул (з горада)
Ювэнтус (Турын) Напалі (Нэапаль) Рома (Рым) Інтэрнацыянале (Мілян)
Пары Сэн-Жэрмэн (Парыж) Манака (Фанвіей) [b] Алімпік (Ліён) Лякаматыў (Масква)
ЦСКА (Масква) Порту (з горада) Шахтар (Данецк) Вікторыя (Пльзень)
Бруге (з горада) Галатасарай (Стамбул)
Плэй-оф кваліфікацыіЧШ Янг Бойз (Бэрн) ПСВ (Эйндговэн)
Трэці кваліфікацыйны раўндЧШ АЕК (Атэны) Рэд Бул (Зальцбург)
ШПЛ Спартак (Масква) Стандард (Льеж) Бэнфіка (Лісабон) Фэнэрбахчэ (Стамбул)
Дынама (Кіеў) Славія (Прага)
Другі кваліфікацыйны раўндЧШ Дынама (Загрэб) Міт’юлян (Гэрнінг) ЧФР Клуж (Клуж-Напокі) БАТЭ (Барысаў)
ШПЛ Базэль (з горада) ПАОК (Тэсалёнікі) Аякс (Амстэрдам) Штурм (Грац)
Першы кваліфікацыйны раўнд Легія (Варшава) Црвена Зьвезда (Бялград) Кукес (Кукес) [c] Алашкерт (Ерэван)
Мальмё Астана (з гораду) Корк Сіці (Корк) Ф91 (Дудэлянж)
Гапаэль (Бээршэба) Алімпія (Любляна) Зрынскі (Мостар) Крузэйдэрз (Бэлфаст)
Сэлтык (Глазга) Спартак (Трнава) Тарпэда (Кутаісі) Судува (Мар’ямпаль)
АПОЭЛ (Нікасія) Фэхэрвар (Сэкешфэхэрвар) Спартакс (Юрмала) Валета (Валета)
Русэнборг (Тронгэйм) Шэрыф (Тыраспаль) Шкендыя (Тэтава) Нью-Сэйнтс (Освэстры)
Карабах (Агдам) Валюр (Рэйк’явік) Флёра (Талін) Вікінгур (Лейрвік)
Лудагорац (Разград) ХІК (Хэльсынкі) Сут’еска (Нікшыч)
Папярэдні раўнд Лінкальн Рэд Імпс (Гібральтар) Санта-Калёма (Санта-Калёма) Ля Фіяры́та (Монтэджардына) Дрыта (Гнілане)

Расклад матчаў

Расклад спаборніцтваў выглядаў наступным чынам (усе лёсаваньні праходзілі ў штаб-кватэры УЭФА ў швайцарскім Ньёне, калі не пазначана іншае).

Расклад матчаў на Лігу Чэмпіёнаў УЭФА 2018-19
ФазаРаўндЛёсаваньнеПершы матчДругі матч
КваліфікацыяПапярэдні раўнд12 чэрвеня 201826 чэрвеня 2018 (паўфіналы)29 чэрвеня 2018 (фінал)
Першы кваліфікацыйны раўнд19 чэрвеня 201810-11 ліпеня 201817-18 ліпеня 2018
Другі кваліфікацыйны раўнд24-25 ліпеня 201831 ліпеня — 1 жніўня 2018
Трэці кваліфікацыйны раўнд23 ліпеня 20187-8 жніўня 201814 жніўня 2018
Плэй-офКваліфікацыйны плэй-оф6 жніўня 201821-22 жніўня 201828-29 жніўня 2018
Групавы этап1 гульнявы дзень30 жніўня 2018

(Манака)

18-19 верасьня 2018
2 гульнявы дзень2-3 кастрычніка 2018
3 гульнявы дзень23-24 кастрычніка 2018
4 гульнявы дзень6-7 лістапада 2018
5 гульнявы дзень27-28 лістапада 2018
6 гульнявы дзень11-12 сьнежня 2018
Гульні на вылетРаўнд шаснаццаці17 сьнежня 201812-13 & 19-20 лютага 20195-6 & 12-13 сакавіка 2019
Чвэрцьфіналы15 сакавіка 20199-10 красавіка 201916-17 красавіка 2019
Паўфіналы30 красавіка — 1 траўня 20197-8 траўня 2019
Фінал1 чэрвеня 2019 году на стадыёне «Ванда Мэтрапалітана» ў Мадрыдзе

Кваліфікацыйныя раўнды

Папярэдні раўнд

У папярэднім раўндзе каманды былі падзеленыя на сеяныя і нясеяныя па іх клюбных каэфіцыентах УЭФА 2018 , а затым гуляліся паўфінальныя й фінальны адзіночныя матчы. Лёсаваньне папярэдняга раунду адбылося 12 чэрвеня 2018 году. Паўфінальны раунд быў гуляўся 26 чэрвеня, а фінальны раунд — 29 чэрвеня 2018 году, абодзьве стадыі гуляліся на стадыёне «Вікторыя» ў Гібральтары. Пераможаныя ў абодвух паўфінальных і фінальным раундзе выйшлі ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі Эўропы УЭФА 2018-19.

Каманда 1ЛікКаманда 2Галы й галеадоры
Паўфіналы
Санта-Калёма (Санта-Калёма)0:2[d] Дрыта (Гнілане)Шабані 99' (0:1), Гербешы 105+3' (пэн.) (0:2)
Ля Фіяры́та (Монтэджардына)0:2 Лінкальн Рэд Імпс (Гібральтар)Эрнандэс 2' (0:1), Марэна 51' (0:2)
Фінал
Лінкальн Рэд Імпс (Гібральтар)1:4[d] Дрыта (Гнілане)Лецы 2' (0:1), Караль 61' (1:1), Лецы 105+3' (пэн.) (1:2), Шабані 120' (1:3), Нязірадж 120+4' (1:4)

Перамога «Дрыты» 26 чэрвеня 2018 году стала першай перамогай каманды, якая прадстаўляе Косава, у любым спаборніцтве УЭФА.

Першы кваліфікацыйны раўнд

Лёсаваньне першага кваліфікацыйнага раунду адбылося 19 чэрвеня 2018 году. Першыя матчы гуляліся 10 й 11 ліпеня, а матчы ў адказ — 17 й 18 ліпеня 2018 году. Хто атрымаў паразу, выйшлі ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі Эўропы УЭФА 2018-19, за выключэннем адной каманды, што па выніках лёсаваньня атрымала пуцёўку ў трэці кваліфікацыйны раунд Лігі Эўропы УЭФА 2018-19.

Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матчГалы й галеадоры
Тарпэда (Кутаісі)2:4 Шэрыф (Тыраспаль)2:10:3
  1. Бадзібанга 14' (0:1), Кімадзэ 24' (1:1), Кухіанідзэ 64' (пэн.) (2:1)
  2. Бадзібанга 9' (2:2), Алівэйра 40' (2:3), 55' (2:4)
Шкендыя (Тэтава)5:4 Нью-Сэйнтс (Освэстры)5:00:4
  1. Эміні 14' (1:0), Ібраімі 38' (2:0), 53' (3:0), 60' (4:0), 66' (5:0)
  2. Эбэ 15' (5:1), Рэдманд 30' (5:2), Кабанга 35' (5:3), Бірн 90+6' (5:4)
Судува (Мар’ямпаль)3:2 АПОЭЛ (Нікасія)3:10:1
  1. Цыцылія 9' (1:0), 13' (2:0), 19' (3:0), Каж'ю 90+4' (3:1)
  2. Потэ 20' (3:2)
Алімпія (Любляна)0:1 Карабах (Агдам)0:10:0
  1. Гер'е 79' (0:1)
Ф91 Дудэлянж (Дудэлянж)2:3 Фэхэрвар (Сэкешфэхэрвар)1:11:2
  1. Хусьці 42' (0:1), Мелісу 58' (1:1)
  2. Лазовіч 18' (1:2), Куцюр'е 54' (2:2), Шчэпавіч 54' (2:3)
Дрыта (Гнілане)0:5 Мальмё (з гораду)0:30:2
  1. Странбэрг 13' (0:1), Траўстасан 39' (0:2), Розэнбэрг 82' (0:3)
  2. Странбэрг 55' (0:4), Лёрсан 60' (0:5)
Вікінгур (Лейрвік)2:5 ХІК (Хэльсынкі)1:21:3
  1. Даальстрэм 9' (0:1), Грэгерсэн 29' (аўта) (0:2), Ватгамар 51' (1:2)
  2. Мелю 1' (1:3), Менса 10' (1:4), Ягубі 19' (1:5), Ватгамар 21' (2:5)
Лудагорац (Разград)9:0 Крузэйдэрз (Бэлфаст)7:02:0
  1. Марселіньё 25' (1:0), Браўн 40' (аўта) (2:0), Кэшэру 53' (3:0), Марселіньё 66' (4:0), Сьвярчок 73' (5:0), 78' (6:0), 80' (7:0)
  2. Браўн 11' (аўта) (8:0), Сьвярчок 65' (9:0)
Корк Сіці (Корк)0:4 Легія (Варшава)0:10:3
  1. Кухарчык 79' (0:1)
  2. Кантэ 28' (0:2), Радавіч 73' (пэн.) (0:3), Карлітас 89' (0:4)
Валюр (Рэйк’явік)2:3 Русэнборг (Тронгэйм)1:01:3
  1. Сігурб'ёрнсан 84' (1:0)
  2. Бэнтнэр 55' (пэн.) (1:1), Трондсэн 72' (1:2), Сыгурдсан 85' (пэн.) (2:2), Бэнтнэр 90+4' (пэн.) (2:3)
Кукес (Кукес)1:1[e] Валета (Валета)0:01:1
  1. Маляна 67' (0:1), Дзарыя 84' (1:1)
Флёра (Талін)2:7 Гапаэль (Бээршэба)1:41:3
  1. Сагар 18' (0:1), Зэдэк 36' (пэн.) (0:2), Маман 53' (0:3), Сапінен 73' (пэн.) (1:3), Эзра 85' (1:4)
  2. Эзра 15' (1:5), Маман 27' (1:6), Меліксан 48' (1:7), Аліку 86' (2:7)
Спартакс (Юрмала)0:2 Црвена Зьвезда (Бялград)0:00:2
  1. Бэн-Набуан 78' (0:1), Крстычыч 81' (0:2)
Алашкерт (Ерэван)0:6 Сэлтык (Глазга)0:30:3
  1. Эдуар 45+2' (0:1), Форэст 81' (0:2), Макгрэгар 90' (0:3)
  2. Дэмбэле 8' (0:4), 19' (пэн.) (0:5), Форэст 35' (0:6)
Спартак (Трнава)2:1 Зрынскі (Мостар)1:01:1
  1. Ірка 79' (1:0)
  2. Годаль 15' (2:0), Тадаровіч 58' (2:1)
Астана (з гораду)3:0 Сут’еска (Нікшыч)1:02:0
  1. Муртазаеў 29' (пэн.) (1:0)
  2. Дэспатавіч 38' (2:0), Мужыкаў 65' (3:0)

Другі кваліфікацыйны раўнд

Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матчГалы й галеадоры
Шлях чэмпіёнаў
Астана (з гораду)2:1 Міт’юлян (Гэрнінг)2:10:0
  1. Кляйнхайслер 31' (1:0), Вікгэйм 51' (1:1), Кляйнхайслер 90+4' (2:1)
Лудагорац (Разград)0:1 Фэхэрвар (Сэкешфэхэрвар)0:00:1
  1. Хаджыч 45' (0:1)
Кукес (з гораду)0:3 Карабах (Агдам)0:00:3
  1. Кінтана 24' (пэн.) (0:1), 57' (пэн.) (0:2), Дэлярж 89' (0:3)
ЧФР Клуж (Клуж-Напокі)1:2 Мальмё (з гораду)0:11:1
  1. Стрэнджыбэрг 45' (0:1)
  2. Джокавіч 36' (1:1), Траўстасан 55' (1:2)
Дынама (Загрэб)7:2 Гапаэль (Бээршэба)5:02:2
  1. Хайравіч 22' (1:0), Оршыч 28' (2:0), Адэмі 51' (3:0), 62' (4:0), Ходжіч 82' (5:0)
  2. Огу 14' (5:1), Стоянавіч 34' (аўта) (5:2), Будзімір 49' (6:2), Хайравіч 54' (7:2)
Црвена Зьвезда (Бялград)5:0 Судува (Мар’ямпаль)3:02:0
  1. Эйбэсіліа 23' (1:0), Раданьіч 35 (2:0), 58' (3:0)
  2. Бэн-Набуан 8' (4:0), Раданьіч 38' (5:0)
БАТЭ (Барысаў)2:1 ХІК (Хэльсынкі)0:02:1
  1. Рафінья 20' (аўта) (1:0), Стасевіч 24' (2:0), Ягубі 28' (2:1)
Шкендыя (Тэтава)1:0 Шэрыф (Тыраспаль)1:00:0
  1. Ібраімі 24' (1:0)
Легія (Варшава)1:2 Спартак (Трнава)0:21:0
  1. Грэндэл 16' (0:1), Власко 90+3' (0:2)
  2. Астыс 63' (1:2)
Сэлтык (Глазга)3:1 Русэнборг (Тронгэйм)3:10:0
  1. Мэлінг 16' (0:1), Эдуар 43 (1:1), Нтчам 46' (2:1), Эдуар 75' (3:1)
Шлях лігі
ПАОК (Тэсалёнікі)5:1 Базэль (з горада)2:13:0
  1. Каньяс 32' (1:0), Прыёвіч 80' (2:0), Аеці 82' (2:1)
  2. Варэла 7' (3:1), Прыёвіч 52' (4:1), Эль-Кадуры 60' (5:1)
Аякс (Амстэрдам)5:1 Штурм (Грац)2:03:1
  1. Зіеш 15' (1:0), Шоне 57' (2:0)
  2. Хунтэляр 39' (3:0), Тадыч 48' (4:0), Хунтэляр 77' (5:0), Анана 89' (аўта) (5:1)

Трэці кваліфікацыйны раўнд

Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матчГалы й галеадоры
Шлях чэмпіёнаў
Сэлтык (Глазга)2:3 АЕК (Атэны)1:11:2
  1. Макгрэгар 17' (1:0), Клёнарыдзіс 44' (1:1)
  2. Гала 6' (1:2), Лівая 50' (1:3), Сінклер 78' (2:3)
Рэд Бул (Зальцбург)4:0 Шкендыя (Тэтава)3:01:0
  1. Дабур 16' (пэн.) (1:0), 45+3' (2:0), Самасэку 81' (пэн.) (3:0)
  2. Мінаміна 90+2' (4:0)
Црвена Зьвезда (Бялград)3:2 Спартак (Трнава)1:12:1[d]
  1. Бэн-Набуан 23' (пэн.) (1:0), Грэндэл 25' (1:1)
  2. Бакош 6' (1:2), Бэн-Набуан 7' (2:2), Раданьіч 98' (3:2)
Карабах (Агдам)1:2 БАТЭ (Барысаў)0:11:1
  1. Драгун 36' (0:1)
  2. Іваніч 20' (0:2), Мігель 54' (1:2)
Астана (з гораду)0:3 Дынама (Загрэб)0:20:1
  1. Будзімір 39' (0:1), Ольма 84' (0:2)
  2. Гаўранавіч 74' (0:3)
Мальмё (з гораду)1:1[e] Фэхэрвар (Сэкешфэхэрвар)1:10:0
  1. Крыстыянсэн 62' (1:0), Нэго 71' (1:1)
Шлях лігі
Стандард (Льеж)2:5 Аякс (Амстэрдам)2:20:3
  1. Хунтэляр 19' (0:1), Тадыч 34' (0:2), Карсэля-Гансалес 67' (1:2), Эмон 90+4' (пэн.) (2:2)
  2. Хунтэляр 30' (2:3), дэ Лігт 34' (2:4), Нэрэс 46' (2:5)
Бэнфіка (Лісабон)2:1 Фэнэрбахчэ (Стамбул)1:01:1
  1. Сэрві 69' (1:0)
  2. Фэрнандыш 26' (2:0), Потук 45+1 (2:1)
Славія (Прага)1:3 Дынама (Кіеў)1:10:2
  1. Вербіч 82' (0:1), Гушбаўэр 90+5' (пэн.) (1:1)
  2. Вербіч 11' (1:2), Бяседзін 74' (1:3)
ПАОК (Тэсалёнікі)3:2 Спартак (Масква)3:20:0
  1. Папоў 7' (0:1), Прамэс 43 (0:2), Прыёвіч 29' (пэн.) (1:2), Лімніёс 37' (2:2), Пелкас 44' (3:2)

Раўнд плэй-оф

Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матчГалы й галеадоры
Шлях чэмпіёнаў
Црвена Зьвезда (Бялград)2:2[e] Рэд Бул (Зальцбург)0:02:2
  1. Дабур 45' (0:1), 48' (пэн.) (0:2), Бэн-Набуан 65' (1:2), 66' (2:2)
БАТЭ (Барысаў)2:6 ПСВ (Эйндговэн)2:30:3
  1. Туамінэн 9' (1:0), Перэйра 35' (пэн.) (1:1), Лясана 61' (1:2), Глеб 88' (2:2), Мален 89' (2:3)
  2. Бэргвэйн 14' (2:4), дэ Ёнг 36' (2:5), Лясана 62' (2:6)
Янг Бойз (Бэрн)3:2 Дынама (Загрэб)1:12:1
  1. Мбабу 2' (1:0), Оршыч 40' (1:1)
  2. Хайравіч 7' (1:2), Ааро 64' (пэн.) (2:2), 66' (3:2)
Фэхэрвар (Сэкешфэхэрвар)2:3 АЕК (Атэны)1:21:1
  1. Клёнарыдзіс 34' (0:1), Бакасэтас 49' (0:2), Лазавіч 67' (1:2)
  2. Манталяс 48' (пэн.) (1:3), Нэго 57' (2:3)
Шлях лігі
Бэнфіка (Лісабон)5:2 ПАОК (Тэсалёнікі)1:14:1
  1. Піццы 45+1' (1:0), Варда 76' (1:1)
  2. Прыёвіч 13' (1:2), Жардэл 20' (2:2), Сальвіа 26' (пэн.)(2:3), Піццы 39' (2:4), Сальвіа 50' (пэн.)(2:5)
Аякс (Амстэрдам)3:1 Дынама (Кіеў)3:10:0
  1. ван дэ Бээк 2' (1:0), Кендзёра 16 (1:1), Зіеш 35' (2:1), Тадыч 43' (3:1)

Групавы этап

Група А[f]

КамандыГПНСМячыПктКваліфікацыяБДрАтМБргМнкГалеадоры
Барусія Дортмунд641110–2 (+8)13Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-194–00–03–0Герэйру-4;Санча-1;Вітсэль-1;Ройс-1;
Алькасэр-1;Лярсэн-1;Пулішыч-1;
Атлетыка Мадрыд64119–6 (+3)13Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-192–03–12–0Грызман-4;Коке-2;Сауль-1;
Хімэнэс-1;Коста-1;
Бруге (футбольны клюб)61326–5 (+1)6Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2018-190–10–01–1Ванакен-2;Ўэсьлі-2;
Вормэр-1;Грунэвэльд-1;
Манака (футбольны клюб)60152–14 (-12)1выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году0–21–20–4Грансір-1;Суля-1;

Група Б[g]

КамандыГПНСМячыПктКваліфікацыяБрсТГтІнМПСВГалеадоры
Барсэлёна (футбольны клюб)642014–2 (+12)14Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-191–12–04–0Мэсі-6;Дэмбэле-2;Рафіньня-1;Піке-1;
Альба-1;Каўтыньню-1;Ракіціч-1;Малкам-1;
Тотэнгэм Готспур62229–10 (-1)8Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-192–41–02–1Кейн-4;Лукас-2;Эрыксэн-2;Лямэля-1;
Інтэрнацыянале Мілян62226–7 (-1)8Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2018-191–12–11–1Ікардзі-4;Вэсына-1;Наінгалян-1;
ПСВ Эйндговэн60246–13 (-7)2выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году1–22–21–2дэ Ёнг-3;Лясана-2;Расарыё-1;

Група В[h]

КамандыГПНСМячыПктКваліфікацыяПСЖЛврННпЦЗБГалеадоры
Пары Сэн-Жэрмэн Парыж632117–9 (+8)11Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-192–12–26–1Нэймар-5;Мбапэ-3;Кавані-2;дзі
Марыя
-2;Бэрнат-2;Мэнье-1;
Маркіньюс-1;Руй-1(аўта);
Лівэрпул (футбольны клюб)63039–7 (+2)9Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-193–21–04–0Саляг-3;Мілнэр-2;Фірміну-2;
Манэ-1;Старыдж-1;
Напалі Нэапаль62317–5 (+2)9Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2018-191–11–03–1Інсыньне-3;Мэртэнс-3;
Гамшык-1;
Црвена Зьвезда Бялград61145–17 (-12)4выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году1–42–00–0Паўкаў-2;Гобэліч-1;
Марын-1;Бэн-Набуан-1;

Група Г

КамандыГПНСМячыПктКваліфікацыяПртШ04ГСтЛМсГалеадоры
Порту (футбольны клюб)651015–6 (+9)16Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-193–11–04–1Марэга-5;Карона-3;Атавію-2;Эрэра-2;
Алівэйра-1;Фэліпэ-1;Мілітан-1;
Шальке-04 Гельзэнкірхэн63216–4 (+2)11Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-191–12–01–0Бургсталяр-1;Ш'ёпф-1;Бэнталеб-1;
Ут-1;Макені-1;Эмбалё-1;
Галатасарай Стамбул61145–8 (-3)4Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2018-192–30–03–0Дэрдзіёк-2;Фэгулі-1;
Радрыгіш-1;Інан-1;
Лякаматыў Масква61054–12 (-8)3выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году1–30–12–0Ігнацьеў-1;Міранчук-1;
Фарфан-1;Донк-1(аўта);

Група Д

КамандыГПНСМячыПктКваліфікацыяБМнААмБЛсАЕКГалеадоры
Баварыя Мюнхэн642015–5 (+10)14Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-191–15–12–0Левандоўскі-8;Робэн-2;Каман-1;Рыбэры-1;
Гумэльс-1;Саншыш-1;Мартынэс-1;
Аякс Амстэрдам633011–5 (+6)12Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-193–31–03–0Тадыч-5;Тальяфіка-3;Мазраўі-2;
ван дэ Бээк-1;
Бэнфіка Лісабон62136–11 (-5)7Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2018-190–21–11–0Грымальда-2;Сэфэравіч-1;
Сэмеда-1;Жонас-1;Фэрнандыш-1;
АЕК Атэны60062–13 (-11)0выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году0–20–22–3Клёнарыдзіс-2;

Група Е

КамандыГПНСМячыПктКваліфікацыяМСцАЛнШДнГфнГалеадоры
Манчэстэр Сіці641116–6 (+10)13Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-191–26–02–1Жэзус-3;Сыльва-3;Санэ-2;Агуэра-2;
Ляпорт-2;Сылва-2;Магрэз-1;Стэрлінг-1;
Алімпік Ліён615012–11 (+1)8Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-192–22–22–2Карнэ-3;Фэкір-3;Ндамбэле-2;
Дэпай-1;Траарэ-1;Дзюбуа-1;Дэмбэле-1;
Шахтар Данецк61328–16 (-8)6Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2018-190–31–12–2Мараэс-3;Тайсан-2;
Ісмаілі-2;Майкон-1;
Гофэнгайм (футбольны клюб)603311–14 (-3)3выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году1–23–32–3Крамарыч-5;Грыліч-1;Нордтвэйт-1;
Бельфодзіл-1;Жоэлінтан-1;
Кадэржабэк-1;Цубэр-1;

Група Ё[i]

КамандыГПНСМячыПктКваліфікацыяРМдРРмВПлЦСКГалеадоры
Рэал Мадрыд640212–5 (+7)12Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-193–02–10–3Бэйл-3;Бэнзэма-3;Іска-1;Дыяс-1;
Марсэлу-1;Казэміру-1;Кроос-1;Васкес-1;
Рома Рым630311–8 (+3)9Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-190–25–03–0Джэка-5;Юндэр-3;Пэлегрыні-1;
Маноляс-1;Клёйвэрт-1;
Вікторыя Пльзень62137–16 (-9)7Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2018-190–52–12–2Крменчык-2;Грошаўскі-1;Прахазка-1;
Гэйда-1;Коважык-1;Хоры-1;
ЦСКА Масква (футбольны клюб)62138–9 (-1)7выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году1–01–21–2Ўлашыч-3;Чалаў-2;Сігурдсан-2;
Шчэньнікаў-1;

Група Ж

КамандыГПНСМячыПктКваліфікацыяЮвТМЮнВлнЯнБГалеадоры
Ювэнтус Турын64029–4 (+5)12Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-191–21–03–0Дыбаля-5;П’яніч-2;Раналду-1;
Манджукіч-1;
Манчэстэр Юнайтэд63127–4 (+3)10Кваліфікацыя ў раўнды на вылет Лігі чэмпіёнаў 2018-190–10–01–0Пагба-2;Марсьяль-1;Рашфард-1;
Мата-1;Фэляйні-1;Бануччы-1(аўта);
Валенсія (футбольны клюб)62226–6 (0)8Кваліфікацыя ў раўнд 1/16 Лігі Эўропы 2018-190–22–13–1Міна-2;Салер-2;
Батшуаі-1;Джонз-1(аўта);
Янг Бойз Бэрн61144–12 (-8)4выбываньне з эўракубкаў УЭФА бягучага году2–10–31–1Ааро-3;Асале-1;

Плэй-оф

У раўндах на вылет каманды гулялі адно супраць аднога 2 матчы, дома й у гасьцёх, акрамя аднаматчавага фіналу.

Лёсаваньне

Правілы лёсаваньня былі наступнымі:

  • У раўндах шаснаццаці пераможцы 8 групаў былі пасеянымі й 8 срэбных прызёраў непасеянымі. Пасеяныя гулялі супраць непасеяных, прычым пасеяныя праводзілі другую гульню дома. Каманды з адных групаў або аднолькавай асацыяцыі не маглі трапіць адно на аднога.
  • У лёсаваньнях чвэрцьфіналаў, паўфіналаў, не было пасеву, любая каманда магла трапіць на любую іншую. Праз тое, што лёсаваньні чвэрцьфіналаў ды паўфіналаў праводзіліся адначасова, заўчасныя пераможцы чвэрцьфіналаў ня ведалі наканаванага супэрніка раней за вызначэньне таго самага супэрніка. Лёсаваньне таксама фармальна вызначыла дамашнюю/гасьцявую каманды фіналу (у адміністрацыйных мэтах, паколькі матч адбываўся на нэўтральным полі).
ГрупаПераможцы (пасеяныя ў лёсаваньні)Срэбныя прызёры (непасеяныя ў лёсаваньні)
А Барусія Дортмунд Атлетыка Мадрыд
Б Барсэлёна Тотэнгэм Готспур
В Пары Сэн-Жэрмэн Лівэрпул
Г Порту Шальке-04
Д Баварыя Мюнхэн Аякс Амстэрдам
Е Манчэстэр Сіці Алімпік Ліён
Ё Рэал Мадрыд Рома Рым
Ж Ювэнтус Турын Манчэстэр Юнайтэд

Сетка плэй-оф

 1/8 фіналу1/4 фіналу1/2 фіналуФінал
                     
  Тотэнгэм Готспур314 
  Барусія Дортмунд000 
   Тотэнгэм Готспур134[e] 
   Манчэстэр Сіці044 
  Шальке-04 Гельзэнк.202
  Манчэстэр Сіці3710 
   Тотэнгэм Готспур033[e] 
   Аякс Амстэрдам123 
  Аякс Амстэрдам145 
  Рэал Мадрыд213 
   Аякс Амстэрдам123
   Ювэнтус Турын112 
  Атлетыка Мадрыд202
  Ювэнтус Турын033 
   Тотэнгэм Готспур0
   Лівэрпул2
  Манчэстэр Юнайт.033[e] 
  Пары Сэн-Жэрмэн213 
   Манчэстэр Юнайтэд000
   Барсэлёна134 
  Алімпік Ліён011
  Барсэлёна055 
   Барсэлёна303
   Лівэрпул044 
  Лівэрпул033 
  Баварыя Мюнхэн011 
   Лівэрпул246
   Порту011 
  Рома Рым213
  Порту134[d] 

1/8 фіналу

Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матчГалеадоры
Шальке-042:10 Манчэстэр Сіці 2:30:7
  1. Агуэра 18' (0:1), Бэнталеб 38' (пэн.) (1:1), 45' (пэн.) (2:1), Санэ 85' (2:2), Стэрлінг 90' (2:3)
  2. Агуэра 35' (пэн.) (2:4), 38' (2:5), Санэ 42' (2:6), Стэрлінг 56' (2:7), Сылва 71' (2:8), Фодэн 78' (2:9), Жэзус 84' (2:10)
Атлетыка Мадрыд2:3 Ювэнтус Турын 2:00:3
  1. Хімэнэс 78' (1:0), Гадын 83' (2:0)
  2. Раналду 27' (2:1), 48' (2:2), 86' (пэн.) (2:3)
Манчэстэр Юнайтэд 3:3[e] Пары Сэн-Жэрмэн0:23:1
  1. Кімпэмбэ 53' (0:1), Мбапэ 60' (0:2)
  2. Люкаку 2' (1:2), Бэрнат 12' (1:3), Люкаку 30' (2:3), Рашфард 90+4' (пэн.) (3:3)
Тотэнгэм Готспур 4:0 Барусія Дортмунд3:01:0
  1. Сон 47' (1:0), Вэртонген 83' (2:0), Льярэнтэ 86' (3:0)
  2. Кейн 49' (4:0)
Алімпік Ліён1:5 Барсэлёна 0:01:5
  1. Мэсі 18' (пэн.) (0:1), Каўтыньню 31' (0:2), Тузар 58' (1:2), Мэсі 78' (1:3), Піке 81' (1:4), Дэмбэле 86' (1:5)
Рома Рым3:4 Порту 2:11:3[d]
  1. Дзаньёлё 70' (1:0), 76' (2:0), Адрыян 79' (2:1)
  2. Соарэc 26' (2:2), Дэ Росі 37' (пэн.) (3:2), Марэга 52' (3:3), Тэлес 117' (пэн.) (3:4)
Аякс Амстэрдам 5:3 Рэал Мадрыд1:24:1
  1. Бэнзэма 60' (0:1), Зіеш 75' (1:1), Асэнсіё 87' (1:2)
  2. Зіеш 7' (2:2), Нэрэс 18' (3:2), Тадыч 62' (4:2), Асэнсіё 70' (4:3), Шэнэ 72' (5:3)
Лівэрпул 3:1 Баварыя Мюнхэн0:03:1
  1. Манэ 26' (1:0), Матып 39' (аўта) (1:1), ван Дэйк 69' (2:1), Манэ 84' (3:1)

1/4 фіналу

Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матчГалеадоры
Аякс Амстэрдам 3:2 Ювэнтус Турын1:12:1
  1. Раналду 45' (0:1), Нэрэс 46' (1:1)
  2. Раналду 28' (1:2), ван дэ Бээк 34' (2:2), дэ Лігт 67' (3:2)
Лівэрпул 6:1 Порту2:04:1
  1. Кейта 5' (1:0), Фірміну 26' (2:0)
  2. Манэ 26' (3:0), Саляг 65' (4:0), Мілітан 69' (4:1), Фірміну 77' (5:1), ван Дэйк 84' (6:1)
Тотэнгэм Готспур 4:4[e] Манчэстэр Сіці1:03:4
  1. Сон 78' (1:0)
  2. Стэрлінг 4' (1:1), Сон 7' (2:1), 10' (3:1), Сылва 11' (3:2), Стэрлінг 21' (3:3), Агуэра 59' (3:4), Льярэнтэ 73' (4:4)
Манчэстэр Юнайтэд0:4 Барсэлёна 0:10:3
  1. Шоў 12' (аўта) (0:1)
  2. Мэсі 16' (0:2), 20' (0:3), Каўтыньню 61' (0:4)

1/2 фіналу

Каманда 1Агульны лікКаманда 2Першы матчДругі матчГалеадоры
Тотэнгэм Готспур 3:3[e] Аякс Амстэрдам0:13:2
  1. ван дэ Бээк 15' (0:1)
  2. дэ Лігт 5' (0:2), Зіеш 35' (0:3), Моўра 55' (1:3), 59' (2:3), 90+6' (3:3)
Барсэлёна3:4 Лівэрпул 3:00:4
  1. Суарэс 26' (1:0), Мэсі 75' (2:0), 82' (3:0)
  2. Арыгі 7' (3:1), Вэйнальдум 54' (3:2), 56' (3:3), Арыгі 79' (3:4)

Фінал

Асноўны артыкул: Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2019 году
1 чэрвеня 2018
21:00 (UTC+2)
Тотэнгэм Готспур0:2 ЛівэрпулВанда Мэтрапалітана, Мадрыд
Гледачоў: 63 272
Судзьдзя: Дамір Скаміна (Славенія)
ПратаколСаляг, 2’ (пэн.)
Арыгі, 87’

Статыстыка

У статыстыку забітых мячоў уваходзіць яны з усіх праведзеных раўндаў ды этапаў

Топ-10 (месцаў) найлепшых галеадраў
МесцаГульцыКолькасьць забітых мячоў
1 Ліянэль Мэсі (гішп. Lionel Andrés Messi Cuccitini) Барсэлёна12
2 Душан Тадыч (сэрб. Душан Тадић) Аякс9
3 Робэрт Левандоўскі (польск. Robert Lewandowski) Баварыя8
4 Эль-Фарду Бэн-Набуан (франц. El Fardou Mohamed Ben Nabouhane) Црвена Зьвезда7
5-7 Сэрхіё Агуэра (гішп. Sergio Leonel «Kun» Agüero del Castillo) Манчэстэр Сіці6
Муса Марэга (франц. Moussa Marega) Порту6
Крыштыяну Раналду (парт. Cristiano Ronaldo dos Santos Aveiro) Ювэнтус6
8-18 Магамэд Саляг (араб. محمد صلاح غالى‎) Лівэрпул5
Рагім Стэрлінг (анг. Raheem Shaquille Sterling) Манчэстэр Сіці5
Гіём Ааро (франц. Guillaume Hoarau) Янг Бойз5
Гакім Зіеш (араб. حكيم زيياش‎) Аякс5
Паўлё Дыбаля (гішп. Paulo Bruno Exequiel Dybala) Ювэнтус5
Бесарт Ібраімі (мак. Besart Ibraimi) Шкендыя5
Андрэй Крамарыч (харв. Andrej Kramarić) Гофэнгайм5
Нэймар (парт. Neymar da Silva Santos Júnior) Пары Сэн-Жэрмэн5
Эдзін Джэка (бас. Edin Džeko) Рома5
Гары Кейн (анг. Harry Edward Kane) Тотэнгэм Готспур5
Лукас Моўра (парт. Lucas Rodrigues Moura da Silva) Тотэнгэм Готспур5

Глядзіце таксама

Заўвагі