Лёндан (Канада)

Лёндан (па-ангельску: London) — горад у Канадзе, разьмешчаны на паўднёвым-захадзе правінцыі Антарыё уздоўж Квэбэк-Віндсарскага калідору. Лёндан знаходзіцца на разьвілцы несуднаходнай ракі Тэмзы, прыкладна на паўдарогі паміж Таронта й Дэтройтам, што месьціца ў амэрыканскім штаце Мічыган. Лёнданскі Сіці зьяўляецца асобным муніцыпалітэтам, палітычна адасобленым ад графства Мідлсэкс.

Лёндан
London
Лёндан
Правінцыя:Антарыё
Плошча:420,57 км²
Насельніцтва:366 151[1] (2011)
Часавы пас:
• летні час:
UTC-5
UTC-4
Паштовы індэкс:N5V—N6P
Геаграфічныя каардынаты:42°58′57″ пн. ш. 81°15′14″ з. д. / 42.9825° пн. ш. 81.25389° з. д. / 42.9825; -81.25389 81°15′14″ з. д. / 42.9825° пн. ш. 81.25389° з. д. / 42.9825; -81.25389
Лёндан на мапе Канады
Лёндан
Лёндан
Лёндан
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.london.ca/

Лёндан быў заснаваны эўрапейцамі паміж 1801 і 1804 гадамі Пэтэрам Гагерманам[2] і стала адной зь вёсак у 1826 годзе. З тых часоў, Лёндан значна пашырыўся ў найбуйнейшы муніцыпалітэт Паўднёва-Заходняга Антарыё, стаўшыся 15-м паводле велічыні муніцыпалітэтам Канады, далучыўшы многія зь невялікіх навакольных населеных пунктаў, якія атачалі яго. У горадзе актыўна разьвіваюцца такія галіны, як то адукацыя, ахова здароўя, турызм і вытворчасьць.

Гісторыя

На месцы горада ў Сярэднявечча разьмяшчалася некалькі індзейскіх паселішчаў. Археалягічныя раскопкі пацьвярджаюць, што людзі тут жылі ў апошнія 10 тысяч гадоў. У 1793 годзе генэрал-лейтэнант Джон Грэйвэз Сымкаў абраў гэтае месца як будучую сталіцу Верхняй Канады, якую ён меў намер назваць Джарджына, у гонар караля Георга III. Але губэрнатар Карлтан палічыў будаўніцтва сталіцы пасярод густых лясоў немэтазгодным.

Упершыню Лёндан быў заселены эўрапейцамі ў 18011804 гадох, а ў 1826 годзе стаў вёскай. У 1845 годзе буйны пажар зьнішчыў вялікую частку паселішча, аднак ў 1855 годзе ў горадзе ўжо пражывала больш за 10 тысяч чалавек, і Лёндан, атрымаў статус гораду. Пасьля Лёндан разросься, паглынаючы суседнія гарады, і ператварыўся ў самы буйны населены пункт паўднёва-заходняга Антарыё.

У мінулым для таго, каб патрапіць у Лёндан, ізаляваны ад больш населенай частцы правінцыі, трэба было прайсьці праз густы лес, за што Лёндан, атрымаў мянушку «Ляснога гораду».

Эканоміка

Эканоміка Лёндана разьвіваецца за кошт вытворчасьці лякаматываў, бранятэхнікі, страхаваньня й інфармацыйных тэхналёгіяў.

Горад-сябар

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі