Лякаматыў Масква

расейскі футбольны клюб

«Лякаматы́ў» (па-расейску: Локомотив) — расейскі футбольны клюб з гораду Масквы. Заснаваны ў 1923 годзе. Трохразовы чэмпіён Расеі, двухразовы ўладальнік Кубка СССР, васьміразовы ўладальнік Кубка Расеі й двухразовы ўладальнік Супэркубка Расеі. Генэральным спонсарам клюбу зьяўляецца ААТ «Расейская чыгунка».

Лякаматыў
Заснаваны1923
ГорадМасква, Расея
СтадыёнРЖД-Арэна
Умяшчальнасьць: 27 320
ПрэзыдэнтУладзімер Лявончанка[d]
КіраўнікРасейская чыгунка
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатПрэм’ер-ліга
 · 2023—20244 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fclm.ru (рас.)​ (анг.)

Гісторыя

Дата заснаваньня

Афіцыйная дата заснаваньня клюбу пад сучаснай назвай «Лякаматыў» ёсьць 12 студзеня 1936 году. Аднак на афіцыйным сайце клюбу пазначана, што папярэднікамі «Лякаматыва» былі чыгуначныя клюбы «Казанка», які зьявіўся ў 1923 годзе; Клюб Кастрычніцкай рэвалюцыі (ККР), які выступаў у 1924—1930 гадох; і зноў «Казанка», які гуляў у 1931—1935 гадох. У адпаведнасьці з гэтым, датай заснаваньня клюбу можа таксама лічыцца 12 жніўня 1923 году. У кнізе Савіна «Масква футбольная» са спасылкай на футбольны каляндар-даведнік Масквы 1922 году прыводзіцца інфармацыя аб складах груп «Б» і «В» чэмпіянату сталіцы, дзе можна знайсьці першыя згадваньні аб камандзе працоўных чыгуначнага дэпо Масква-пасажырская Казанскай чыгункі пад назвай «Гурток футбалістаў Казанскай дарогі» (скарочана «Казанка»), якая зьявілася ў 1922 годзе[1]. Фактычна ў асяродзьдзі заўзятараў «Лякаматыва» кожны год двойчы адзначаюць дзень нараджэньня каманды, паколькі 12 жніўня знаходзіцца па тэрмінах побач з Днём чыгуначніка, які адзначаецца ў першую нядзелю жніўня[2].

1923—1991

22 траўня 1936 году стаў днём нараджэньня чэмпіянатаў Савецкага Саюзу па футболе, адкрываў чэмпіянат матч паміж ленінградзкім «Дынама» й маскоўскім «Лякаматывам». Першы гол быў на рахунку гульца чыгуначнікаў Віктара Лаўрова, але пасьля ленінградзкая каманда забіла тры галы й перамагла ў матчы зь лікам 3:1. Той сэзон чыгуначнікі скончылі на пятым месцы, тады ж быў і першы заваяваны трафэй, ім стаў першы Кубак СССР у 1936 годзе. У фінале на стадыёне «Дынама» ў прысутнасьці 20 тысячаў гледачоў «Лякаматыў» абыграў тбіліскае «Дынама».

У канцы 1930-х гадоў за каманду гуляў Валянцін Гранаткін, які зрабіў выдатную кар’еру ў якасьці гульца й чыноўніка. З 1981 году па ініцыятыве прэзыдэнта ФІФА Жуана Авэланжа праводзіцца міжнародны турнір юнацкіх камандаў па футболе памяці першага віцэ-прэзыдэнта ФІФА Гранаткіна.

Склад

Актуальны на 24 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрГільермэ1985
3 АбЛукас Фасон2001
4 АбСтаніслаў Магкееў1999
5 АбЖэрзыно Ньямсі1997
6 ПАДзьмітры Барынаў (капітан)1996
7 НапАрцём Дзюба1988
8 НапУладзіслаў Сарвелі1997
9 НапСяргей Піняеў2004
11 ПААнтон Міранчук1995
15 НапМаксім Глушанкоў1999
17 ПАРыфат Жамалетдынаў1996
21 АбМарыё Мітай2003
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
22 БрІльля Лантратаў1995
23 ПАМіхаіл Шчацінін2005
24 АбМаксім Ненахаў1998
27 НапВадзім Ракаў2005
45 АбАляксандар Сільянаў2001
53 БрДанііл Худзякоў2004
71 АбНаір Тыкнізян1999
77 АбІльля Самошнікаў1997
85 АбЯўген Марозаў2001
93 ПААрцём Карпукас2002
97 НапСаід Гамуліч (ар. Тулюза)2000
99 НапЦімур Сулейманаў (ар. НН)2000

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі