Людвіг Асецкі
- Артыкул
- Абмеркаваньне
Інструмэнты
Агульныя
Друк/экспарт
Людвіг Асецкі | |
Дата нараджэньня | 9 траўня 1929 |
---|---|
Месца нараджэньня | Продзьвіна, Бабруйскі раён |
Дата сьмерці | 9 лістапада 2005 (76 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск |
Адукацыя | Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Месца працы | |
Жанры | графіка[d] |
Працы | «Падпольле Менска», «Вызваленьне», «Нашчадкі Крывіцкай пагоні» |
Узнагароды |
Людвіг Пятровіч Асецкі (9 траўня 1929, Продзьвіна, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласьць — 9 лістапада 2005, Менск) — беларускі графік.
У 1947—1950 навучаўся ў Менская мастацкай вучэльні ў К. М. Касмачова, Г. М. Ізергіной, у 1954—1960 — Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце ў С. П. Геруса, В.Цьвіркі, А.Мазалёва, П.Любамудрава. Ад 1960 удзельнік мастацкіх выстаў. Выкладаў у БДТМІ (1962—1967). Старшыня Мастацкага фонду БССР (1968—1971).
Сябра Саюзу мастакоў Беларусі ад 1967, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі ад 1981. Ляўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшую кнігу за афармленьне выданьня «Мы раскажам пра Менск». Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны.
Творы прысьвечаныя сучаснасьці і гісторыі краіны: «Кастрычніцкія дні на Беларусі» (1960), «Горад будуецца» (1963), «Падполле Менска» (1968), "Па матывах трылёгіі Я.Коласа «На ростанях» (1973), «Жодзіна» (1974—1976), «Вызваленьне» (1975—1978), «Прыпяцкія мэлёдыі» (1981).
Асноўныя графічныя сэрыі выкананыя ў тэхніцы тэмпэры: «Ад родных ніў» (1981), «БелАз» (1982), «Нашчадкі Крывіцкай пагоні» (1995). Сэрыі «Славацкія матывы» (1983), «Мір плянэце» (1986—1987), «Замкнёнасьць кола» (1993—1994), «Квадрат Чарнобыля» (1996) — выкананыя ў тэхніцы сухая іголка, мэцца-тынта.
Для станковых працаў характэрныя арыгінальныя кампазыцыйныя вырашэньні, абвостраная, амаль гратэскавая выразнасьць малюнка, сьвятлоценявыя кантрасты. Працуе ў галіне манумэнтальнага мастацтва: размалёўкі «Абарона Сталінграда» (1971), «Перамога» (1974), «Асьветнікі Беларусі» (1989—1990).
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Літаратурным музэі імя Я.Купалы, Беларускім музэі Вялікай Айчыннай вайны, музэй сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, Магілёўскім абласным мастацкім музэі імя П.Масьленікава.