Людавік Жулі

Людавік Жулі (па-француску: Ludovic Giuly; нарадзіўся 10 ліпеня 1976 году ў Ліёне) — францускі футбаліст, гуляў на пазыцыях нападніка і паўабаронцы.

Людавік Жулі
Людавік Жулі
Ludovic Giuly
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся10 ліпеня 1976 (47 гадоў)
Ліён, Францыя
Рост164 см
Вага62 кг
Пазыцыяпаўабаронца
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
1994—1998
1998—2004
2004—2007
2007—2008
2008—2011
2011—2012
2012—2013
2013—2016
Ліён
Манака
Барсэлёна
Рома
Пары Сэн-Жэрмэн
Манака
Ляр’ен
Монт-д’Ор-Азэрг
100 (21)
184 (47)
85 (19)
32 (6)
100 (16)
27 (3)
17 (1)
39 (16)
Зборныя
2000—2005Францыя17 (3)

Кар’ера

Клюбная

Пасьля пачатку сваёй футбольнай кар’еры ў «Ліёне» ў 1994 годзе, Жулі перайшоў у «Манака» ў студзені 1997 году. А затым 28 чэрвеня 2004 году зь ім падпісала кантракт «Барсэлёна».

Клюбная яго кар’ера склалася значна лепш. У сэзоне 1999—2000 гадоў ён стаў чэмпіёнам Францыі ў складзе «Манака». Затым у складзе «манегаскаў» дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў. Пасьля пераходу ў «Барсэлёну» Жулі выйграў 2 чэмпіянаты Гішпаніі, Супэркубак Гішпаніі і Лігу чэмпіёнаў.

17 ліпеня 2007 году Жулі падпісаў трохгадовы кантракт з італьянскай «Ромай», па якім ён атрымліваў 1,8 млн эўра ў год. «Барсэлёна» атрымала ад продажу футбаліста 3,2 млн эўра[1]. 18 ліпеня 2008 году Жулі перайшоў у «Пары Сэн-Жэрмэн» за 2,5 мільёнаў эўра.

9 жніўня 2011 году Людавік падпісаў кантракт з клюбам «Манака» тэрмінам на 2 гады[2]. 1 жніўня 2012 году Жулі й «Манака» скасавалі кантракт па ўзаемнай згодзе, і Людовік падпісаў пагадненьне з клюбам «Ляр’ен», разлічанае на адзін год.

Міжнародная

Жулі згуляў 17 матчаў за зборную Францыі, але спачатку ён прапусьціў Эўра-2004 з-за траўмы, а затым Чэмпіянат сьвету 2006 году, паколькі малады плэймейкер «Марсэлю» Франк Рыбэры не пакінуў для Жулі месца ў складзе. Пасьля траўмы Джыбрыля Сысэ напярэдадні турніру для Жулі ізноў зьявілася надзея, але трэнэр зборнай упадабаў яму Сыднэя Гаву. Адзіны для Людовіка посьпех у зборнай — перамога на Кубку Канфэдэрацыяў у 2003 годзе.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі