Кіт Флінт

ангельскі музыка

Кіт Чарльз Флінт (па-ангельску: Keith Charles Flint; 17 верасьня 1969, Рэдбрыдж, Лёндан — 4 сакавіка 2019, Грэйт-Данмоў, Эсэкс, Вялікабрытанія) — танцор і вакаліст брытанскага электроннага гурту The Prodigy.

Кіт Флінт
па-ангельску: Keith Flint
Дата нараджэньня 17 верасьня 1969(1969-09-17)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 сакавіка 2019(2019-03-04)[2] (49 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак сьпявак, танцоўшчык, гоначнік-матацыкліст, прадпрымальнік, аўтар-кампазытар, музыка
Навуковая сфэра электронная танцавальная музыка[d][3] і сьпеў[3]
Жанры тэхна, альтэрнатыўная танцавальная музыка[d], біг-біт[d], сынтыпанк[d], брэйкбіт і электронны рок[d]
Інструмэнты голас[d]
Лэйблы XL Recordings[d]
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

Сям’я Кіта была не зусім шчаснай, пасталеўшы ён перастаў размаўляць з бацькамі. Бацькі часта пераязджалі і Кіту даводзілася вучыцца ў розных школах. З-за дыслексіі хлопчык вучыўся кепска. У маладосьці бацька выгнаў яго з дому і Кіт адправіўся падарожнічаць. Падпрацоўваў гандляром на вулічных шэрагах у Ізраілі, працаваў страхароў ў Вялікабрытаніі. З 1988 году стаў пастаянным удзельнікам танцавальных вечарынак на аўтастрадзе M25[4]

Флінт здабыў папулярнасьць як вакаліст Prodigy, хоць у групе ён першапачаткова быў танцорам. Першая песьня, якую запісаў Флінт ў якасьці вакаліста, была Firestarter 1996 году. Тры тыдні яна прабыла на першым месцы ў чарце UK Singles Chart. Выконваў таксама адну з самых вядомых песень The Prodigy — «Breathe».

Сьмерць

Быў знойдзены мёртвым раніцай 4 сакавіка 2019 году ў сваім доме ў горадзе Данмоў у графстве Эсэкс. Па папярэнім дадзеным, паліцыя не выявіла сьведчаньня гвалтоўнай сьмерці музыкі[5][6]. Па дадзеным афіцыйнай старонкі гурту ў Instagram музыка зьдзейсьніў самагубства[7]. Ліям Гаўлет пацьвердзіў, што Кіт скончыў жыцьцё самагубствам.[8] Падставай для самагубства называюць дэпрэсію, якую выклікаў разрыў з жонкай.

Дыскаграфія

The Prodigy
  • Electronic Punks (1995)
  • The Fat of the Land (1997)
  • Baby’s Got a Temper (2002)
  • Hotride (2004)
  • Invaders Must Die (2009)
  • World’s on Fire (2011)
  • The Day Is My Enemy (2015)
  • No Tourists (2018)
Flint
  • Device No. 1 (2003)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі