Крупка (Гомельская вобласьць)

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Кру́пка[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 4 км на поўдзень ад Буйнавічаў, за 28 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Ельску. Крупка ўваходзіць у склад Буйнавіцкага сельсавету.

Крупка
трансьліт. Krupka
Першыя згадкі:XX стагодзьдзе
Краіна:Беларусь
Вобласьць:Гомельская
Раён:Лельчыцкі
Сельсавет:Буйнавіцкі
Вышыня:141 м н. у. м.
Насельніцтва:60 чал. (2010)
Часавы пас:UTC+3
Тэлефонны код:+375 2356
СААТА:3228804031
Нумарны знак:3
Геаграфічныя каардынаты:51°49′12″ пн. ш. 28°32′56″ у. д. / 51.82° пн. ш. 28.54889° у. д. / 51.82; 28.54889 28°32′56″ у. д. / 51.82° пн. ш. 28.54889° у. д. / 51.82; 28.54889
Крупка на мапе Беларусі ±
Крупка
Крупка
Крупка
Крупка
Крупка
Крупка

Гісторыя

Вядома з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету.

У ліпені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 34 жыхароў.

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 13 двароў, каля 80 жыхароў; 1917 год — 25 двароў, 128 жыхароў (зь іх 17 беларусаў, 111 украінцаў); 1940 год — 110 двароў, 371 жыхар; 1998 год — 66 двароў, 111 жыхароў; 1999 год — 92 жыхары; 2000 год — 56 двароў, 94 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 60 жыхароў

Інфраструктура

Крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Буйнавічы».

Крыніцы

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі