Косаўскі гарадзкі савет

Ко́саўскі гарадзкі́ савет[1] — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёну Берасьцейскае вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — места Косаў.

Гісторыя

1 красавіка 1968 году створаны ў складзе Івацэвіцкага раёну ў сувязі з перадачай вёсак Бялавічы і Запольле скасаванага Бялавіцкага сельсавету ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне да Косаўскага гарадзкога савету[2][3].

У 1970 годзе ў складзе гарадзкога савету ўжо былі вёскі Старажоўшчына і Хадоркі[4].

16 лютага 1987 году гарадзкі савет рэарганізаваны ў сельсавет[5].

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1974 году — 5[6]
  • 1 студзеня 1980 году — 5[1]
  • 1 студзеня 1981 году — 5[7]
  • 1 студзеня 1986 году — 5[8]

Крыніцы