Корасьцень

места ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны

Корасьцень, або Карасьцень[2] (па-ўкраінску: Коростень) — места ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Вужы. Адміністрацыйны цэнтар Корасьценскага раёну. Насельніцтва на 2018 год — 63 525 чал.

Корасьцень
лац. Koraścień
укр. Коростень
Вуліца места
Вуліца места
Герб КорасьценюСьцяг Корасьценю
Першыя згадкі:945
Магдэбурскае права:22 траўня 1589
Былыя назвы:Іскорасьцень, Іскорасьць
Краіна:Украіна
Вобласьць:Жытомірская
Раён:Корасьценскі
Плошча:42,31 км²
Насельніцтва
колькасьць:63 525 чал. (2018)[1]
шчыльнасьць:1501,42 чал./км² (2018)
нацыянальны склад:украінцы — 88,96%
расейцы — 7,55%
палякі — 1,48% (2001)
Часавы пас:UTC+2
летні час:UTC+3
Тэлефонны код:+380 4142
Паштовы індэкс:11500
КОАТУУ:1810700000
Нумарны знак:AM, КМ / 06
Геаграфічныя каардынаты:50°57′0″ пн. ш. 28°39′0″ у. д. / 50.95° пн. ш. 28.65° у. д. / 50.95; 28.65 28°39′0″ у. д. / 50.95° пн. ш. 28.65° у. д. / 50.95; 28.65
Корасьцень на мапе Ўкраіны
Корасьцень
Корасьцень
Корасьцень
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://korosten-rada.gov.ua/

Знаходзіцца за 87 км на поўнач ад Жытоміру. Вузел аўтамабільных дарог (у тым ліку магістраляў Ізмаіл — Санкт-Пецярбург, Кіеў — Ковель) і чыгунак (лініі на Кіеў, Оўруч, Жытомір, Сарны, Наваград-Валынскі).

Этымалёгія назвы

Існуе некалькі меркаваньняў датычна паходжаньня назвы места:

  • Паводле першай вэрсіі, Корасьцень вядзе сваю назву з таго, што вакол сьценаў сталіцы драўлянаў узносіўся дубовы частакол, які быў неабчасаны, разам з карою — маўляў, менавіта таму места звалася Іс-кора-сьцень, то бок замак «з кары на сьцяне»;
  • Другая тэорыя сьцьвярджае, што тапонім паходзіць ад імя паганскага бога сонца Корс (Хорс) — галоўнага бога ў большасьці плямёнаў, які насялялі дадзеную тэрыторыю, у тым ліку і драўлянаў. Ад Хорсу/Корсу, паводле гэтай тэорыі, таксама паходзяць назвы населеных пунктаў Корсунь і Карастышаў.

Гісторыя

Насельніцтва

Колькасьць

Насельніцтва (чал.)[3]
19261939195919701979198920012018
11 99430 80638 04155 76765 33372 36766 66963 525

Мова

Насельніцтва па роднай мове (2001)[4]
украінская моварасейская
86,69%12,73%

Эканоміка

Машынабудаваньне (хімічнае абсталяваньне і інш.); заводы: парцалянавы, побытавай хіміі і інш.; лёгкая (у тым ліку вытворчасьць карункавых вырабаў), харчовая, дрэваапрацоўчая прамысловасьць.

Славутасьці

Помнік драніку ў дзень адкрыцьця

У цэнтры места стаіць помнік драніку, дзейнічае краязнаўчы музэй.

Крыніцы

Літаратура