Кольбэйн Сыгтарсан

Назва гэтага артыкулу — ісьляндзкае імя. Апошняя частка — ня прозьвішча, а імя па бацьку; зьвяртацца да асобы, апісанай у гэтым артыкуле, слушна па імі Кольбэйн.

Ко́льбэйн Сы́гтарсан (па-ісьляндзку: Kolbeinn Sigþórsson; нарадзіўся 14 сакавіка 1990 году, Рэйк’явік, Ісьляндыя) — колішні ісьляндзкі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Ісьляндыі.

Кольбэйн Сыгтарсан
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся14 сакавіка 1990(1990-03-14)[1][2] (34 гады)
Рост186 см
Вага84 кг
Пазыцыянападнік
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2006—2007
2010—2011
2011—2015
2015—2019
2016
2019—2021
2021
ГК
АЗ
Аякс
Нант
Галатасарай (арэнда)
АІК
Гётэборг
5 (1)
32 (15)
80 (31)
30 (3)
0 (0)
35 (3)
17 (4)
Зборныя
2010—2021Ісьляндыя64 (26)

Кар’ера

Клюбная

Кольбэйн распачаў футбольную кар’еру ў «Вікінгуры», пазьней у 2003 годзе ва ўзросьце 13 гадоў перайшоў у табар клюбу «ГК», дзе дэбютаваў у 2006 годзе[3]. Ён згуляў пяць матчаў за каманду й забіў адзін гол. Неўзабаве ён прыцягнуў увагу эўрапейскіх грандаў, як то «Рэалу» й «Арсэналу», двойчы ўступаў у перамовы з апошнім, але ўсё ж такі палічыў за лепшае нідэрляндзкі «АЗ»[3][4].

5 жніўня 2010 году Кольбэйн дэбютаваў у Лізе Эўропы ў матчы супраць «Гётэборга»[5]. Першы гол забіў 29 жніўня 2010 году ў рамках першынства Нідэрляндаў у браму ратэрдамскага «Эксэльсіёру», а 29 студзеня 2011 году й зусім забіў пяць мячоў, аформіўшы хет-трык у першым тайме матчу супраць «ВВВ-Вэнлё» і забіўшы яшчэ два ў другім[6]. За гульцом сачылі дортмундзкая «Барусія», «Ньюкасл Юнайтэд» і амстэрдамскі «Аякс», і Сыгтарсан абраў апошні клюб[7]. 4 ліпеня 2011 году клюбы дамовіліся аб кошце гульца ў 4,5 мільёну эўра.

Міжнародная

Пасьля гульняў за юнацкія й моладзевую зборныя краіны Кольбэйн дэбютаваў за нацыянальную зборную Ісьляндыі ў таварыскім матчы супраць зборнай Фарэрскіх астравоў 21 сакавіка 2010 году, забіўшы другі гол у матчы, які скончыўся на карысьць ісьляндцаў зь лікам 2:0. Першы гол у афіцыйным спаборніцтве Кольбэйн забіў 6 верасьня 2011 на 5-й хвіліне адборачнага матчу чэмпіянату Эўропы-2012 у браму зборнай Кіпру. 6 лютага 2013 Кольбэйн у таварыскім матчы са зборнай Расеі гуляў з капітанскай павязкай. Пасьля гэтага быў віцэ-капітанам.

Дасягненьні

«Аякс»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі