Кацярына Карстэн
Кацяры́на Анато́леўна Ка́рстэн (у дзявоцтве Хадато́віч; нарадзілася 2 чэрвеня 1972 году ў вёсцы Асечана Крупскага раёну Менскай вобласьці) — беларуская вясьлярка. Заслужаны майстар спорту СССР (1992).
Першая двухразовая алімпійская чэмпіёнка (1996, 2000) у гісторыі Рэспублікі Беларусь; 6-разовая чэмпіёнка сьвету (1997, 1999, 2005—2007, 2009) у веславаньні на адзіночцы.
З 1997 року жыве ў Нямеччыне.
Дасягненьні
У 1991 року Хадатовіч стала 3-разовай чэмпіёнкай СССР і бронзавай прызэркай чэмпіянату сьвету ў двойцы. Выступаючы за Аб’яднаную каманду СНД на Летніх Алімпійскіх гульнях 1992 году ў Барсэлёне, заваявала ў складзе чацьверкі бронзавы мэдаль, які стаўся адзінай узнагародай весьляроў СНД у акадэмічным веславаньні.
Выступаючы за Беларусь, Карстэн атрымала па залатым мэдалі на Летніх Алімпійскіх гульнях 1996 у Атланце і 2000 у Сыднэі. На летніх Алімпійскіх гульнях 2004 у Атэнах яна атрымала срэбны мэдаль і на Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пэкіне — бронзавы.
Чэмпіёнка сьвету 2009. Прызнана найлепшай спартоўкай року Беларусі.
Сямейнае жыцьцё
У 1998 Кацярына Хадатовіч выйшла замуж за нямецкага бізнэсоўцу Вільфрыда Карстэна і ўзяла ягонае прозьвішча. Карстэны жывуць у Нямеччыне і маюць дачку Аляксандру.
Узнагароды
- Ордэн Айчыны I ступені (2008)[1]
- Ордэн Айчыны II ступені (2004)[2]
- Ордэн Айчыны III ступені (2000)[3]
- Ордэн Пашаны (1997)[4]
- Мэдаль «За працоўныя заслугі»[5]
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (1992)[6]
- Ганаровая грамата прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі (2010) — за вялікі ўнёсак у разьвіцьцё супрацоўніцтва з Расейскай Фэдэрацыяй у галіне спорту[7]
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
- Старонка пра Карстэн. афіцыйная бачына летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году ў Пэкіне. Архіўная копія