Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году — авіяцыйнае здарэньне, якое адбылося 10 красавіка 2010 году на ўскраіне вёскіПячэрскСмаленскай вобласьці, каля вайсковага аэрапорту «Паўночны». Зьяўляецца найбуйнейшай у гісторыі авіякатастрофай зь першымі асобамі дзяржавы.
У выніку катастрофы загінулі 88 пасажыраў і 8 чальцоў экіпажу[2]. Сярод загіблых прэзыдэнт ПольшчыЛех Качынскі і ягоная жонка Марыя, польскія палітыкі, практычна ўсё найвышэйшае вайсковае камандваньне, грамадзкія і рэлігійныя дзеячы.
Польская ўрадавая дэлегацыя на чале з прэзыдэнтам мелася ўзяць удзел у жалобных ўрачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне расстрэлаў польскіх афіцэраў у Катыні[3].
10 красавіка 2010 году самалёт Ту-154М ВПС Польшчы, які выконваў рэйс з Варшавы ў Смаленск, разьбіўся пры заходзе на пасадку ў складаных мэтэаралягічных умовах на аэрадром «Смаленск-Паўночны».
Самалётам кіраваў польскі экіпаж з авіяатраду прэзыдэнта.
Згодна зь зьвесткамі начальніка кіраваньня інфармацыі МНС Расеі Ірыны Андрыянавай, катастрофа адбылася щ 10:56 паводле маскоўскага часу. Імаверна, самалёт закрануў дрэва пры зьніжэньні[4]. Аднак 28 красавіка на прэс-нарадзе польскі прэм’ер Дональд Туск паведаміў, што падзеньне самалёта адбылося ў 8:41 паводле польскага часу (10:41 паводле маскоўскага), а не на 15 хвілін пазьней, як паведамлялася ў першыя дні пасьля катастрофы[5].
На сёньня сьнежань 2016 году існавали сумневы ў аб’ектыўнасьці афіцыйнае (расейскае) вэрсіі прычыны катастрофы. У тым ліку, даказваецца, што лятак разбурыўся яшчэ ў паветры ў выніку некалькіх выбухаў на борце[6][7][8].
У адпаведнасьці з артыкулам 131 Канстытуцыі Польшчы сьпікер Сойму Браніслаў Камароўскі часова прыняў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы[9]. Цягам 14 дзён ён меў абвясьціць дату датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў.
У дзень авіякатастрофы Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск склікаў надзвычайнае паседжаньне кабінэту міністраў[3].
17 красавіка 2010 году ў Варшаве адбылася афіцыйная цырымонія разьвітаньня з ахвярамі катастрофы. На пляцы, у прысутнасьці сотняў тысячаў чалавек з усіх рэгіёнаў Польшчы, з замежжа, у тым ліку і Беларусі, прагучалі імёны ўсіх ахвяраў катастрофы[10].
На борце самалёта знаходзіліся 96 чалавек[11], 88 чальцоў дэлегацыі і 8 сяброў экіпажу[12]. Дэлегацыя мусіла складацца з 89 чальцоў, але адна жанчына спазьнілася на самалёт[13].
Прэзыдэнт Польшчы Лех КачынскіПершая лэдзі Польшчы Марыя Качынская
Ушанаваньне памяці ахвяраў авіякатастрофы самалёта польскага прэзыдэнта Леха Качынскага ля амбасады Польшчы ў Менску, 10 красавіка 2010
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка выказаў глыбокія спачуваньні[15]. Кіраўнік краіны таксама даручыў усім дзяржаўным сродкам масавай інфармацыі ў нядзелю, 18 красавіка, у сувязі з пахаваньнем прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага абмежаваць трансьляцыю забаўляльных праграм з 12 да 18 гадзін[16].
У наступныя пасьля трагедыі дні беларусы прыносілі кветкі й зьнічкі да польскай амбасады ў Менску, гарадзенскага і берасьцейскага кансулятаў, пакідалі запісы ў жалобных кнігах. Ускладаць кветкі прыходзілі палітыкі, гісторыкі, літаратары, артысты[17]. У Катэдральным касьцёле ля алтару паставілі партрэт загінулага прэзыдэнта Качынскага. 11 красавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў памінальную імшу, на якой прысутнічаў намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Валеры Варанецкі[18]. Службовыя асобы таксама дапамаглі палякам: спрасьцілі візавыя фармальнасьці для сваякоў загінуўшых[19].
18 красавіка 2010 году ў менскім Архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі прайшла памінальная служба ў памяць ахвяраў. Цырымонію наведаў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем, якія запаліў ля партрэта Качынскага лямпаду. Ад прэзыдэнта быў таксама ўскладзены кошык з кветкамі[20].
Беларускую дэлегацыю на жалобных мерапрыемствах у Польшчы ўзначаліў старшыня верхняй палаты беларускага парлямэнту Барыс Батура[20].
Памяць ахвяр катастрофы, у прыватнасьці прэзыдэнта Польшчы, яго жонкі, а таксама апошняга прэзыдэнта Польшчы ў выгнаньні ўшанавалі хвілінай маўчаньня ўдзельнікі 27-й сэсіі Рады БНР, якая адбылася 19 красавіка 2010 году ў Лёндане[21].