Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны)
- Артыкул
- Абмеркаваньне
Інструмэнты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Жупраны |
Каардынаты | 54°28′15″ пн. ш. 26°5′11″ у. д. / 54.47083° пн. ш. 26.08639° у. д. / 54.47083; 26.08639 26°5′11″ у. д. / 54.47083° пн. ш. 26.08639° у. д. / 54.47083; 26.08639 |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Будаваньне | 1854—1875 гады |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя ў Жупранах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пры гістарычным Рынку, на вуліцы Францішка Багушэвіча. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Каля 1550 году ў Жупранах збудавалі першы драўляны касьцёл. У канцы XVI ст. яго на пэўны час прыстасавалі пад кальвінскі збор.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жупраны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1854 годзе з фундацыі графа Адама Чапскага пачалося будаваньне мураванага касьцёла. У будаўнічых працах браў удзел будучы беларускі пісьменьнік Францішак Багушэвіч. Праз брак грошай і нацыянальна-вызвольнае паўстаньня 1863—1864 гадоў будаваньне прыпынілася. У 1875 годзе новы касьцёл асьвяцілі пад тытулам Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.
У 1900 годзе тут адпелі Францішка Багушэвіча, які спачыў на могілках за касьцёлам.
За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся.
Помнік архітэкутуры нэаготыкі. Мае спрошчаны аб’ёмна-прасторавы выгляд — накрыты 2-схільным дахам цагляны паралелепіпэд, да якога з франтальнага боку далучаецца 3-ярусная прастакутная ў пляне вежа, завершаная васьмерыком зь сьпічастымі праёмамі і шатром. Імклівасьці ўгару надаюць маленькія вежачкі, якія абрамляюць галоўную вежу. Элемэнты нэаготыкі: сьпічастыя вокны, аркатурныя паясы на сьценах. Задняя сьцяна роўная, аздабляецца крыжам. Сьцены дэкаруюцца ўзорамі з бутавага каменя.
Унутраная прастора падзяляецца на тры нэфы васьмю калёнамі на высокіх пастамэнтах. Цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі, бакавыя нэфы — крыжовымі. Захаваўся арнамэнтальны росьпіс XIX стагодзьдзя. Налева ад увахода вісіць белая мармуровая мэмарыяльная дошка ў гонар Францішка Багушэвіча[1].
![]() | Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000071 |