Карыціска

вёска ў гміне Дубічы Царкоўныя Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы

Кары́ціска (па-польску: Koryciski, па-падляску: Korytyska[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Карыціска
польск. Koryciski
Карыціска
Былая назва:Корыцішча
Мясцовая назва:Korytyska
Краіна:Польшча
Ваяводзтва:Падляскае
Павет:Гайнаўскі
Гміна:Дубічы Царкоўныя
Насельніцтва:101 чал. (2013)[1]
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:(+48) 85
Паштовы індэкс:17-204
Нумарны знак:BHA
Геаграфічныя каардынаты:52°35′55″ пн. ш. 23°33′8″ у. д. / 52.59861° пн. ш. 23.55222° у. д. / 52.59861; 23.55222 23°33′8″ у. д. / 52.59861° пн. ш. 23.55222° у. д. / 52.59861; 23.55222
Карыціска на мапе Польшчы
Карыціска
Карыціска
Карыціска
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ля вёскі працякае рака Арлянка.

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

Гісторыя

Драўляны ветраны млын пабудаваны ў 1948 г.

Корыцішча было створанае каля 1570 году па намаганьнях Астафія Халецкага ў межах бельскага стараства. Пачаткова разьмяшчалося на 20 валоках зямлі. Да 1631 году мясцовыя мужыкі прыналежалі да прыходу ў Старым Беразове, а пасьля перайшлі да старакорнінскага прыходу. У час войнаў і эпідэміяў сярэдзіны 17 ст. Карыціска абезьлюднелі, але былі пасьля адбудаваныя[4]. У міжваенны пэрыяд Карыціска прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 166 жыхары (усе праваслаўныя, зь іх 125 запісаныя былі палякамі, а толькі 41 беларусамі)[5]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Карыціска былі далучаныя да гміны Дубічы Царкоўныя.

Зноскі